Рыначная капіталізацыя Nvidia перавысіла $4 трыльёны — упершыню ў свеце
Катыроўкі Nvidia ў серадy 9 ліпеня выраслі больш чым на 2%, што зрабіла каліфарнійскага чыпмэйкера першай у свеце кампаніяй, чыя рынкавая капіталізацыя перавысіла $4 трыльёна, піша CNBC.
Пазней курс крыху знізіўся. На момант публікацыі рынкавая капіталізацыя Nvidia складае $3,99 трлн.
Nvidia была заснавана ў 1993 годзе. Планку ў $2 трлн яна ўзяла ў лютым 2024 года. Адзнаку ў $3 трлн Nvidia пераадолела ў чэрвені таго ж года — трэцяй пасля Microsoft і Apple. Яны ў спісе самых дарагіх кампаній свету зараз займаюць 2 і 3 месцы.
Акцыі Nvidia растуць на хвалі ШІ-буму, які пачаўся пасля рэлізу ChatGPT у канцы 2022 года. Кампанія пастаўляе крытычна важныя для навучання мадэляў і працы ШІ-сэрвісаў графічныя паскаральнікі. Microsoft з’яўляецца адным з самых буйных і важных кліентаў Nvidia.
За апошнія пяць гадоў кампанія падаражэла больш чым у 15 разоў. Толькі за апошні месяц яе акцыі выраслі на 15%, а з пачатку года — на 22%. І гэта — на фоне абмежаванняў на пастаўку чыпаў у Кітай.
Читать на dev.by