Reuters: Францыя абвінаваціць Nvidia у манапалізацыі рынку GPU і АІ-паскаральнікаў

Французскія ўлады маюць намер выставіць кампаніі абвінавачванне ў антыканкурэнтнай практыцы вядзення бізнэсу. Неспакой рэгулятара выклікае манапольнае становішча кампаніі на рынку АІ-рашэнняў.

3 каментарыя

Паводле звестак Reuters, французскі рэгулятар рыхтуецца выставіць абвінавачванне супраць Nvidia. У верасні 2023 года было распачатае расследаванне дзейнасці Nvidia у дачыненні да паставак графічных працэсараў. Яно з’яўляецца часткай шырэйшага вывучэння еўрапейскімі нагляднымі органамі канкурэнцыі ў сферы воблачных вылічэнняў.

Французскі рэгулятар разглядае патэнцыйныя рызыкі злоўжыванняў з боку пастаўшчыкоў чыпаў. Асаблівую занепакоенасць выклікае залежнасць галіны ад праграмнага забеспячэння Nvidia, многія сістэмы не могуць замяніць гэты софт. Таксама нядаўнія інвестыцыі кампаніі ў пастаўшчыкоў воблачных паслуг, арыентаваных на АІ, прыцягнулі ўвагу рэгулятараў.

У выпадку прызнання парушэнняў Nvidia можа пагражаць штраф у памеры да 10% ад глабальнага гадавога абароту. Раней падобнае расследаванне ініцыявала Міністэрства юстыцыі ЗША. Разам з Федэральнай гандлёвай камісіяй ведамства расследуе дзейнасць Nvidia, Microsoft і OpenAI.

Nvidia перажыла найбуйнейшае 3-дзённае падзенне капіталізацыі ў сусветнай гісторыі
Па тэме
Nvidia перажыла найбуйнейшае 3-дзённае падзенне капіталізацыі ў сусветнай гісторыі
Nvidia абагнала Microsoft і стала самай дарагой кампаніяй свету
Па тэме
Nvidia абагнала Microsoft і стала самай дарагой кампаніяй свету
ЗША запусцілі адразу два антыманапольныя расследаванні: супраць Nvidia, OpenAI і Microsoft
Па тэме
ЗША запусцілі адразу два антыманапольныя расследаванні: супраць Nvidia, OpenAI і Microsoft

Читать на dev.by