У Расіі хочуць абмежаваць продаж відэагульняў з 2024 года

Мінэканамразвіцця РФ рыхтуе законапраект, які забараняе выпускаць і распаўсюджваць гульні, inj ўтрымліваюць забароненую ў РФ інфармацыю.

Пакінуць каментарый

Паводле звестак «Камерсанта», дакумент накіравалі на ўзгадненне ў Раскамнагляд, Міністэрства аховы здароўя РФ і Мінцыфры РФ. У законапраекце сказана, што змены патрэбныя для «забеспячэння бяспекі кантэнту камп’ютарных гульняў для здароўя грамадзян», а таксама для «прафілактыкі здзяйснення грамадска небяспечных дзеянняў пад уплывам гульнявога кантэнту». Ведамства прапанавала, каб дакумент набыў моц 1 сакавіка 2024 года.

Аўтары дакумента прапануюць абавязаць распрацоўшчыкаў і выдаўцоў гульняў маркіраваць свае рэлізы паводле веку, а таксама забараніць выпуск і продаж гульняў, у якіх можа быць інфармацыя, забароненая для распаўсюджвання на тэрыторыі РФ. Невядома, як менавіта будзе ўкаранёны гэты закон з улікам таго, што буйныя выдаўцы ўжо перасталі прадаваць свае гульні ў РФ і на пляцоўках Steam, PS Store і Xbox Store для расійскіх карыстальнікаў.

Расійскі брэнд тэлефонаў Inoi сышоў з РФ у Эстонію
Па тэме
Расійскі брэнд тэлефонаў Inoi сышоў з РФ у Эстонію
У Расіі запусцяць свой аналаг сэрвісу Downdetector
Па тэме
У Расіі запусцяць свой аналаг сэрвісу Downdetector
Reuters: праграмны распрацоўшчык SAP не можа сысці з Расіі, пакуль не знайшоў пакупнікоў на свой бізнэс
Па тэме
Reuters: праграмны распрацоўшчык SAP не можа сысці з Расіі, пакуль не знайшоў пакупнікоў на свой бізнэс

Читать на dev.by