СМІ: Цукерберг «пахаваў» метасусвет, які прыносіць астранамічныя страты. І заняўся чат-ботамі

Кіраўнік кампаніі адмовіўся ад далейшага развіцця метасусвету Horizon Worlds, усе інвестыцыі будуць прыпыненыя.

5 каментарыяў

Паводле плана, кампанія планавала за найбліжэйшыя пяць гадоў наняць 10 тысяч кваліфікаваных інжынераў з Германіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Нідэрландаў і Ірландыі. Таксама Meta збіралася падрыхтаваць з палітыкамі Еўрасаюза прававую базу для метасусветаў.

Паводле слоў Цукерберга, каля 20% усіх інвестыцый ідзе ў Reality Labs, падраздзяленне, якое займаецца метасусветам. Аднак у 2021 і 2022 гадах Reality Labs дало справаздачу пра страты ў памеры амаль $24 мільярды. З іх $13,7 мільярда кампанія страціла летась.

Паводле даных The Street, Цукерберг адмовіўся ад планаў развіцця метасусвету, каб спыніць буйныя страты. Падраздзяленне працягне сваю працу і далей будзе распрацоўваць гарнітуры віртуальнай і дапоўненай рэальнасці. Аднак кампанія адмовілася ад мэты прыцягнуць масавую аўдыторыю ў гэтым сегменце.

Выданне мяркуе, што Meta паспрабуе без гучных заяў і прэс-рэлізаў прыкрыць праект, каб Цукерберг не прызнаваўся публічна, што не меў рацыі. Кампанія плануе перавесці ўвагу інвестараў і карыстальнікаў на штучны інтэлект.

Цукерберг задумаў новы грандыёзны праект — экасістэму, у аснове якой будзе ляжаць генератыўны штучны інтэлект. У сваім фэйсбуку кіраўнік Meta паведаміў, што кампанія распрацоўвае шэраг новых прадуктаў, якія з дапамогай алгарытмаў машыннага навучання будуць ствараць кантэнт на аснове тэкставых запытаў.

Meta збірае каманду для ўбудоўвання АІ-тэхналогій у Facebook і Instagram
Па тэме
Meta збірае каманду для ўбудоўвання АІ-тэхналогій у Facebook і Instagram
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Па тэме
Meta выпусціла свой адказ чатботам Microsoft і Google
Meta паказала платную верыфікацыю акаўнтаў у Facebook і Instagram
Па тэме
Meta паказала платную верыфікацыю акаўнтаў у Facebook і Instagram

Читать на dev.by