Экспарт ПВТ за 2022 упаў упершыню ў гісторыі Парка. На паўмільярда $
ПВТ абнавіў інфармацыю пра экспарт, новыя працоўныя месцы, аб’ём вытворчасці і продажы за 2022 год. Паглядзелі асноўныя паказчыкі і параўналі з 2021 годам.
Экспарт рэзідэнтаў ПВТ склаў за мінулы год 2,7 мільярда долараў. Гэта на 500 мільёнаў долараў, або на 15%, менш, ніж у 2021 годзе.
Падзенне экспарту да папярэдняга года адбылося ўпершыню за ўсю гісторыю ПВТ. Пры гэтым Парк скарэктаваў інфармацыю, агучаную яшчэ вясной на дзяржканале АНТ. Нагадаем, тады ў эфіры назвалі іншую лічбу па экспарце ПВТ за 2022 год — 2,5 мільярда долараў.
Доля ПВТ у агульным экспарце паслуг Беларусі па выніках мінулага года засталася на ўзроўні 30%.
На фоне падзення экспарту знізілася і знешнегандлёвае сальда ПВТ (розніца паміж экспартам і імпартам). У 2021 годзе — 2,8 мільярда долараў, у 2022 годзе — 2,4 мільярда долараў, або на 16% менш.
Як змяніліся іншыя паказчыкі
Аб’ём вытворчасці рэзідэнтаў ПВТ
2021 год — 9,4 мільярда рублёў;
2022 год — 8,3 мільярда рублёў (мінус 11,5%).
Аб’ём рэалізацыі ІТ-прадуктаў і паслуг у Беларусі
2021 год — 1,3 мільярда рублёў;
2022 год — 1,3 мільярда рублёў.
Новыя працоўныя месцы
2021 год — 8+ тысяч;
2022 год — 7 тысяч (мінус 12,5%).
Колькасць цэнтраў распрацоўкі замежных карпарацый
2021 год — 122;
2022 год — 100+ (мінус 15%).
Доля ПВТ у ВУП Беларусі
2021 год — 4,8%;
2022 год — 4% (мінус 0,8 працэнтнага пункта).
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by