«Горш за ўсё ў беларускіх кампаніях за мяжой». Чаму айцішнікі бягуць з карпарацый у камерныя прадукты
Раман — былы вайсковец, топ па кібербяспецы, які выгарэў да паранойі. Уладзімір — экс-сеньёр, які перажыў войны менеджараў, скарачэнні і карпаратыўныя маніпуляцыі. Абодва працавалі ў вялікіх кампаніях і рэзка выйшлі з гульні. Першы пайшоў у авіяцыйны стартап у Азіі, другі — у маленькі прадукт.
Распавядаем, як гэта — асэнсавана сысці і не пашкадаваць.

Гісторыя № 1. «Мы пераехалі і трапілі ў іншую рэальнасць: у аўтсорсе ты патрэбны, калі ў цябе праект»
Уладзімір прайшоў праз усе этапы: прэстыжная пазіцыя ў энтэрпрайзе, войны менеджараў, «мы — сям’я» ад HR і нечаканае «да пабачэння» ад кампаніі. А потым — асэнсаваны выхад: у маленькую кампанію, з нуля, з рызыкамі. І гэта выявілася найлепшым рашэннем.
«Для кампаніі ты проста шрубок»
— Не скажу, што я выгарэў — не было на гэта часу. Проста ў нейкі момант пайшлі скарачэнні з-за адсутнасці праектаў, давялося мяняць працу. У выніку атрымаў некалькі офераў і асэнсавана прыняў рашэнне пасля шасці гадоў працы ў вялікіх кампаніях зноў пайсці ў маленькую. Калісьці я з такой і пачынаў.
Калі казаць пра грошы — я толькі выйграў і дадаў прыкладна 50% да зарплаты. Не ва ўсіх так будзе, але ў цэлым — гэта частая гісторыя, асабліва калі пераходзіш з нармальнай пазіцыі і з досведам. Я перайшоў на больш высокую пазіцыю: цяпер я лід-архітэктар, а ў энтэрпрайзе быў сеньёрам.
У маленькай прадуктовай кампаніі мы робім усё з нуля і пад ключ, таму тэхнічна задачы складаней. Але тут зусім іншае стаўленне: кожны супрацоўнік мае каштоўнасць. Ты трапляеш у больш камерную абстаноўку. Другі момант — адсутнасць мікраменеджменту. У вялікім энтэрпрайзе ж на аднаго інжынера прыходзіцца 50 менеджараў зверху. Прыняцце рашэнняў часта блакуецца, прасоўванне па кар’ернай лесвіцы складанае, са сваімі нюансамі, часта непрыемнымі. У маленькіх кампаніях больш свабоды і магчымасцяў для кар’ернага росту.
А ў энтэрпрайзе — не. Гэта галера, дзе ўсе ўсё разумеюць: і менеджмент, і супрацоўнікі. Таму калі штосьці не задавальняе — зарплату не перагледзелі, праект нудны — трэба спакойна сыходзіць у іншую кампанію. Глядзець на ўсё прагматычна і цвяроза і не верыць уліванням у духу «наша каштоўнасць — гэта людзі».
Войны менеджараў
У мінулым годзе я паралельна працаваў і ў польскім, і ў беларускім энтэрпрайзе. Ну як, былым беларускім. І там наверсе пастаянна ідзе барацьба на ўзроўні сярэдняга і вышэйшага менеджменту, інжынірынг-менеджменту за свае пазіцыі. У выніку інжынерам проста спускаецца праца без якога-небудзь фідбэку. Для кампаніі ты шрубок — ніхто не глядзіць на асобу, наколькі ты добры, наколькі стараешся. Усё вырашаецца інакш: мінус 100 чалавек, плюс 50 чалавек і гэтак далей.
А па частцы мікраменеджменту, то ў буйных кампаніях складана дамагчыся нават пашырэння ўласнага функцыяналу, нават калі гэта выгадна кампаніі. Усё ўпіраецца ў ланцужок з дзясятка менеджараў, якія адзін аднаго блакуюць. Нават не твае ідэі блакуюць — у іх там заўсёды свая вайна. То бок, па сутнасці, ты — гэта проста функцыя ў вялікай карпарацыі. І гэта прыводзіць да эмацыйных узрушэнняў.
