Супрацоўніцу «Пеленга» ўключылі ў «спіс экстрэмістаў»

На мінулым тыдні МУС уключыла ў «Пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» яшчэ 36 чалавек.

Пакінуць каментарый

Сярод іх аказалася супрацоўніца «Пеленга» Карына Праташчык. Суд над ёй павінен быў пачацца 3 лютага ў Мінскім гарадскім судзе, ёй пагражае ад 4 да 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «закліках да дзеянняў, што наносяць шкоду Беларусі».

Карыне 29 гадоў, яна родам з Мінска, мае мужа і непаўналетняе дзіця. На «Пеленгу» яна працавала з 2017 года і займалася праверкай якасці аптычнай прадукцыі.

У спіс МУС таксама дадалі былых супрацоўніц «Тут Бай Медыя» Вольгу Лойка і Алену Талкачову. Цяпер у ім 5228 чалавек.

Завочны працэс па справе Лойка, Талкачовай і юрыдычнай кансультанткі партала Кацярыны Ткачэнка пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе 4 лютага. Усе яны знаходзяцца за мяжой. Вынік суда невядомы.

Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
Па тэме
Супрацоўніцу «Пеленга» будуць судзіць за заклікі да санкцый
«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі
Па тэме
«Пеленг» спрабуе адсудзіць у Расіі $1 млн, «разборкі» засакрэцілі
12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»
Па тэме
12 гадоў калоніі. Суд вынес прысуды ў справе «Тут Бай Медыя»

Читать на dev.by