Айцішнікі сумуюць пра працу і будучыню — прычым усюды (але з нюансамі). Вялікі рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Усё больш беларускіх айцішнікаў прыходзяць да пункту, дзе трэба канчаткова вызначацца з лакацыяй і планамі на будучыню. Гэта адлюстроўваецца і на настроях (падаецца, надыходзіць прыняцце рэальнасці), і на ацэнцы сваёй працы і перспектыў. Па абодва бакі мяжы.
Усё больш беларускіх айцішнікаў прыходзяць да пункту, дзе трэба канчаткова вызначацца з лакацыяй і планамі на будучыню. Гэта адлюстроўваецца і на настроях (падаецца, надыходзіць прыняцце рэальнасці), і на ацэнцы сваёй працы і перспектыў. Па абодва бакі мяжы.
Праўда, у 2025 годзе ацэнкі тых, хто ўнутры і звонку, пачалі расыходзіцца куды больш заўважна, чым раней.
У 2022-м масавая міграцыя была відавочна «карпаратыўнай» — кампаніі перавозілі каманды ў рамках хуткай рэструктурызацыі, часам у прыярытэце была хуткасць, а не глабальная стратэгія. Пры гэтым для самога працаўніка працэс не заўсёды быў нейкім пераломным. Ковід даўно прывучыў усіх да адносна аўтаномнага жыцця. Пакуль праект і праца над ім заставаліся такімі ж з папраўкай на зрух гадзіннага пояса, а тэрміновыя бытавыя пытанні адцягвалі ад думак пра будучыню, беларускія айцішнікі woldwire існавалі хутчэй у межах адной і той жа парадыгмы.
Праз 3-5 гадоў навакольны ландшафт набывае куды больш чоткія абрысы, а сіндром зацяжной камандзіроўкі сыходзіць. Рынак працы для працаўніка незалежна ад лакацыі становіцца залежны хутчэй ад глабальных трэндаў. Як прымаюць гэтую рэальнасць беларускія айцішнікі — у нашым вялікім рэсёрчы.
Час лідаў. Якім ІТ прыйшло да 2026 — наш вялікі рэсёрч
Галоўнае
Ужо палова айцішнікаў нікуды не паедзе з Беларусі, а 37,4% тых, хто з’ехаў, ніколі не вернецца.
Беспрацоўе 6,1%
15-17% баіцца страціць працу, а больш-менш шукае новую толькі 20%
З аптымізмам глядзіць у будучыню толькі трэць айцішнікаў
Прыйшоў час вызначацца з краінай
У 2020 — 2024 чамаданныя настроі айцішнікаў у Беларусі і ў эміграцыі былі на дзіва сіметрычныя. Менш за трэць рэлакантаў планавалі ўжо дакладна назаўсёды застацца за межамі радзімы. У той жа час у самой краіне прыкладна 30% нікуды не збіраліся.
У цэлым, больш за палову ўдзельнікаў рэсёрча захраслі ў ментальнай нейтральнай паласе ў Брузгах.
У 2025 рос трэнд на тое, каб канчаткова вызначыцца з геаграфіяй. У першую чаргу ў самой Беларусі. Хоць яшчэ амаль 10% думаюць пра пераезд, ужо палова звязвае сваю будучыню выключна з Беларуссю.
Сярод рэлакантаў настроі больш размытыя, усё яшчэ больш за палову жыве з вобразам Беларусі будучыні.
Але трэнд на вызначэнне прасочваецца і тут — ужо 37% кажуць, што з’ехалі назаўсёды. Наладжаны побыт, праца, асіміляваныя дзеці — і вось перад намі класічныя мігранты ў адзін бок. Судзячы па наростаючых тэмпах, праз год-паўтара іх стане больш за палову.
Беспрацоўе пабіла рэкорд. Але ўвогуле гэта нармальна
Поўная занятасць упала на 5%, а беспрацоўных ужо больш за 6%. Гэта рэкорд за ўсю гісторыю нашых даследаванняў.
Асабліва кантрастна гэта выглядае на фоне пазітыўнага трэнду, які пачаўся пасля шоку 2021 года. Тады былі па факце дасягнуты паказнікі утульнага дзесяцігоддзя 2012-2022 — час амаль суцэльнай занятасці.