За ўсе гады працы ў IT у буйных кампаніях карціна была ўсюды аднолькавая: што польскія кампаніі, што беларускія…
Але горш за ўсё ў беларускіх кампаніях, якія выехалі за мяжу — ты там ніхто. І няважна, скарачаюць ці не — у нямiласць могуць трапіць нават вельмі класныя хлопцы, якіх у Беларусі маглі хантыць гадамі: архітэктары, інжынірынг-менеджары… Потым прыходзіць HR і кажа: «Да пабачэння». Хоць чалавек мог у кампаніі адпрацаваць 10, 12, 15 гадоў.
Як гэта ўплывае на людзей? Хлопцы маладзейшыя моцна стрэсуюць і выгараюць ад такога падыходу. Яны эмацыйна нестабільныя, пастаянна ў страху. Больш дарослыя і дасведчаныя ставяцца прасцей. Яны разумеюць, як усё ўладкавана: проста робяць сваю працу і ўсё. І ў любы момант гатовыя сысці самі або пагадзіцца, калі прапануюць. Бо калі размова ўжо заходзіць пра гэта, далей сэнсу змагацца няма.
Чаму людзі працягваюць «сядзець у энтэрпрайзе», нават калі ім дрэнна
Ключавых супрацоўнікаў утрымліваюць бонусамі, плюшкамі, пераглядамі зарплаты. Менеджары выразна сочаць за настроямі такіх супрацоўнікаў. І калі нехта пачынае вагацца — яму штосьці адсыпаюць, каб не сышоў. Трымаюць у злёгку прыкормленым стане, але шмат не даюць — проста не даюць закіснуць. Такі падыход ужываюць толькі да ключавых супрацоўнікаў, з сыходам якіх праект памрэ. Бо калі замяніць няма кім, замоўца знікне.
Большасць жа супрацоўнікаў — гэта тыя, хто проста сядзіць і булькае. Ім страшна выйсці з зоны камфорту, бо: а што, калі не атрымаецца? Нават паралельна шукаць працу баяцца. Бо заўсёды ідзе прамыўка мазгоў з боку HR-дэпартамента: «мы сям’я», «мы разам», «мы цэнім» — вось гэта ўсё. Я думаў, што гэта ўжо не працуе, але гэта не так — многія ўсё яшчэ вераць. Асабліва ў беларускіх кампаніях, якія выехалі і прывезлі гэтую культуру з сабой.
Маладым хлопцам, якія яшчэ без сям'і, шмат жа не трэба: каб на піцу хапала і падарожнічаць. Вось яны і не рыпаюцца. А сямейныя, у якіх ужо фінансавая адказнасць, хутка змянілі беларускія кампаніі ў першы ж год. Я не бяру ў разлік каштоўных спецыялістаў, у якіх ёсць свае плюшкі. Хоць ты каштоўны да пары да часу — пакуль праект не закрыецца. І калі сёння ты «частка сям'і» і тваю зарплату ў два разы перагледзелі, то праз месяц лёгка могуць сказаць «да пабачэння». Ты патрэбны, пакуль прыносіш value кампаніі.
Акрамя таго, часта бывае, што чалавек рэлакуецца, але яму не пераглядаюць зарплату, так як «складаная сітуацыя ў кампаніі». І кампаніі гэта выгадна: яна прадае еўрапейскага распрацоўшчыка па еўрапейскіх расцэнках. Дэльта паміж тым, колькі плацяць спецыялісту і колькі на ім зарабляе кампанія, агромністая.
Калі такі спецыяліст пачынае ныць і пазіраць вонкі, яму падкідваюць «мерча», праводзяць тымбілдынг, робяць таўнхол, дзе расказваюць: «вы малайцы», «які мы шлях прайшлі», «якія мы класныя». Хоць кампанія рэальна коціцца ў сраку — у яе няма праектаў, але ўсім расказваюць, што ўсё добра, усе малайцы. Плюсам яшчэ прыемны бонус — дададуць пару працэнтаў да зарплаты і ўсе зноў задаволеныя.
