Супраць сузаснавальніка Wargaming пададзены новы пазоў у Расіі
Былы ўладальнік гейм-студыі «Леста Игры» Малік Хатажаеў і кофаўндар Wargaming Віктар Кіслы атрымалі новы пазоў у Расіі, заўважылі «Ведамасці».
Пазоў быў пададзены Генпракуратурай 28 ліпеня ў Кунцаўскі раённы суд Масквы. Адказчыкаў пяць: акрамя Хатажаева і Кіслага там заяўлены яшчэ дзве фізасобы і кампанія «Эджцэнтр», якая спецыялізуецца на воблачных рашэннях і сэрвісах.
У прэс-службе «Лесты» журналістам сказалі, што не каментуюць дзеянні праваахоўных органаў. Але запэўнілі, што «ні гульні „Лесты“, ні праца кампаніі не закрануты гэтым пазовам». Суразмоўца «Ведамасцей», блізкі да судовага разбіральніцтва, выказаў меркаванне, што пазоў хутчэй «тэхнічны».
У пачатку чэрвеня Таганскі маскоўскі суд па патрабаванню таго ж ведамства перадаў дзяржаве 100% долей у статутным капітале трох расійскіх юрасоб пецярбургскай студыі, а дзейнасць Хатажаева і Кіслага прызнаў экстрэмісцкай і забараніў на тэрыторыі краіны. Прычынай сталі акцыі ў падтрымку Ўзброеных сіл Украіны ў гульнях Wargaming, у склад якой раней уваходзіла «Леста». На саму групу кампаній і яе гульні «экстрэмісцкі» статус не распаўсюджваецца.
Читать на dev.by