Сенат ЗША ўхваліў законапраект аб прымусовым продажы Tik Tok
Верхняя палата Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект, якія абавязвае кітайскага ўладальніка сацсеткі ByteDance перадаць TikTok іншаму ўласніку.
Згодна з дакументам, кітайская кампанія будзе абавязаная прадаць TikTok кампаніі, якая не знаходзіцца ў юрысдыкцыі КНР. Калі гэтага не адбудзецца на працягу года, праграма можа быць заблакаваная на тэрыторыі ЗША. Цяпер законапраект павінен падпісаць прэзідэнт ЗША для ўступлення дакумента ў сілу. Джо Байдэн ужо заявіў пра гатоўнасць падпісаць новы закон.
ByteDance заявіла, што будзе аспрэчваць прымусовы продаж сацсеткі ў судзе, абвінавачваючы амерыканскіх заканадаўцаў у парушэнні Першай папраўкі да Канстытуцыі ЗША. Таксама кампанія папярэджвае, што ў выпадку блакавання праграмы больш за 7 мільёнаў прадпрыемстваў малога бізнэсу пазбавяцца сваёй асноўнай платформы.
Читать на dev.by