Snap скарачае 10% штату, уключаючы айцішнікаў. І не зусім звыкла гэта аргументуе

Кампанія-распрацоўшчык Snapchat звальняе 10% агульнага штату, піша CNBC. Працу страціць прыкладна 500 чалавек.

5 каментарыяў

«Мы рэарганізуем каманду ў мэтах памяншэння іерархіі і прасоўвання асабістага ўзаемадзеяння супрацоўнікаў», — адзначыў прадстаўнік кампаніі, дадаўшы, што работнікам, якія сыходзяць, будзе аказаная падтрымка.

Паводле паведамлення Business Insider, звальненні пачаліся ў мінулую пятніцу. Пад удар сярод іншых патрапілі інжынеры, мадэратары кантэнту, супрацоўнікі рэкламнага і эйчар-аддзелаў. Большасці аб скарачэнні паведамлялі падчас кароткіх відэазванкоў. Звольненым выплацяць выхадную дапамогу за два месяцы.

Гэта не першыя масавыя скарачэнні ў Snap. У 2022 годзе кампанія звольніла адразу 20% штату, а ў мінулым лістападзе прарэдзіла каманду прадуктавікоў. Цяперашнія звальненні абыдуцца ёй у $55-75 млн.

Snap недавно уволил 20% сотрудников. Теперь их зовут бигтехи и десятки других компаний
По теме
Snap недавно уволил 20% сотрудников. Теперь их зовут бигтехи и десятки других компаний
Salesforce скарачае 700 чалавек
Па тэме
Salesforce скарачае 700 чалавек

Читать на dev.by