Ашуканцы крадуць прамакоды для Modern Warfare II з упаковак вяленага мяса і прадаюць іх анлайн
Activision Blizzard сумесна з амерыканскім вытворцам Jack Link’s запусцілі акцыю, у рамках якой пакупнікі вострага вяленага мяса атрымлівалі коды на двайны досвед у шутары.
Activision Blizzard сумесна з амерыканскім вытворцам Jack Link’s запусцілі акцыю, у рамках якой пакупнікі вострага вяленага мяса атрымлівалі коды на двайны досвед у шутары.
Акцыя была запушчаная пасля рэлізу Call Of Duty: Modern Warfare II. Але кампаніі не ўлічылі, што коды можна лёгка сарваць з упаковак. Пакупнікі пачалі масава скардзіцца на тое, што ўпакоўкі прадаюцца без прамакодаў. Адзін з незадаволеных пакупнікоў расказаў, што абышоў некалькі супермаркетаў каля дома, але ні ў адным не знайшоў цэлых упаковак з прамакодамі.
Ашуканцы кралі ўкладкі з кодамі актывацыі і затым прадаваць іх анлайн. Адзін са зладзеяў заявіў, што звычайным пакупнікам «лепей быць паспрытней», бо ашуканцы не збіраюцца спыняцца. Фанаты гульні лічаць, што частка віны ў гэтай сітуацыі ляжыць на вытворцу, які прымацаваў прамакоды на вонкавы бок упакоўкі, а не паклаў іх унутр.
Кампанія-вытворца Jack Link’s прызнала сваю памылку і паабяцала даслаць прамакоды для Modern Warfare II усім, хто звяртаецца ў службу падтрымкі і дасылае чэк аб куплі спецыяльных упаковак вяленага мяса. Рэліз гульні адбыўся 28 кастрычніка. Гульня паказала найлепшы старт у гісторыі серыі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.