Ці варта панікаваць? Хутчэй — больш цвяроза ставіцца да рэаліяў рынку працы. Нейкіх новых вялікіх страсенняў, геапалітычных ці індустрыяльных (мы пра цень AI над галіной), за год не адбылося. Беспрацоўе 5-6% — звычайны паказнік для развітых эканомік, а ранейшыя беларускія 1-2% — наадварот, ананамалія, калі на рынку не хапала кадраў.
Такі скачок задалі не скарачэнні, а змены ў структуры найму. У сусветным ІТ вырасла запатрабаванасць у AI\ML і DevOps напрамках, але пры гэтым стала менш традыцыйных вакансій для фронтэнду і бэкэнду, канкурэнцыя тут моцна вырасла.
Тым, хто прывык адбівацца ад рэкрутараў у лінкдіне, варта добра падумаць, перш чым вырашыць памяняць працу «ад нуды». Пошук цяпер можа зацягнуцца нават у вопытных спецыялістаў. Бо адсюль і змены значэнняў занятасці — многія шукаюць занадта доўга.
У Беларусі сітуацыя з вакансіямі шмат у чым пайшла ў цень. Заходнія заказчыкі шукаюць наўпрост без публікацыі вакансій, попыт з боку расійскіх кампаній у паблік не такі вялікі. Лагічна меркаваць, што ў цэлым рынак працягвае сціскацца.
Аўтсорс сыходзіць у мінулае, людзі — у кампаніі паменш
Пра класічны аўтсорсінг старых добрых часоў 45-гадовыя аксакалы неўзабаве будуць толькі расказваць моладзі ля кавамашыны. Верыць ім, вядома, ніхто не будзе.
У 2026-м ужо дакладна больш за палову беларускіх айцішнікаў будуць працаваць у прадуктовых кампаніях, без агаворак пра вонкавую мадэль.
Палова+ камюніці за мяжой, яны ўдзельнічаюць у лакальным рынку працы без нейеіх перавагаў з пункту гледжання кошту для заказчыка. У гэтай рэальнасці аўтсорсінг у лепшым выпадку трансфармуецца ў dedicated office, дзе кампанія выконвае выключна арганізацыйна-адміністрацыйную ролю.
Аўтсорсінг у Беларусі будзе проста згасаць па меры таго, як будуць заканчвацца праекты, над якімі насуперак усяму працягвалі працаваць у Мінску. Новыя праекты калі і заходзяць, то мінімалістычна. А расійскія кампаніі хутчэй «прадуктовыя» — гэта або ўнутраныя рашэнні карпарацый, або прадукты для свайго рынку.
Куды павольней, але ўсё ж ідзе адыход у кампаніі паменш. У кансерватыўнай Еўропе веданне мясцовай мовы мае значэнне, таму выключна англамоўнае асяроддзе звычайна ў стартапах або невялікіх кампаніях з размеркаванай камандай. Таму пры змене працадаўцы яны звычайна найбольш перспектыўныя.
А можа так і трэба? Прыняцце працы замест дэпрэсіўнага трэнду
2020-ы шмат што перавярнуў у жыцці беларусаў. Пры гэтым айцішнікі падышлі да яго ў самым лепшым настроі за ўвесь час вымярэнняў. Больш за 60% заяўлялі, што на той момант праца ім падабалася ці нават вельмі падабалася. Для распешчаных оферамі айцішнікаў тых гадоў гэта на самай справе вельмі высокае значэнне.
Хоць вонкавыя страсенні напрамую не звязаныя з атмасферай на працы, але пасля 2020-га трэнд развярнуўся. Кожны год колькасць задаволеных сваёй працай станавілася менш. Для многіх праца адышла на другі план і таму яны пераходзілі ў лагер «усё нармальна». Не ўсіх з’ехаўшых натхніў вопыт рэлакейту і новыя рэаліі, не ўсіх тых, хто застаўся, праца працягнула радаваць. У абодвух выпадках гэта звязана не толькі з эмоцыямі ў момант, але і ў цэлым з адчуваннем перспектыў.
І вось у 2025-м спад раптам запавольніўся. Колькасць незадаволеных працай (за 4 гады іх стала амаль у 2 разы больш) зменшылася адразу на 3%. Падаецца, не толькі таму што прыцярпеліся, але і праз складанасці пошуку новай працы — сініца цяпер здаецца больш прывабнай.
