Падрабязны гід па жыцці ў Сербіі — краіне з 30-дзённым бязвізам

Бязвізавая для беларусаў Сербія (пакуль што) прайграе ў папулярнасці Грузіі. Але мяккі клімат і зручнае размяшчэнне вабяць, і ўсё больш беларусаў прыязджае ў гэтую краіну на ПМЖ. Што варта ведаць перад рэлакейтам у Сербію?

Публікуем вытрымку гіда, падрыхтаванага беларускай дыяспарай у Сербіі, падрабязней тут.

Калі вы маеце досвед жыцця ў гэтай краіне — дапаўняйце ў каментарах.

16 каментарыяў

Базавая інфармацыя

Сербія — краіна ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Насельніцтва каля 7 млн чалавек (без тэрыторый, якія з’яўляюцца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж часткова прызнанай Рэспублікай Косава з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і Сербіяй). Найбуйнейшыя гарады — Бялград (сталіца), Нові Сад, Ніш, Краегувац.

Няма выхаду да мора, затое шмат прыгожых гор і рэк.

Афіцыйная мова — сербская. 

Змест

Сотавая сувязь і інтэрнэт

Асноўныя аператары: Yettel і MTS. Сім-карта прадаецца ў любым кіёску без пашпарта. «Турыстычны» перадаплачаны тарыф ад Yettel 5G на 7 дзён каштуе 400 дынараў (каля 3,8 еўра). У MTS умовы такія ж.

Улічыце, што гэта толькі перадаплачаныя тарыфы з абмежаваным тэрмінам дзеяння. Самыя папулярныя інтэрнэт-правайдары:

  • SBB 
  • Telekom Srbija 
  • Orion 

Адзначаюць, што інтэрнэт у Сербіі даражэйшы, чым у Беларусі. Звычайна правайдара выбіраюць так: хто даступны па вашым адрасе, таго і падлучаеце.

Легалізацыя

Грамадзяне Беларусі могуць знаходзіцца ў Сербіі без візы пераз 30 дзён.

Потым ёсць два шляхі: або адкрываць від на жыхарства, або рабіць візаран (напрыклад, праз Чарнагорыю) і жыць у краіне яшчэ 30 дзён. Але так можна зрабіць толькі двойчы на год.

Трапіць у Сербію можна з перасадкай у Стамбуле або даехаць на машыне, калі ў вы маеце Шэнген візу (яшчэ ёсць простыя рэйсы з Масквы і Санкт-Пецярбурга). Улічыце, што на авіярэйсы вельмі вялікі попыт.

Аднак калі хочаце заставацца ў краіне пастаянна, то варта атрымаць від на жыхарства. Адкрыць яго зусім нескладана. Вось самыя папулярныя прычыны:

  • Праца на мясцовую фірму
  • Сваё ІП
  • Уз’яднанне сям'і (прычым гаворка вядзецца не толькі пра сужэнцаў, але і пра нераспісаных партнёраў і дзяцей)
  • Навучанне
  • Лячэнне
  • Служэнне ў рэлігійных арганізацыях
  • Валанцёрства
  • Бежанства
unsplash.com

Абавязковы для ўсіх спіс дакументаў уключае:  

  • Пашпарт (+ яго копію)
  • Выпіска з рахунку ў мясцовым банку (па копіі на кожнага, хто падаецца з вамі) са сродкамі на перыяд знаходжання.
  • Мед. страхоўка — афармляецца з пашпартам і рэгістрацыяй, каштуе нятанна (сярэдняя якасць 250 EUR/год — Generale, найтаннейшая опцыя — Dunav).
  • Дагавор пра здыманнне жытла на тэрмін знаходжання, а таксама даныя ўладальніка жытла (выпіска з кадастру) і копія яго ўнутранага пашпарта.
  • Запоўненая заява (форма тут) і аўтабіяграфія (свабодная форма).
  • Фатаграфіі.

На сайце сербскага МУС можна падрабязней азнаёміцца з неабходнымі дакументамі.

Праца 

У Сербіі актыўна развіваецца ІТ-рынак, у першую чаргу гэта тычыцца лакальных кампаній. Пакуль што ў краіне няма лакальных гігантаў, аднак нядрэнна пачуваюцца стартапы, нягледзячы на даволі высокія падаткі. Што праўда, для працы на мясцовую кампанію хутчэй за ўсё спатрэбіцца мова, каб камунікаваць з калегамі.