Прывязваюць яшчэ праз пытанні легалізацыі, праз бонус-пакеты, дадатковыя пагадненні, тыпу relocation-бонуса, калі ты абавязаны адпрацаваць год. Альбо, напрыклад, калі ты на B2B-кантрактах, дзе аплатных адпачынкаў няма, табе могуць выдаць грашовы бонус у выглядзе некалькіх аплатных day-off. Да HRаў пытанняў няма — яны ўсяго толькі рукі менеджменту. Але скажу па сваім досведзе і досведзе маіх з’ехаўшых калег: сітуацыя ў беларускіх кампаніях амаль паўсюль аднолькавая.
Хоць калісьці ў беларускім IT была зусім іншая сітуацыя. Людзі маглі гадамі працаваць на адным месцы і ў буйных энтэрпрайзах, не кажучы ўжо пра невялікія кампаніі. Усё было зроблена для супрацоўнікаў, каб яны адчувалі сябе камфортна. Калі не было па паўгода праектаў, табе ўсё роўна маглі знайсці занятасць унутры кампаніі. Супрацоўнікі гэта таксама ведалі і не парыліся.
А цяпер мы пераехалі і трапілі ў іншую рэальнасць: у аўтсорсе ты патрэбны, калі ў цябе праект, калі ты прыносіш прыбытак. Няма праекта — няма прыбытку — ты больш не патрэбны.
Гісторыя № 2. «Мне здавалася, што я ператвараюся ў гаўнаменеджара»
Былы вайсковец і рэгбіст у 45 прыйшоў у IT і стаў CISO у буйной холдынгавай групе. Праз пяць гадоў выгарэў у нуль і сышоў пісаць код для авіяцыі ў Цэнтральнай Азіі.
Раман, спецыяліст па кібербяспецы:
— Я быў дырэктарам па інфармацыйнай бяспецы (CISO) у буйной міжнароднай холдынгавай групе. У нас былі офісы ў шасці краінах, у тым ліку Беларусі — я літаральна жыў у самалётах. За пяць гадоў выгарэў у нуль, але не ад задач — ад адказнасці.
Як праяўлялася выгаранне? З поўнай паранойі. Мне здавалася, што я дзесьці недаглядзеў і нешта пайшло не так. Даходзіла да маразму: пачынаў правяраць усе FTA-шкі. Хоць як спецыяліст па бяспецы з узроўнем архітэктара, які ў прадукце з самага пачатку, ты павінен дэлегаваць і давяраць. У нейкі момант мне стала здавацца, што я перастаў давяраць сваёй камандзе і пачаў ператварацца, прабачце, у гаўнаменеджара. Хоць мазгамі разумеў, што ў мяне прафесійная каманда, моцныя хлопцы. Але ўсё роўна ладзіў крос-кантроль, залазіў, куды не трэба: у распрацоўку, удзельнічаў у код-рэвью, архітэктурных працэсах, на этапе зборкі прадукту сам пентэсціў.
Мне ўвесь час здавалася, што хтосьці абавязкова памыліцца. Хлопцы ставіліся з разуменнем — яны бачылі, што я гару знутры.
Мне нават доступы адключалі. Рэальна — вырубалі з праектаў, каб я паспаў, таму што я тады спаў па тры гадзіны на суткі. У выніку прадукцыйнасць была нулявая — проста шум дзеля шуму.
Ці разумеў я, што са мной адбываецца? Напэўна, не. Проста знаходзіўся ў пастаянным стрэсе і лічыў гэта нормай. Калі крыху адпусціла, пачаў сябе грызці. Маўляў, я такі ўвесь адказны, залез усюды, можа, нешта сам і сапсаваў? Можа, можна было прасцей, танней, а я перагнуў? Як любы топ — лічыць жа ўмееш. І вось я пачаў сам сябе грызці: а хто я такі, каб лічыць, што я маю рацыю?
