Роботаксі Google выходзіць у Еўропу

Сэрвіс аўтаномнага таксі Waymo ад Alphabet, мацярынскай кампаніі Google, выходзіць на еўрапейскі рынак — у бліжэйшыя месяцы тэставыя паездкі пачнуцца на дарогах Лондана.

Пакінуць каментарый

Пакуль за рулём будзе знаходзіцца інспектар. Для карыстальнікаў доступ да сэрвісу павінны адкрыць у наступным годзе пасля атрымання неабходных дазволаў ад рэгулятараў.

Waymo актыўна пашыраецца ў ЗША і ўжо прысутнічае ў Лос-Анджэлесе, Фініксе, Сан-Францыска, Атланце і Осціне, таксама ёсць планы на Маямі і сталічны Вашынгтон. У пачатку года кампанія ўпершыню выйшла за межы ЗША і пачала выпрабаванні ў Токіа.

У Вялікабрытаніі аўтапарк Waymo будзе складацца з электракараў Jaguar iPACE, абсталяваных беспілотнай сістэмай Waymo Driver.

Паводле дадзеных Waymo, яе софт у 5 разоў радзей у параўнанні са скуранымі вадзіцелямі трапляе ў аварыі, у якіх траўміруюцца людзі, і ў 12 разоў радзей фігуруе ў траўматычных аварыях з удзелам пешаходаў. Яе аўта праехалі па дарогах агульнага карыстання ў поўнасцю беспілотным рэжыме 100 млн міль (160 млн км) і выканалі больш за 10 млн паездак, аплачаных пасажырамі.

Tesla запусціла беспілотнае таксі (калі гэта можна так назваць)
Па тэме
Tesla запусціла беспілотнае таксі (калі гэта можна так назваць)

Читать на dev.by