Расійскія кампаніі пераносяць даныя з дата-цэнтраў у Маскве за Урал праз напады дронаў
Расійскія кампаніі плануюць пераносіць інфармацыю з дата-цэнтраў у маскоўскім рэгіёне за Урал праз патрабаванні да бяспекі даных, якія растуць.
Паводле звестак «Камерсанта», гаворка вядзецца ў тым ліку пра фізічную бяспеку — на рашэнні кампаній паўплывалі рызыкі тэрарыстычнай пагрозы і атакі беспілотнікаў на Маскву. Адная з крыніц выдання тлумачыць, што раней кампаніі імкнуліся да цэнтралізаванага захоўвання інфармацыі і кансалідавалі яе ў маскоўскім рэгіёне, цяпер жа фармуецца зваротная тэндэнцыя.
«Растэлекам» фіксуе рост попыту ў Екацярынбургу і Новасібірску на ўзроўні 20-30% у параўнанні з мінулым годам. Праз гэта кампанія плануе папаўняць магутнасці і падвоіць колькасць месцаў пад стойкі найбліжэйшымі пяццю гадамі. Паводле ацэнкі хостынг-правайдара RUVDS, прырост кліентаў у ЦАД Екацярынбурга, Уладзівастока і Новасібірска перавысіў 80% у параўнанні з 17% у еўрапейскай частцы сёлета.
Фактарамі пераносу сталі пераарыентацыя расійскага бізнэсу на новыя рынкі і тэрарыстычная пагроза. Паводле слоў крыніцы выдання, атака беспілотнікаў на Маскву і Падмаскоўе, а таксама нестабільная палітычная сітуацыя — гэта сур’ёзная рызыка для кампаній, якія выкарыстоўваюць ЦАД у гэтым рэгіёне. Ён лічыць, што попыт на дубляванне даных у бяспечнейшых рэгіёнах будзе расці.
Читать на dev.by