І тады я прыняў валявое рашэнне: цалкам адмовіўся ад удзелу ў праектах як кіраўнік. Шукаў сабе звычайную інжынерную пазіцыю. Рэальна — не ліда, не архітэктара, не тымліда, а проста інжынера. На той момант у мяне было дзве прапановы: адна — сысці ў авіяцыйны стартап, другая — стаць асабістым кіроўцам у аднаго забяспечанага чалавека. Я выбраў авіяцыю, таму што цікавей. Хоць, ведаеце, кіроўцам — таксама норм. Я працаваў у свой час дворнікам — нічога страшнага ў такой працы няма.
У выніку ўзначаліў IT-аддзел авіякампаніі ў Цэнтральнай Азіі. Працягваю пісаць код і займацца даследаваннямі. Па сутнасці я цяпер і менеджар, і інжынер у адным флаконе. І гэта — кайф. Бо справа не толькі ў грашах, а ў тым, што я зноў атрымліваю задавальненне ад працы.
На момант, калі з Беларусі з’язджаў у Азію, мне прапаноўвалі пераезд у Фінляндыю. Клікалі выкладаць у Academia de Policia ў Авіле (Іспанія — Заўв.). Прапаноўвалі стартап у Таліне. І вось тэлефануе мне сябар, кажа: «Ты ж любіш трэш, угар і садамію?» Я кажу: «Вядома». Ён такі: «Я ведаю, чым цябе зацікавіць». І вось так я апынуўся ў праекце, які, як ён сказаў, выстраліць толькі калі мы туды зойдзем «на крывавых мазалях».
І ўсё — гэта быў нават не выбар краіны, а быў выбар па прынцыпе, як у войску: пашліце мяне туды, дзе цяжэй за ўсё — мне патрэбны адрэналін.
Так мы запусцілі стартап — абсалютна інавацыйны прадукт у свеце фінтэха на азіяцкім рынку. Атрымалася аб’яднаць у адным дадатку telecom, банк і маркетплэйс. Стартанулі вельмі ўдала, нягледзячы на пандэмію і каранцін.
Як трапіў у IT
У IT я прыйшоў, калі мне было 45 гадоў. То бок на пенсію я выйшаў у 39 з-за наступстваў ранення, а цяпер мне 55. Як вайсковец прымаў удзел у спецыяльных місіях у складзе спецыфічных падраздзяленняў.
Увогуле я былы прафесійны спартсмен: выступаў за зборныя Кыргызстана і Казахстана. Потым, пасля траўмы — за зборную Казахстана па рэгбі, гуляў у СКА-12. Быў у моладзевай зборнай СССР па рэгбі. Потым каратэ ва ўзброеных сілах. А потым, ужо ў 90-х і 2000-х, біўся за грошы. Я тады нічога, акрамя як біцца, скакаць з парашутам і крычаць «ура!» не ўмеў.
Пасля распаду СССР і нядоўгай службы ў арміі РФ, з’ехаў у Беларусь. Там сумленна здаў экзамены на беларускай і атрымаў пашпарт. Да гэтага пашпарта ўвогуле не было — толькі пасведчанне асобы афіцэра. Такая кніжачка ні аб чым. А нарадзіўся я ў Таджыкістане.
Пасля камісацыі з войска ў 39 гадоў уладкаваўся ў службу бяспекі буйнога ізраільскага холдынга. Там убачыў працу сісадмінаў і зразумеў, што хачу займацца гэтым. Усё, што я ўмеў тады — уключаць і выключаць камп’ютар. Але па натуры я дапытлівы, таму прайшоў курсы сісадмінаў.
Увогуле ў мяне было дзве вышэйшыя адукацыі. Першая — агульнавайсковае каманднае вучылішча па вайсковай спецыяльнасці. Другая — факультэт псіхалогіі Рыжскага ўніверсітэта.