Прыкметна, што трэнд прыкладна аднолькава распаўсюджваецца ва ўсіх лакацыях. Так што беларусам можна заставацца і праз 5 гадоў эміграцыі :)
Адзінае, рэлаканты схільны да больш палярных ацэнак. Яны часцей выбіраюць канкрэтнае «падабаецца» ці «не падабаецца», чым нейтральныя адрэзкі спектру.
У Беларусі апатыя ў адрас праектаў, а за мяжой — наадварот
Беларускім айцішнікам уласціва цесна асацыяваць працу ў першую чаргу з праектам, а потым ужо з «камфортным офісам у цэнтры» ды іншымі плюшкамі. Нядзіўна, што ў цэлым шкала настрояў для праектаў амаль дублюе такую ж для працы ў цэлым.
Пік любові да праектаў таксама прыпаў на 2020-ы, а потым пайшоў адкат. Праўда, не такі істотны. І ў цэлым асцярожны рост пазітыву пачаўся раней 2025 года.
Усё значна цікавей у разрэзе лакацыі. У Беларусі ў 2025 карціна змясцілася ў бок спакойных адносін да праекту — 40% не адчуваюць ад яго асаблівых эмоцый. Незадаволеных стала менш, але і задаволеных — упершыню менш за палову. Відавочна, па меры сціскання галіны праектаў становіцца менш, яны аднастайныя, і многія айцішнікі ўжо проста задавальняюцца тым, што ёсць.
У рэлакантаў сітуацыя адваротная. Тут у 2025 годзе ўжо 57% задаволены праектам — амаль на 10% больш, чым год таму. Адным прыняццем такія змены складана растлумачыць. Магчыма, частка айцішнікаў прайшла адаптацыю і пайшла нарэшце далей, да больш цікавых вышынь на мясцовым рынку.
Аптымістаў ужо менш за трэць
У ацэнцы сваіх перспектываў айцішнікі ва ўсіх лакацыях прыйшлі прыкладна да аднолькавых меркаванняў — хоць і крыху рознымі шляхамі.
Проста цяпер прагнозы грунтуюцца перш за ўсё на агульнасусветных трэндах. Акрамя геапалітычных, гэта, вядома ж, укараненне AI. Яно актыўна мяняе працоўныя працэсы і ролі ў іх цяпер і робіць будучыню якраз куды менш прагназуемай.
Ужо менш за трэць глядзяць у будучыню з поўнай упэўненасцю — гэта адразу на 8% менш, чым год таму.
Пры гэтым на трэць вырасла колькасць тых, хто апасаецца быць скарочаным і\або не знайсці новую працу.
У выніку на кожных двух аптымістаў ужо адзін песіміст + тры фрустраваных айцішніка.
У суме атрымліваем даволі безрадасную карціну ў звычайна бадзёрай і энергічнай ІТ-індустрыі.
У Беларусі аптымізм рэзка ўпаў у 2022-м, і потым два гады расклады ў розумах айцішнікаў былі больш-менш стабільныя, нават намячаліся ноткі пазітыву. Аднак у 2025 яны выпарыліся — прыйшла нудота. Толькі 30% цалкам упэўненыя ў сабе прафесійна. Застацца без працы баіцца ўжо 17%.
За мяжой да тых жа вынікаў прыйшлі больш плаўна.
Нават у 2022-м больш за палову не сумняваліся ў сваёй запатрабаванасці. Але з кожным годам аптымістаў было менш, і тэмпы гэтага працэсу да 2025-га толькі паскорыліся. У выніку ў адчуваннях айцішнікаў усё крыху весялей, чым у Беларусі.
У цэлым, пасля ўсіх пертурбацый беларускія айцішнікі пераходзяць у стадыю прыняцця ўмоваў гульні. Вось толькі правілы сёння не самыя натхняльныя.
Міграцыйны ручаёк яшчэ не высах, але ўжо палова айцішнікаў у Беларусі ў прынцыпе не разглядаюць варыянты пераезду — а раней такі варыянт быў у галаве ў большасці. Аналагічна, амаль 40% з’ехаўшых ужо не плануе вяртацца нават у выпадку змен. І гэта толькі пачатак.
