Падарункі з мінулага. Экс-супрацоўнікі Wargaming зноў распрадаюць цёплыя рэчы

Чым бліжэй Новы год, тым больш на сайтах з аб’явамі тэматычных падарункаў ад Wargaming. Заўсёднікі «барахолак» кажуць, гэта шматгадовая прыкмета. Некалькі гадоў таму гэтым часам «Куфар» завалілі аб’явамі пра продаж AirPods Pro — і ўсе ад супрацоўнікаў. 

Вывучылі прапановы гэтай зімы: можа, цяпер гэта падарункі ад Lesta? Здаецца, амаль усё дарыў Wargaming, сёе-тое — аж у 2014 годзе.

Пакінуць каментарый

Не паспелі мы ўбіць патрэбныя словы ў пошуку, як сабралі святочнае «Бінга». Мерчаў насамрэч шмат — каля 60 прапаноў, але мы адсартавалі толькі зімовыя-навагоднія.  

Вось наборы ад WoT з шаліка, шапачкі і рукавіц на «Куфры» былі і ў маі — па 100-120 рублёў. Але цяпер іх стала значна больш: мы налічылі 8 аб’яў. Праз канкурэнцыю цэны ўпалі ў 2 разы, найвыгаднейшая прапанова — па 55 рублёў за набор. Аўтар аб’явы адзначае, што надзяваў шапку з шалікам усяго аднойчы — «не падышлі». 

Адзін з экс-супрацоўнікаў Wargaming расказаў dev.by, што такія наборы кампанія дарыла роўна год таму. 

А вось яшчэ набор: камплектацыя тая ж, але + трыкатажны мяшочак для захоўвання. На этыкетцы — лагатып Wargaming. Старажылы «барахолак» такіх набораў апошнімі гадамі не сустракалі. Але, можа, яны з больш далёкага мінулага. Прапаноў такіх усяго дзве, адная — за 60 рублёў, другая — за 150. 

Цёплая талстоўка з вышыванкай — таксама не сёлетні мерч. Прадаецца даўно, аўтарка аб’явы нават знізіла цану да 120 рублёў. На цэтліку — панда-танкіст і лога Wargaming. Наш суразмоўца згадвае, што такія, здаецца, бачыў у 2019 годзе (але гэта не дакладна), і дарылі іх не на Новы год. 

Навагоднія ялінкавыя шары WоT хоць і прадаюцца як новыя, але насампраўдзе — ужо старэнькія. Кампанія дарыла такія сваім супрацоўнікам яшчэ ў 2014 годзе. На скрынцы віншаванне: Happy New Year 2014. Аўтар аб’явы аддае 6 шкляных шароў за 50 рублёў. Пазней мы знайшлі яшчэ адную аб’яву з такімі ж ялінкавымі цацкамі, чалавек прадае дзве скрынкі за 255 рублёў.

А яшчэ ўзімку на «Куфры» з’явіліся келіхі для глінтвейну ад Wargaming (на ўсіх ёсць лога ў выглядзе вектараў). Прапаноў 3 — адзін набор новы, два — ужо б/у. Каштуюць усе аднолькава — па 15 рублёў. Экс-супрацоўнік кампаніі прыгадаў, што такія ім дарылі два гады таму — разам з AirPods Pro.

Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.

Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.

А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.

Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw

Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05

Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh

Дзякуй, што вы з намi.

Что айтишники продают перед отъездом и вообще. Десятки вещей от Wargaming
По теме
Что айтишники продают перед отъездом и вообще. Десятки вещей от Wargaming
«З часам будзе даражэць». б/у банер Wargaming прадаюць за 500 рублёў
Па тэме
«З часам будзе даражэць». б/у банер Wargaming прадаюць за 500 рублёў
Какие подарки от компаний айтишники перепродают на барахолке
По теме
Какие подарки от компаний айтишники перепродают на барахолке

Читать на dev.by