Супрацоўнікі Google высмейваюць брэндынг нейрасетак тэхнагіганта (мемы)

Днямі Google паказала новае сямейства АІ-мадэляў пад назвай Gemma — яны лягчэйшыя за Gemini, найбуйнейшую мадэлі тэхнагіганта, запушчаную тры месяцы таму, а іх зыходны код выкладзены ў адкрыты доступ. Незадоўга да гэтага Google пераназвала ў Gemini свайго АІ-чат-бота Bard, запусціла прасунутую яго версію Gemini Advanced (не блытаць з назвай мадэлі — Gemini Ultra), потым запусціла яшчэ адную прасунутую версію Gemini 1.5, прадукт для бізнэсу Gemini for Workspace, а супрацоўнікі атрымалі доступ да Goose — версіі Gemini для ўнутранага карыстання.

Лавіна назваў і рэлізаў, падобна, заблытала нават саміх гуглераў. Пра гэта яны жартуюць у мемах на карпаратыўным форуме Memegen.

1 каментарый
Сямейства [Кардаш’ян] Gemini: 1.0, 1.5, Advanced, Ultra, Pro, Workspace
Google: Gemini Advanced! Gemini 1.5! Gemma! Карыстальнікі ChatGPT: Індыферэнтна.
Віды галаўнога болю: мігрэнь, гіпертанія, стрэс, спроба зразумець нашую стратэгію АІ-мадэляў
Чарговая АІ-назва
Пытанне: у якога віцэ-прэзідэнта OKR вымяраецца ў колькасці прыдуманых назваў для АІ-прадуктаў?
Сяброўства скончылася з Bard. Цяпер Gemma мой найлепшы сябар.
Новы АІ-анонс — 0 дзён пасля папярэдняга
Чакаю, што каціроўкі Google падскочаць пасля якога-небудзь з гэтых анонсаў

Business Insider звярнуўся ў Google па каментар. Прадстаўнік кампаніі адказаў гэтым:

Я не каментую мемаў супрацоўнікаў. Але калі каментую, то кажу: «Без каментароў».
Google вылецела з топ-10, Apple вярнулася ў топ-100: сотня найлепшых працадаўцаў ЗША паводле версіі Glassdoor 2024
Па тэме
Google вылецела з топ-10, Apple вярнулася ў топ-100: сотня найлепшых працадаўцаў ЗША паводле версіі Glassdoor 2024
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае
Па тэме
Google DeepMind стварыла новую каманду бяспекі АІ. Адную яна ўжо мае

Читать на dev.by