Незалежна ад лакацыі ўпэўненасць у будучыні падае, і айцішнікі пачынаюць даражыць тым, што ёсць.
Рэлакейт усё, джуны таксама (ну, амаль). Якім ІТ прыйшло да 2025 — наш вялікі рэсёрч
У 2023 міграцыя айцішнікаў запаволілася, а да канца 2024 практычна спынілася. Праблемы з працай ёсць і ў Беларусі, і за мяжой нават у дасведчаных спецыялістаў. Здаецца, галіна замерла ў паўпазіцыі — кропак для новага росту нават з улікам патэнцыялу расійскага рынку не прасочваецца.
Пра гэта ў штогадовым вялікім даследаванні devby (1138 анкет), дадзеныя аналізуе Аляксандр Юруць.
Час лідаў: якім стала ІТ да 2026 года — наш вялікі рэсэрч
IT-індустрыя з беларускімі каранямі правяла 2025 год у рэжыме плаўнага завядання актыўнасці. Вонкавых фактараў, здольных істотна паўплываць на дынаміку рынку працы, не было. А сітуацыя ўнутры краіны ўжо некалькі гадоў як замерла.
Айцішнікі сумуюць пра працу і будучыню — прычым усюды (але з нюансамі). Вялікі рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Усё больш беларускіх айцішнікаў прыходзяць да пункту, дзе трэба канчаткова вызначацца з лакацыяй і планамі на будучыню. Гэта адлюстроўваецца і на настроях (падаецца, надыходзіць прыняцце рэальнасці), і на ацэнцы сваёй працы і перспектыў. Па абодва бакі мяжы.
Заробкі топчуцца, айцішнікі недаацэненыя — ну, так яны лічаць. Вялікае рэсёрч пра ІТ да 2026-га
Нават ва ўмовах стагнацыі і песімізму заробкі так ці інакш растуць. Праўда, у асноўным гэта кампенсацыя ўзроўню інфляцыі з невялікім плюсам. Звычайная практыка на развітых рынках, спачатку незвычайная для рэлакантаў з РБ узору «да 2020», але і яны ўжо на стадыі прыняцця.
посоны, айда в электрики или сантехники или сварщики. Харэ просиживать жизнь за монитором. Надо быть ближе к народу. И без работы точно никто не останется
Пользователь отредактировал комментарий 29 июня 2026, 19:36
Яна Пильник
Дрессировщик программистов в Филиал БГУ ЦИРК
30 июня 2026, 08:38
-1
Там учиться надо и уметь качественно делать, вряд ли формошлёпы с ИИ на такое способны
Я очень уважаю работу руками и профессии электрика и сантехника, но объём знаний не сравним. Формошлёпу, как ты говоришь, нужно знать очень много всего и каждый день учить новое, чтобы быть актуальным. Канализация и проводка особо не меняются десятилетиями. Это я говорю как человек с разрядом электрика. Так что ты бы сначала подумал, а потом уже, но видимо не способен.
Много ли нужно сантехников, электриков или сварщиков? Если ставить экономику на военные рельсы и наладить массовое производства железа то что то может изменится, но так то каждый второй мужик сам может осилить такой DYI проект руками по дому.
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
посоны, айда в электрики или сантехники или сварщики. Харэ просиживать жизнь за монитором. Надо быть ближе к народу. И без работы точно никто не останется
Пользователь отредактировал комментарий 29 июня 2026, 19:36
Там учиться надо и уметь качественно делать, вряд ли формошлёпы с ИИ на такое способны
Я очень уважаю работу руками и профессии электрика и сантехника, но объём знаний не сравним. Формошлёпу, как ты говоришь, нужно знать очень много всего и каждый день учить новое, чтобы быть актуальным. Канализация и проводка особо не меняются десятилетиями. Это я говорю как человек с разрядом электрика. Так что ты бы сначала подумал, а потом уже, но видимо не способен.
Много ли нужно сантехников, электриков или сварщиков? Если ставить экономику на военные рельсы и наладить массовое производства железа то что то может изменится, но так то каждый второй мужик сам может осилить такой DYI проект руками по дому.
а этот рисерч - он из головы авторок?) вот им просто так кажется?))