Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Згубіў веру ў індустрыю і сябе». Інжынер-канструктар увайшоў у ІТ, папрацаваў у «Яндэксе», гемблінгу і на амерыканцаў. Вырашыў, што з яго хопіць

Пра свае кар’ерныя зігзагі з адкрытым фіналам распавядае Кастусь, які да пачатку 2026 года працаваў у Польшчы QA-інжынерам на амерыканскую Aras Corporation:

6 каментарыяў
«Згубіў веру ў індустрыю і сябе». Інжынер-канструктар увайшоў у ІТ, папрацаваў у «Яндэксе», гемблінгу і на амерыканцаў. Вырашыў, што з яго хопіць

Пра свае кар’ерныя зігзагі з адкрытым фіналам распавядае Кастусь, які да пачатку 2026 года працаваў у Польшчы QA-інжынерам на амерыканскую Aras Corporation:

Першая спроба: сапарт у «Яндэксе»

— Пасля вучобы ў БНТУ я пайшоў на адпрацоўку інжынерам-канструктарам у «Строймаш». Там мне заплацілі $100 за тры месяцы працы («бо затрымка»), і я пайшоў працаваць ва ўніверсітэт, дзе, як падказаў сябар, вызвалілася месца.

Там грошай таксама не хапала, і ў пачатку 2020 года я ўладкаваўся ў сапарт «Яндэкса». Пазіцыя ў мяне называлася «Асэсар падтрымкі карыстальнікаў пошукавага парталу». Назва «асэсар», калі шчыра, для мяне дагэтуль застаецца незразумелай. Фактычна гэта быў звычайны сапарт карыстальнікаў.

Гэта была такая, умоўная «айцішачка»: я больш працаваў не з тэхналогіямі, а з кліентамі пошукавага парталу, з вэбмайстрамі. Так, часам я шукаў паводле інструкцыі нейкія HTML-тэгі, каб разабрацца, чаму іх сайты з парнухай ці з картамі таро ранжыруюцца не вельмі добра. Але ў асноўным гэтая праца заключалася ў зносінах з кліентамі.

Ужо ў «Яндэксе» я даведаўся пра прафесію тэсціроўшчыкаў, знайшоў анлайн-курсы і адвучыўся. Пасля гэтага нашыя з «Яндэксам» шляхі разышліся. Па-першае, там немагчыма было расці.

Berkeley Communications, Unsplash

Па-другое, сама кантора выклікала ў мяне сумневы: калегі, якія працавалі з пашукавіком, цэнзурылі запыты пра Навальнага і падобнае. Мне гэта не вельмі падабалася, таму я не бачыў сябе тэсціроўшчыкам у «Яндэксе».

Другая спроба: «казіноха»

Новую працу я шукаў у складаных умовах, як мануальны тэсціроўшчык без досведу, з вялікай канкурэнцыяй. Таму выбіраць асабліва не даводзілася. Прайшоў сумоўе ў Maxbit, мне спадабаліся офіс, тымлід і ўмовы. Працаваў бы там, магчыма, дасюль, калі б не давялося з’язджаць з краіны ў канцы 2021 года.

Так, гэта казіноха. Але не ведаю, чым з пункту гледжання «здзелкі з сумленнем» гэта адрозніваецца ад геймерскіх кантор, якія высмоктваюць грошы з дзяцей на розныя DLC, скіны або размалёўкі для ствалоў. Ці ад іншых «белапальтошных» індустрый, дзе гаўна не менш, чым у гемблінгу.

Niek Doup, Unsplash

Якраз наступная мая праца была такой, што дасюль памыцца хочацца. Я сышоў ужо некалькі месяцаў таму, але ўсцяж не магу прыйсці ў сябе ад таго, што там тварылася. Але па парадку.

У Польшчу, у Гданьск, я перабраўся з палітычных матываў, не праз працу. Горад не выбіраў доўга, сюды паехалі мае сябры, і я вырашыў, што лепш ехаць разам з імі. І дасюль не шкадую: Труймяста [агламерацыя Гданьска, Сопата і Гдыні] — маё любімае месца ў Польшчы.

У Maxbit-е мне далі з сабой ноўт, каб я мог тут неяк працаваць. Але звольнілі, таму што ў іх няма рэлакейта. Ды мне і не хацелася працаваць за «канверт», таму што трэба легалізавацца і неяк адказваць на пытанні мясцовай падатковай. Таму тут я на Maxbit не працаваў. Толькі пару тыдняў закрываў справы, таму што адказваў за тэставанне аднаго з праектаў і проста не мог уцячы адным днём. У любым выпадку, дзякуй ім за разуменне і падтрымку.

Трэцяя спроба: амерыканская прадуктовая кампанія

Не паспеў я усур’ёз пачаць шукаць працу, нават не пачаў яшчэ хадзіць па сумоўях, як мяне схантыў Aras. Новы прадукт, штатаўская кантора, каманда беларусаў і «падрадчыкаў»-украінцаў — усё гэта падалося мне нават не нармальным, а вельмі добрым. Тым больш праца сама мяне знайшла.

Рэжым працы быў цалкам дыстанцыйным: я працаваў з людзьмі, з якімі не бачыўся і якіх не ведаў асабіста. Для мяне гэта быў новы досвед.

На жаль, праца ў Aras не апраўдала маіх чаканняў. Пачаліся нейкія непаразуменні праз недасканалы менеджмент, неідэальны мікраменеджмент з майго боку. Як вынік — жорсткая дэпрэсія, выгаранне, узмоцненае эміграцыйным статусам. І звальненне з фармулёўкай «так трэба, справа не ў тваіх прафесійных якасцях» з наступным пошукам чалавека на маё месца.

Таму я больш не айцішнік. Хачу памяняць сферу дзейнасці, таму што страціў веру і ў саму ІТ-індустрыю, і ў сябе, як у айцішніка.

Куды пайду далей — пакуль не ведаю. Можа, і ў дастаўцы апынуся. Але спрабую пакуль творчасць (музыку) сумясціць з турызмам. Час пакажа, але пакуль трэба зноў шмат чаму навучыцца. Апошні досвед вучыць не будаваць далёкіх планаў. 

«Не придумала лучшего способа хорошо зарабатывать». Девушки рискнули войти в ИТ в плохое время
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчаты рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час
Па тэме
«Не прыдумала лепшага спосабу добра зарабляць». Дзяўчаты рызыкнулі ўвайсці ў ІТ у дрэнны час

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

1

гнуткае сумленне - чаму не? чал добра адаптаваўся да рэчаіснасці

0

Эта такая скрытая реклама казино чтоли?

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
0

Тема последнего места "от которого помыться хочется" не раскрыта.

grover
grover Deputy Cleaner, Timemanager, AgileBuddy в SoftUyiss
0

дэээ

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
-1

Ну такой себе вход

charlie
charlie Мастер высоких надоев в XZ Inc
0

Как только возникают трудности на работе, а они возникают всегда, у всех и неоднократно, некоторые считают обязательным 1) выгореть 2) начать искать себя 3) уехать в деревню и ходить там в найденных на чердаке "шмотках" 4) на крайняк отрастить бородёнку типа "веник" и периодически заливаться бухлом. Отдельные пункты можно пропустить, например бородёнку для дам 🤣.
И как профессионалы живут??? Ведь они себе такую фигню позволить не могут