SOFTSWISS з беларускімі каранямі назвалі найлепшай крыптакампаніяй года
На пачатку лютага ў індустрыі iGaming (азартных анлайн-гульняў) адбылося ўручэнне адной з найпрэстыжнейшых прафесійных узнагарод International Gaming Awards. Тытул найлепшай крыптакампаніі года атрымала SOFTSWISS, заснаваная ў Мінску.
Паводле ўмоў, атрымаць прэмію ў гэтай намінацыі магла кампанія, якая прапаноўвае ў сферы iGaming інавацыйныя паслугі і рашэнні з выкарыстаннем крыптавалюты, а таксама змагла даказаць высокую якасць прадукту і перавагу над канкурэнтамі.
Уручэнне прэмій праходзіла ў Лондане. Усяго пазмагацца за званне найлепшых паводле версіі журы сабраліся прадстаўнікі больш як 30 вядучых сусветных гульцоў рынку.
SOFTSWISS з’яўляецца адным з вядучых сусветных распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння. Кампанія мае офісы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі і на Мальце. Яна першай у свеце стварыла ўнікальнае і бяспечнае рашэнне для працы з крыптавалютамі ў сферы анлайн-забавак.
Читать на dev.by