SpaceX выпрабавала сваю наймагутнейшую ракету, якая паляціць на Месяц

Кампанія ўпершыню правяла статычныя выпрабаванні ўсіх 33 рухавікоў Raptor 2 ракеты Starship.

Пакінуць каментарый

Падчас тэсту запрацавалі не ўсе рухавікі. Паводле слоў Маска, адзін з іх адключылі, другі не ўключыўся сам. Кіраўнік кампаніі напісаў у твітары, што для палёту будзе дастаткова і 31 рухавіка. SpaceX рыхтуецца праз некалькі месяцаў запусціць Starship у яе першы выпрабавальны арбітальны палёт. Апошнім выпрабаваннем быў тэст паскаральніка Super Heavy Booster 7.

NASA фінансуе праект SpaceX для дастаўкі астранаўтаў на паверхню Месяца ў місіі Artemis III і IV. Ракета-носьбіт super Heavy здольная ствараць 7,7 тысячы тон цягі. Ракета «Сатурн-5», якая даставіла астранаўтаў на Месяц падчас місіі «Апалон», пры запуску генеравала 3,4 тысячы тон цягі.

NASA апублікавала фота «мядзведзевай пысы» на Марсе
Па тэме
NASA апублікавала фота «мядзведзевай пысы» на Марсе
NASA плануе ў 2027 годзе стварыць тэрмаядзерны рухавік для далёкіх касмічных палётаў
Па тэме
NASA плануе ў 2027 годзе стварыць тэрмаядзерны рухавік для далёкіх касмічных палётаў
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»
Па тэме
NASA выправіць на арбіту «паляўнічага на астэроіды»

Читать на dev.by