Reuters: OpenAI дамаглася прарыву ў стварэнні моцнага АІ перад звальненнем Альтмана

Некалькі навуковых супрацоўнікаў кампаніі папярэдзілі раду дырэктараў аб істотным прарыве ў распрацоўцы штучнага інтэлекту. Гэта адбылося незадоўга да таго, як Сэм Альтман быў звольнены з пасады генеральнага дырэктара OpenAI.

1 каментарый

Сярод іншых прэтэнзій, якія рада дырэктараў выставіла Альтману, быў праект Q*. Міра Мураці, якая ненадоўга заняла пасаду гендырэктаркі пасля Альтмана, у лісце супрацоўнікам прызнала існаванне гэтага праекта і папярэдзіла пра цікавасць СМІ да яго.

Некаторыя супрацоўнікі OpenAI лічаць, што праект Q* можа стаць прарывам у распрацоўцы моцнага штучнага інтэлекту (AGI), здольнага выконваць задачы, не саступаючы чалавеку.

Новая мадэль навучылася вырашаць матэматычныя задачы, пакуль на ўзроўні вучня пачатковай школы. Аднак пры наяўнасці дастатковых вылічальных рэсурсаў даследчыкі ўпэўненыя, што навучанне будзе хуткім.

Мінус генератыўнага АІ палягае ў тым, што яго адказы на адное і тое ж пытанне могуць значна адрознівацца. Поспехі ў галіне матэматыкі, дзе можа быць толькі адзін правільны адказ, могуць казаць пра наяўнасць у АІ значных здольнасцяў на капыл чалавечага інтэлекту.

OpenAI зрабіла галасавы чат у ChatGPT бясплатным — і намякнула на скандал з Альтманам
Па тэме
OpenAI зрабіла галасавы чат у ChatGPT бясплатным — і намякнула на скандал з Альтманам
Сэм Альтман вернецца на пасаду гендырэктара OpenAI
Па тэме
Сэм Альтман вернецца на пасаду гендырэктара OpenAI
Битва за Альтмана: последние новости о скандале в OpenAI
По теме
Битва за Альтмана: последние новости о скандале в OpenAI

Читать на dev.by