У Расіі запусцяць свой аналаг сэрвісу Downdetector

Цэнтр маніторынгу і кіравання сеткай сувязі агульнага карыстання (ЦМК ССАК) запусціць сайт з аналагам сэрвісу Downdetector, які адсочвае збоі ў працы сайтаў.

Пакінуць каментарый

На сайце можна будзе паскардзіцца на якасць сувязі і даступнасць сэрвісаў. ЦМК будзе выступаць як «нейкі каардынатар»: звяртацца да аператараў сувязі для ўдакладнення праблем і даваць каментары. Паводле слоў дырэктара цэнтра Сяргея Хутарцава, сістэмы цэнтра дазволяць «выявіць агульную карцінку стану сеткі ў аўтаматычным рэжыме».

«Мы даўно ішлі да гісторыі аптымальнага выкарыстання той інфармацыі, якую мы назапасілі, сабралі ад аператараў сувязі. У найбліжэйшы час — цяпер праходзіць тэставанне — будзе выпушчаны ў прадакшан сайт, які будзе прадастаўляць паслугі прагляду маршрутызацыі для аператараў сувязі, для тэхнічных спецыялістаў», — заявіў Хутарцаў.

ЦМК быў створаны ў рамках закона «аб суверэнным рунэце» 2019 года. Аператары сувязі абавязаныя ўсталяваць абсталяванне, якое фільтруе трафік і блакуе забароненыя рэсурсы. Такое абсталяванне ёсць у «вялікай чацвёркі» расійскіх мабільных аператараў і буйных аператараў сувязі — «Дом.ру», «Растэлекама» і іншых.

Расійскія смартфоны сталі кепска вызначаць геапазіцыю. Прычынай аказалася блакаванне A-GPS
Па тэме
Расійскія смартфоны сталі кепска вызначаць геапазіцыю. Прычынай аказалася блакаванне A-GPS
Reuters: праграмны распрацоўшчык SAP не можа сысці з Расіі, пакуль не знайшоў пакупнікоў на свой бізнэс
Па тэме
Reuters: праграмны распрацоўшчык SAP не можа сысці з Расіі, пакуль не знайшоў пакупнікоў на свой бізнэс
Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў
Па тэме
Яшчэ адная буйная крыптабіржа ўвяла абмежаванні для расійцаў

Читать на dev.by