Расійскія інвестары падалі пазоў супраць Atomic Wallet праз узлом на $100 млн
Узлом крыптаплатформы Atomic Wallet прывёў да страты кліенцкіх сродкаў на суму большую за $100 мільёнаў. Кліенты падалі калектыўны пазоў.
Група каля з 50 кліентаў Atomic Wallet з Расіі і краін СНД падае калектыўны пазоў праз страту $12 мільёнаў пасля ўзлому гаманца. Да ўзлому могуць быць датычныя паўночнакарэйскія або ўкраінскія хакеры. Паводле слоў адвакатаў пацярпелых, кожны з кліентаў уклаў розныя сумы, якія вар'іруюцца ад $150-200 тысяч да $1-2 мільёнаў.
Atomic Wallet — некастадыяльны крыптагаманец. Асабістыя даныя і сродкі кліентаў у ім захоўваюцца без пасярэдніцтва трэцяга боку. Сэрвіс быў запушчаны ў 2017 годзе як абменнік крыптавалют. Паводле даных кампаніі, гаманцом карыстаюцца больш за 5 мільёнаў кліентаў. Масавыя крадзяжы сродкаў адбыліся ў чэрвені гэтага года. Шкода ад узлому перавысіла $100 мільёнаў.
Таксама калектыўны пазоў падалі амерыканскія кліенты платформы. У Atomic Wallet заявілі, што «робяць усё магчымае», каб вярнуць скрадзеныя сродкі. Сярод патэнцыйных прычын кампанія называла вірус на прыладах карыстальнікаў, парушэнне інфраструктуры, атаку пасярэдніка або ўкараненне шкоднага кода.
Читать на dev.by