Ёсць офісы карпарацый, напрыклад, Microsoft або EPAM. Падраздзяленне ў Бялградзе адкрыў Wargaming, там будуць размешчаныя ключавыя сэрвісы, падтрымка, а ў перспектыве і распрацоўка новых прадуктаў. У сербскі офіс рэлакуе супрацоўнікаў расійскі «Яндэкс».

Вакансіі тут:

Як варыянт можна працягваць працаваць на сваёй звычайнай аддаленай працы. Для гэтага вам спатрэбіцца адкрыць ІП.

ІП

Гэта нескладана і хутка: трэба запоўніць заяву, аплаціць рэгістрацыю, прынесці дакументы — і ўжо праз дзень-два ўсё будзе гатова.

Адкрыць ІП можна самастойна, а можна звярнуцца да пасярэднікаў — гэты варыянт зручнейшы, бо за вас запоўняць усе дакументы на сербскай.

Падаткі для ІП двух тыпаў:

  • фіксаваны ($420 для Бялграда, нашмат меншы ў мястэчках)
  • або 46% ад вашага даходу.

Падрабязней пра падаткі чытайце тут.

Калі перабраць ліміт у $58 тысяч, то падатак павялічваецца. Паслугі бухгалтара каштуюць каля $50 на месяц.

Замежнікам, у тым ліку тым, якія адкрылі ІП, патрэбны дазвол на працу. Калі вы працуеце на мясцовую кампанію, то яна сама будзе займацца ўсёй папяровай цяганінай. Калі ж вырашыцеся атрымліваць неабходныя дакументы самастойна, то парадак такі: 

  1. Збіраеце пакет дакументаў (копія пашпарта, копія віду на жыхарства, заяву, перакладзеныя на сербскую ў мясцовага прысяжнага перакладчыка дыплом або заяву, што маеце адпаведную кваліфікацыю для працы ў Сербіі, кантракт на здыманне жытла, аплату).
  2. Падаяце гэты пакет дакументаў.
  3. Забіраеце дазвол праз месяц.

Рахунак у банку

Каб адкрыць рахунак у банку, неабходны від на жыхарства, копія пашпарта і выпіска з рэестра ІП.

Банкаў у Сербіі шмат, іх праца вымушае жадаць лепшага — шмат камісій на роўным месцы і нярэдка хамаваты сэрвіс.

Мясцовыя беларусы раяць для ІП завесці рахунак у AIK Banka Serbia. Сярод іншых папулярных банкаў — OTPBanka, Raiffeisen і UniCredit, яны даюць добры сэрвіс, але збіраюць кучу камісій.

Калі вы зарабляеце не ў сербскіх дынараў, звяртайце ўвагу на курс канвертацыі валюты — курсавая розніца ад банка да банка пры вялікіх сумах можа вагацца на $200. 

Жытло

Вайна ва Украіне і вялікі наплыў расійцаў паўплывалі на сітуацыю з жытлом у Сербіі. Асабліва моцна сітуацыя закранула найбуйнейшыя гарады: Бялград і Нові Сад. Цэны выраслі практычна ўдвая. Цяпер кошт кватэры стартуе ад $500 на месяц, двухпакаёвая кватэра можа каштаваць каля $1000. Пры засяленні трэба будзе пакінуць заклад — звычайна ў памеры месячнай платы.

unsplash.com

У цэлым замежнікам знайсці жытло не цяжка (але могуць здаваць даражэй, чым мясцовым). Калі вы маеце жывёл, то будзе складаней.

Добрыя раёны для жыцця ў Бялградзе — Novi Beograd, Rakovica, Savski Venac, Stari Grad, Vracar.

Лепш за ўсё шукаць кватэру вось тут або тут.

У асноўным у Сербіі аддаюць перавагу здачы жытла праз рыэлтараў, таму прыгатуйцеся аддаць дадатковыя грошы за кошт камісіі. 

Медыцына

У Сербіі ёсць дзяржаўная і прыватная медыцына.