Пасля курсаў ніхто не хацеў браць на працу і давялося стартаваць з пазіцыі тэхніка па абслугоўванні камп’ютараў. У выніку мяне ўзяў на працу былы саслужывец, таму што ніхто не хацеў на гэтую пазіцыю. Зарплата — 250 баксаў, цэлы дзень на каленях. Напэўна, я быў самым узроставым энікейшчыкам там. Пакуль працаваў паралельна скончыў дзве магістратуры. Адна — па інавацыях у шматканальных тэхналогіях сувязі, другая — па матэматычным мадэляванні пагроз кібербяспекі.
У мяне ёсць асаблівасць — я не баюся. Проста атрафіравана пачуццё страху, таму ўсе гэтыя «сыходы» — гэта не крызіс, а нармальны рух. Мне заўсёды было ў кайф рабіць тое, што лічыцца загадзя невыканальным».
Пра ціск і «сегрэгацыю» ў карпарацыях
У карпарацыях выціскаюць сокі і лютая сегрэгацыя, таму я не пайшоў у EPAM. Прыйшоў туды, паглядзеў і сказаў: «Не, дзякуй». Я маю на ўвазе, што на паверсе, дзе сядзяць звычайныя распрацоўшчыкі, недарагая кава, недарагая гарбата і недарагое печыва. А потым мяне завялі на паверх, дзе дарагая кава, дарагая гарбата і дарагое печыва.
Для мяне гэта red flag. Для мяне мая рота — мая сям’я. Калі мы адна каманда, то павінны быць у аднолькавых умовах. Мне не патрэбны плюшкі, калі мая каманда сядзіць без іх. Так, я магу атрымліваць больш грошай, таму што ў мяне больш нейкіх скілоў, але пры гэтым я павінен піць тую ж гарабту і сядзець дакладна на такім жа крэсле, як і астатнія. І не выпендрывацца тым, што я нейкі там менеджар і мне патрэбна асаблівае стаўленне.
Яшчэ мне прапаноўвалі пайсці ў Wargaming — я туды зазірнуў, там, дарэчы, спадабалася. Але крыху не па профілю. Хацелася паспрабаваць сябе больш па базах дадзеных, але зразумеў, што ведаў у мяне пакуль не хапае.
А ўсе астатнія аўтсорсныя кампаніі — гэта галеры, дзе ты ўсяго толькі шрубок. Можа, з добрай зарплатай, але без права выбару — робіш, што сказалі. У цябе можа быць круты інжынерны падыход, але ты рэалізуеш чужыя ідэі. Мне гэта нецікава.
Як распрацоўшчык у Польшчы працаваў кур'ерам (але потым усё атрымалася)
@dzikpic, канал для айцішнікаў у Польшчы, расказаў гісторыю Аляксандра. Перад тым, як патрапіць у польскую кампанію, ён два месяцы дастаўляў ежу ў Glovo. Як гэта — ездзіць на ровары па 10-12 гадзін на дзень і чаму манікюршчыца зарабляе больш за распрацоўшчыка.
Айцішнік купіў дом у Польшчы. Як атрымаць дазвол у 2022, калі адмоў большае
@dzikpic, канал для ІТ-экспатаў у Польшчы, расказвае гісторыю беларускага айцішніка, які купіў дом у Гданьску, з каментарамі эксперта. Абмеркаваць гісторыю можна ў чаце.
Як беларускія выпускнікі паступаюць у Польшчу і Расію — і ці паўплывала вайна. 4 гісторыі
dev.by шукаў маладых людзей, якія паступілі сёлета ў ВНУ за мяжу, — адгукнуліся 4 чалавекі. Двое выбралі Польшчу, яшчэ двое Расію (для аднаго гэта часовы варыянт, ён плануе перапаступіць налета).
Спыталі ў хлопцаў, як яны выбіралі ВНУ, куды паступалі аднакласнікі і як на выбар паўплывала поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну (і ўчорашнія навіны пра мабілізацыю).
EnCata будзе штампаваць заводы, якія штампуюць дамы
«Будаўнічая галіна цалкам дысфункцыянальная», — кажа СЕО EnCata Алег Кандрашоў. І прапануе «рэанімаваць будаўніцтва»: паўтарыць поспех Генры Форда і запусціць канвеер, які будзе штампаваць модульныя дамы. А яшчэ — запусціць мабільныя заводы з гэтымі канвеерамі.
