«Спыніце забойства гульняў»: геймеры сабралі 1 млн подпісаў, каб выратаваць гульні ад выдалення

Блогер Рос Скот запусціў кампанію «Спыніце забойства гульняў» (Stop Killing Games) у мінулым годзе. Мэта руху — абараніць лічбавыя гульні ад знішчэння пасля адключэння сервераў і спынення падтрымкі выдаўцамі.

2 каментарыя

Нагодай для запуску кампаніі стала адключэнне сервераў гоначнай гульні The Crew ад Ubisoft, пасля чаго гульня стала цалкам недаступнай — нават для ўладальнікаў, якія яе набылі. Паводле словаў Ската, такія дзеянні парушаюць правы спажыўцоў і падрываюць давер да лічбавай дыстрыбуцыі.

Сабраўшы неабходны парог подпісаў, арганізатары кампаніі цяпер могуць звярнуцца ў Еўрапейскую камісію, каб ініцыяваць абмеркаванне заканадаўчых змен. Аўтары ініцыятывы заклікаюць абавязаць выдаўцоў забяспечваць захаванасць гульняў пасля заканчэння афіцыйнай падтрымкі.

Паводле словаў блогера, захаванне гульняў можна дасягнуць напрыклад, праз увядзенне афлайн-рэжымаў ці перадачу сервернага кода супольнасці. Скот падкрэслівае: рух не патрабуе ад кампаній вечнай падтрымкі — гаворка ідзе пра захаванне доступу да ўжо купленых прадуктаў.

Рост папулярнасці Stop Killing Games паскорыўся пасля публічнага канфлікту паміж Росам Скотам і стрымерам PirateSoftware, які раскрытыкаваў кампанію, назваўшы яе «расплывістай» і «небяспечнай» для інды-распрацоўшчыкаў.

У адказ Скот выпусціў відэа, патлумачыўшы, што патрабаванні ініцыятывы былі скажоныя, і заклікаў да канструктыўнага абмеркавання. Канфлікт прыцягнуў увагу буйных блогераў, уключаючы PewDiePie, Cr1TiKaL, Asmongold і Jacksepticeye, якія падтрымалі Stop Killing Games.

Згодна з патрабаваннямі ЕС, частка галасоў можа быць прызнана несапраўднай, таму Скот заклікаў працягваць удзел і паставіў новую мэту — 1,4 мільёна подпісаў да 31 ліпеня. Прыняць удзел у кампаніі могуць толькі грамадзяне краін Еўрасаюза, падпісаўшыся на афіцыйным сайце ініцыятывы.

Арганізатары лічаць, што калі хоць бы ў адной юрысдыкцыі атрымаецца прыняць закон, які абавязвае выдаўцоў захоўваць доступ да гульняў пасля заканчэння падтрымкі, гэта стане прэцэдэнтам для глабальных змен у індустрыі.

Аналагічная петыцыя, пададзеная ў парламент Вялікабрытаніі, ужо перавысіла парог у 100 тысяч галасоў — да 4 ліпеня колькасць подпісаў склала больш за 147 тысяч. Хоць дата абмеркавання яшчэ не прызначана, па законе такую ініцыятыву абавязаны разгледзець.

«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі
Па тэме
«Нават больш праблем, чым у расіян». Як геймеры-беларусы гуляюць пад санкцыямі
ШІ панікуе падчас гульні ў Pokémon і дабівае сваіх пакемонаў
Па тэме
ШІ панікуе падчас гульні ў Pokémon і дабівае сваіх пакемонаў
Ученые предложили ИИ-моделям сыграть в стратегию. Одна всех обманула и выиграла
Па тэме
Ученые предложили ИИ-моделям сыграть в стратегию. Одна всех обманула и выиграла

Читать на dev.by