SpaceX адправіць на Марс пяць караблёў да 2026 года
Кампанія плануе праз два гады адправіць на Марс каля пяці непілатаваных касмічных караблёў. Марсіянская праграма — адная з прыярытэтных для SpaceX і асабіста для Маска.
«Калі ўсе яны шчасліва здзейсняць пасадку, то праз чатыры гады будуць магчымыя пілатаваныя палёты», — напісаў у X Ілан Маск.
Таксама бізнэсовец дадаў, што SpaceX хоча зрабіць касмічныя падарожжы даступнымі. Маск чакае, што ў будучыні на Марс адправяцца тысячы касмічных караблёў.
Раней у сакавіку прайшоў трэці выпрабавальны запуск касмічнай шматразовай транспартнай сістэмы Starship. Гібрыд ракеты-носьбіта і зоркалёта зможа дастаўляць дзясяткі тон грузу на калязямную арбіту і Месяц.
SpaceX запусціла першую ў гісторыі прыватную касмічную місію
SpaceX запусціла першую ў гісторыі прыватную касмічную місію
Упершыню астранаўты прыватнай місіі выйшлі ў адкрыты космас
Упершыню астранаўты прыватнай місіі выйшлі ў адкрыты космас
NASA разгарнула ў космасе гіганцкі сонечны ветразь
NASA разгарнула ў космасе гіганцкі сонечны ветразь
Читать на dev.by