Першы тэставы дом з жалезнымі сценамі і вокнамі ў падлогу ўжо пабудаваны — у ім 2 гады як жыве СЕО. А зараз у Вялікім камені дабудоўваюць тэставы завод.
Ці ёсць будучыня ў праекта і якая, расказвае dev.by Алег Кандрашоў.
Интересно какой процент лжи в истории с главным героем Романом?
Есть правда, что он живой человек и бывший военный, то по крайней мере военные любят приврать о своих подвигах.
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
15 ліпеня 2025, 15:47
0
Уехали? Нечего иметь дел с беларускими конторами. Они вас эксплуатировали в РБ, где выбора особо не было. Если вы в нормальной загранице - выходите на мировой рынок и работайте на b2b на интересные компании за интересные деньги
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
15 ліпеня 2025, 17:37
1
я знаю много примеров, когда ребята зарабатывали по верхней планке внутри бел контор, а потом уходили на x2 на руки за счёт налогов и более высоких ставок
Низкие налоги = отсутствие социальных гарантий. Работодатель может в любой момент не продлить контракт и защиту не у кого будет искать. А ещё и на пенсии это аукнется, когда собес начитает ниже среднего от минимально уплаченых взносов в ФСЗН...
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
15 ліпеня 2025, 19:10
0
Имейте отложения. Как показывает практика беларуских контор, когда вы оказываетесь без проекта вас увольняют и с рабочего контракта моментально и ничего не мешает. Зато найти нового клиента на b2b проще, чем работу. Плюс никто не мешает совмещать на нескольких клиентов. Я 2 года работал на 2 клиентов, имея доход на руки в 15 раз выше среднего по Польше.
И конечно вопрос про пенсию. Минимальная будет, как раз, т.к. платятся минимальные взносы. Поэтому, работая на себя и зарабатывая процентов на 30 больше только на разнице налогов стоит позаботиться о своей старости. Инвестиции, недвижимость и т.д. У меня одна квартира уже сдаётся (кроме своего дома). Дальше будет больше.
А в Белоруссии всех этих забот нет у населения. Государство обо всем позаботится, чтобы через 10..20..30 лет и айтишник и простой милиционер получал льготы и пенсию
В РБ беларусу всегда было гораздо проще найти работу. Местный работодатель всегда в первую очередь старается нанимать местных специалистов. Банально из-за юридических аспектов, менталитета и большей культурной близости. Вот и остается только за границей среди экс беларуских тонущих галер скитаться.
toshnila
Смузихлебатель в Polska Strong Development
15 ліпеня 2025, 19:06
1
Так не идите в польские конторы. У вас открыт мировой рынок. Американцы / британцы понятия не имеют, чем отличаются беларусы, украинцы и поляки. Берут всех. b2b особенно выгоден за счёт работы за пределы ЕС. Не надо морочиться с VAT (просто не платите его, но можете возвращать его с покупок на фирму - компьютеры, телефоны, мебель для домашнего офиса etc)
Инфантилизм, неспособность взять на себя отвественность. Не место красит человека, а человек место. Про какие страхи они говорят? С таким рассказами надо к профильному специалисту
Но хуже всего в беларусских компаниях, выехавших за границу — ты там никто.
Хм, забавно, когда в 2022 году из всех утюгов кричали по релокацию, почему то забыли оговорить этот момент. Компании просто прикрыли вами свои пятые точки в моменте, рассказав красивые истории об успешном успехе заграницей. Параллельно эти истории активно подогревались лозунгами от ура-релокантов в комментах. Так и хочется по итогу задать вопрос цитатой из известной повести: «Ну что сынку, помогли тебе твои ляхи?»(с)
Зато отечественная айци очистилась и сейчас никто не мешает делать продукты с высокой добавочной стоимостью. Релоканты вот вот вернутся и за "три копейки" будут соглашаться работать. От этого себестоимость отечественных продуктов станет ниже, а прибыли от продажи продуктов больше
Трудности сейчас везде.
