Поўная лухта: экс-топ Google пра ідэю аб тым, што ШІ створыць новыя працоўныя месцы. Кажа, СЕО таксама выправяцца прэч
Хоць некаторыя даследаванні ўказваюць на тое, што генератыўны ШІ дасягнуў мяжы і нават пачаў запавольвацца ў развіцці, тэхналогія становіцца ўсё разумнейшай — і небяспечнейшай для людзей. Калі ў 2022 годзе ChatGPT быў проста балбатлівай цацкай для лістоў і чатаў, то сёння ён замяняе цэлыя аддзелы. Некаторыя кампаніі нават не абцяжарваюцца «аптымізацыяй» — проста звальняюць супрацоўнікаў і ставяць ШІ на іх месца, эканомячы мільёны.
CEO Salesforce Марк Беніёф нядаўна прызнаўся, што да паловы задач у кампаніі ўжо робіць ШІ. А Microsoft вылічыла 40 прафесій, якія хутка будуць аўтаматызаваны — ад рэдактараў і радыё-дыджэяў да вэб-распрацоўшчыкаў. Многія топ-менеджары кажуць, што з-за тэхналогіі частка прафесій, хутчэй за ўсё, састарэе, але разам з тым могуць з’явіцца і новыя працоўныя месцы.
Былы дырэктар па развіцці бізнесу Google X Мо Гаўдат з гэтым катэгарычна не згодны і лічыць, што ШІ заменіць людзей амаль паўсюль. У інтэрв’ю падкасту Diary of a CEO ён назваў ідэю аб тым, што ШІ створыць працоўныя месцы для людзей, «стопрацэнтнай лухтой».
Ён прывёў прыклад свайго ШІ-стартапа Emma.love, у якім алпікацыю зрабілі трое распрацоўшчыкаў, хоць раней на такую задачу спатрэбілася б больш за 350 чалавек. Па меркаванні Гаўдата, «агульны ШІ будзе лепшы за людзей ва ўсім, уключаючы гендырэктараў. Настане час, калі большасць некампетэнтных кіраўнікоў будуць заменены».
Кіраўнік Anthropic Дарыа Амадэй лічыць, што ШІ знішчыць палову офісных пасад пачатковага ўзроўню. Гаўдат лічыць гэта непазбежным, але мяркуе, што ў свеце, якім кіруе ШІ, не абавязкова наступіць катастрофа для людзей.
«Мы не створаны для таго, каб прачынацца кожную раніцу і пахаць 20 гадзін у суткі. Гэта капіталістычная хлусня», — адзначае Гаўдат.
Адно з рашэнняў на выпадак, калі ШІ пазбавіць людзей працоўных месцаў, — безумоўны базавы даход. Гэта канцэпцыя сацпадтрымкі, пры якой дзяржава рэгулярна выплачвае кожнаму чалавеку пэўную суму на асноўныя патрэбы. Гаўдат адзначае, што ў гэтай ідэі ёсць недахопы. Напрыклад, яна ўразлівая перад «прагай улады, сквапнасцю і эга», бо ўсе гэтыя інструменты рызыкуюць апынуцца пад кіраваннем «дурных лідараў». Падобную думку выказваў Ілан Маск, сцвярджаючы, што ШІ забярэ ў нас працу і ператворыць працу ў неабавязковае хобі.
Читать на dev.by