Доступ да дзяржаўнай маюць усе, хто працуе і плаціць адлічэнні ў мясцовы ФСАН (у тым ліку і ІП) — сума роўная прыкладна аднаму паходу да прыватнага доктара. Як водзіцца, дзяржаўная медыцына горш за прыватную. Сваіх партнёраў можна прыпісаць да страхоўкі.

Таксама ёсць мноства прыватных кабінетаў, асабліва стаматалагічных. Прыём у доктара першага кантакту (педыятр, ЛОР, тэрапеўт) каштуе каля 30-40 долараў. На стаматалогію цэны прыкладна як у РБ.

Ёсць і пункты неадкладнай дапамогі, якія працуюць 24/7 і аказваюць дапамогу замежнікам. Хуткую дапамогу ў Сербіі выклікаць складана — прыйдзецца ехаць у бальніцу самастойна.

Школы і дзіцячыя садкі

У Бялградзе працуюць дзве рускамоўныя школы, але яны прыватныя і зусім не танныя. Ёсць таксама англамоўныя школы — каля $4000 на год.

Каб пайсці вучыцца ў мясцовую школу, неабходна спачатку паразмаўляць з школьным псіхолагам, потым прынесці дакументы дзіцяці ў школу (пашпарт, рэгістрацыю і від на жыхарства — дарэчы, вучоба ў школе з’яўляецца падставай для віду на жыхарства, і потым бацькі могуць уз’яднацца з дзіцем).

Калі дзіця працягвае вучобу, то неабходна звярнуцца ў Міністэрства адукацыі для зверкі праграм. Калі ж пачынае вучобу, то прайсці медкамісію і тэст на логіку. А школьны псіхолаг вызначыць узровень мовы і гатоўнасць вучыцца. Інтэграцыйных класаў няма, таму лепш вывучыць моўныя асновы загадзя.

Калі ў вас дашкольнік, то ў Сербіі бываюць прыватныя і дзяржаўныя дзіцячыя садкі. Плаціць трэба ўсюды, але прыватныя ў 2-2,5 разоў даражэйшыя. У дзяржаўных практычна ніколі няма месцаў. У Бялградзе прыватны садок каштуе каля $300, прычым цана аднолькавая як і для садкоў на сербскай, так і на англійскай або нават рускай.

Экспаты кажуць, што не варта пераймацца, калі ваш малы не размаўляе па-сербску: дашкольнікі вельмі хутка вучацца ў асяроддзі. 

Што яшчэ

Маладыя сербы часта вельмі добра гавораць па-англійску, а старэйшае пакаленне памятае рускую мову. Афіцыйная мова — сербская, адносіцца да паўднёваславянскай моўнай групы, слоўнік падобны да беларускай, але граматыка даволі моцна адрозніваецца. Як паказвае досвед, асвоіць асновы сербскай не надта складана, ужо прыкладна праз паўгода экспаты пачынаюць размаўляць на бытавыя тэмы.

У Сербіі карыстаюцца і кірыліцай, і лацінкай. Прычым прыкладна ў роўных прапорцыях. Не здзіўляйцеся, калі ўбачыце на адным будынку шыльды ў дзвюх версіях.

Валюта — сербскі дынар. У кожным больш-менш буйным горадзе вельмі шмат абменнікаў. Долары і еўра памяняеце без якіхсьці праблем.

Карткі Visa і MasterCard несанкцыйных беларускіх банкаў працуюць.

unsplash.com

Экалогія ў Сербіі вымушае жадаць лепшага. Гаворка вядзецца як пра якасць паветра (Бялград рэгулярна ўваходзіць у топ самых забруджаных гарадоў Еўропы), так і пра актыўную распрацоўку руд, якая не заўсёды праходзіць у належных умовах. Напрыклад, цяпер разгараецца скандал з літыевымі рудамі.

Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
По теме
Очень подробный гид по Израилю. Документы, жильё, налоги, репатриация
Падрабязны гід па жыцці ў Грузіі з асабістага досведу
Па тэме
Падрабязны гід па жыцці ў Грузіі з асабістага досведу
Очень подробный гид по жизни в Польше из личного опыта
По теме
Очень подробный гид по жизни в Польше из личного опыта
«Яндекс» открыл офис в Сербии — туда мигрируют многие российские айтишники
По теме
«Яндекс» открыл офис в Сербии — туда мигрируют многие российские айтишники

Читать на dev.by