Супрацоўнікі Meta рыхтуюцца да новых звальненняў
На гэтым тыдні ў Meta завяршаецца шматмесячны перыяд перфоманс-рэв’ю за 2023 год, які выдаўся складаным для супрацоўнікаў. А з улікам таго, што кампанія цяпер перманентна заточаная на «эфектыўнасць», некаторыя рыхтуюцца да найгоршага.
Паводле слоў крыніц Business Insider у кампаніі, цяпер прадметам гонару сярод некаторых менеджараў стала мець маленькую каманду і рабіць больш з меншай колькасцю людзей. Напрыклад, сацсетку Threads стварыла і падтрымлівае вельмі невялікая каманда, за што яе хваліў Марк Цукерберг.
У шэрагу падраздзяленняў Meta ўсё яшчэ праводзіцца рэарганізацыя, напрыклад, у Instagram і Reality Labs. Такія падраздзяленні ў гэтым месяцы могуць чакаць скарачэнні. Яны будуць паступовымі, але на фоне звальненняў, якія цягнуцца ў ІТ-сферы ўжо паўтара года, многія баяцца за свае працоўныя месцы. Кампанія тым часам пераарыентуецца на АІ-праекты.
З канца 2022 года штат Meta зменшыўся на 22%. Але на пачатку сакавіка каціроўкі тэхнагіганта дасягнулі рэкордных значэнняў. Нядаўна Meta паабяцала супрацоўнікам павялічыць бонусы, бо вельмі паспяхова завяршыла мінулы год.
Раней супрацоўнікі Meta расказавалі выданню, што кампанія спрабуе тым ці іншым спосабам выціснуць тых, хто «заваліў» перфоманс-рэв’ю. Тэхнічна такія работнікі могуць утрымацца, прайшоўшы праз план павышэння прадукцыйнасці (PIP), але цяпер Meta імкнецца хутчэй пазбавіцца ад непатрэбных людзей.
Читать на dev.by