Расійскім ІТ-кампаніям хочуць зрабіць бестэрміновым нулявы падатак на прыбытак
Мінлічбы Расіі выступіла з прапановай зрабіць бестэрміновай нулявую стаўку падатку на прыбытак для ІТ-кампаній пасля звароту дэпутата Дзярждумы Антона Немкіна, піша vc.ru са спасылкай на «Ведамасці». Ён падрыхтаваў законапраект, які дасць ільготы распрацоўшчыкам ІТ-прадуктаў, а таксама кампаніям, якія займаюцца інфармацыйнай бяспекай і абслугоўваннем ІТ-інфраструктуры.
Дзейны льготны перыяд мінае 31 снежня 2024 года.
Мінэканамразвіцця палічыла неабходным ацаніць, як прыняцце закона паўплывае на паступленні ў дзяржбюджэт. У кастрычніку 2022 года Мінфін ацэньваў недаатрыманыя ў 2022–2024 гадах даходы ад ільгот для ІТ-кампаній у 10 млрд расійскіх рублёў ($130 млн) па нулявым падатку на прыбытак і 250 млрд расійскіх рублёў ($3,3 млрд) па страхавых узносах.
Раней зрабіць бестэрміновай нулявую стаўку ў мінлічбы прасілі найбуйнейшыя расійскія асацыяцыі распрацоўшчыкаў софту. Кампаніі асцерагаюцца вяртання да стаўкі 20%, паколькі гэта вымусіць іх наймаць менш спецыялістаў і затармозіць развіццё галіны.
У 2020 годзе падатак на прыбытак для ІТ-кампаній быў бестэрмінова зніжаны ад 20% да 3%. У сакавіку 2022 года Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб увядзенні нулявой падатковай стаўкі на тры гады.
Читать на dev.by