Переезд в ЕС подогревали подстрекатели на западные НПО-шные бабки под какие то свои темные интересы. Более способные или везучие смогли устроится и на чужбине. Но большинство... как обычно.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Роман очень крутой! подписалась бы на колонку про его приключения
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
туда идут тока ради скилов, но сейчас уже там и этого нет....
Интересно какой процент лжи в истории с главным героем Романом?
Есть правда, что он живой человек и бывший военный, то по крайней мере военные любят приврать о своих подвигах.
две вышки, две магистратуры!
три портсигара отечественных, куртка замшевая… три… курткиНадеюсь никогда не пересекусь с Романом по работе
Уехали? Нечего иметь дел с беларускими конторами. Они вас эксплуатировали в РБ, где выбора особо не было. Если вы в нормальной загранице - выходите на мировой рынок и работайте на b2b на интересные компании за интересные деньги
пан дело мувит - b2b решает
я знаю много примеров, когда ребята зарабатывали по верхней планке внутри бел контор, а потом уходили на x2 на руки за счёт налогов и более высоких ставок
Низкие налоги = отсутствие социальных гарантий. Работодатель может в любой момент не продлить контракт и защиту не у кого будет искать. А ещё и на пенсии это аукнется, когда собес начитает ниже среднего от минимально уплаченых взносов в ФСЗН...
Имейте отложения. Как показывает практика беларуских контор, когда вы оказываетесь без проекта вас увольняют и с рабочего контракта моментально и ничего не мешает. Зато найти нового клиента на b2b проще, чем работу. Плюс никто не мешает совмещать на нескольких клиентов. Я 2 года работал на 2 клиентов, имея доход на руки в 15 раз выше среднего по Польше.
И конечно вопрос про пенсию. Минимальная будет, как раз, т.к. платятся минимальные взносы. Поэтому, работая на себя и зарабатывая процентов на 30 больше только на разнице налогов стоит позаботиться о своей старости. Инвестиции, недвижимость и т.д. У меня одна квартира уже сдаётся (кроме своего дома). Дальше будет больше.
А в Белоруссии всех этих забот нет у населения. Государство обо всем позаботится, чтобы через 10..20..30 лет и айтишник и простой милиционер получал льготы и пенсию
В РБ беларусу всегда было гораздо проще найти работу. Местный работодатель всегда в первую очередь старается нанимать местных специалистов. Банально из-за юридических аспектов, менталитета и большей культурной близости. Вот и остается только за границей среди экс беларуских тонущих галер скитаться.
Так не идите в польские конторы. У вас открыт мировой рынок. Американцы / британцы понятия не имеют, чем отличаются беларусы, украинцы и поляки. Берут всех. b2b особенно выгоден за счёт работы за пределы ЕС. Не надо морочиться с VAT (просто не платите его, но можете возвращать его с покупок на фирму - компьютеры, телефоны, мебель для домашнего офиса etc)
Там это. Пропагандисты из "Минской правды" в "Футурис" на Борисовском тракте заехали...
Инфантилизм, неспособность взять на себя отвественность. Не место красит человека, а человек место. Про какие страхи они говорят? С таким рассказами надо к профильному специалисту
Хм, забавно, когда в 2022 году из всех утюгов кричали по релокацию, почему то забыли оговорить этот момент. Компании просто прикрыли вами свои пятые точки в моменте, рассказав красивые истории об успешном успехе заграницей. Параллельно эти истории активно подогревались лозунгами от ура-релокантов в комментах. Так и хочется по итогу задать вопрос цитатой из известной повести: «Ну что сынку, помогли тебе твои ляхи?»(с)
Зато отечественная айци очистилась и сейчас никто не мешает делать продукты с высокой добавочной стоимостью. Релоканты вот вот вернутся и за "три копейки" будут соглашаться работать. От этого себестоимость отечественных продуктов станет ниже, а прибыли от продажи продуктов больше
зато кто не поехал, те сейчас в шоколаде, гребут бабло лопатой, имеют собственный дом на Минском море и причал с яхтой. Ведь правда же, да?