Якія ІТ-кампаніі пакінулі офісы ў Мінску, а якія — наадварот, занялі
Кансалтынгавая кампанія «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг» палічыла, колькі офісных плошчаў вызвалілі за два гады найбуйнейшыя арандатары з ІТ-сектара ў Мінску. Выйшла каля 35% ад усіх займаных айцішнікамі офісаў. З іх большую частку вызвалілі дзве кампаніі — EPAM і Wargaming.
Паводле ацэнак «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», у 2020 годзе ў Мінску ІТ-кампаніі займалі больш за 430 тысяч кв. метраў офісных плошчаў, на пачатку 2021 года крыху менш — 408 тысяч кв. метраў. Сумарна за мінулы і гэты гады 10+ ІТ-кампаній вызвалілі каля 140 тысяч кв. метраў офісаў.
Напрыклад, EPAM у 2020 годзе займаў у мінскіх бізнэс-цэнтрах каля 120 тысяч кв. метраў. За 2021–2022 гады кампанія вызваліла каля 80 тысяч кв. метраў офісных плошчаў у 5+ бізнэс-цэнтрах, або амаль 70% ад займаных офісаў.
Wargaming за два гады вызваліў 23 тысячы кв. метраў офісаў (у 2020 кампанія займала 35 тыс.), Itransition — больш за 14 тысяч (было каля 20 тыс.), iTechArt Group — 3 тысячы (было 6+ тыс.).
Вось так выглядаюць страты рынку офісаў за апошнія два гады праз 10+ ІТ-кампаній — буйных арандатараў (паводле даных «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг»).
Нягледзячы на сыход ІТ-кампаній, 2022 год не абышоўся без буйных угод у сферы арэнды камерцыйнай нерухомасці. Больш за тое, у топ-10 патрапілі адразу тры кампаніі з ІТ-сектара.
Паводле інфармацыі «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг», мабільны распрацоўшчык Easybrain арандаваў амаль 3 тысячы кв. метраў офіснай нерухомасці ў бізнэс-цэнтры «Фартуна». Крыху больш за тысячу квадратаў арандавала ў бізнэс-цэнтры А1 «АйДзіЭФ Тэхноладжы» (былая ID Finance), 900+ кв. метраў у бізнэс-цэнтры па вул. Смаленскай арандавала VRP Consulting.
Вось так выглядае топ-10 угод па арэндзе офісаў у 2022 годзе (паводле версіі «Коліерз Інтэрнэшнл Кансалтынг»).
Читать на dev.by