SpaceX запусціла першую ў гісторыі прыватную касмічную місію

У рамках місіі Polaris Dawn шматразовы касмічны карабель Crew Dragon з чатырма турыстамі на борце паспяхова стартаваў на арбіту.

Пакінуць каментарый

Ракета Falcon 9 з караблём стартавала з Касмічнага цэнтра імя Кэнэдзі на мысе Канаверал у Фларыдзе. Прыкладна праз 12 хвілін карабель пасля аддзялення ад другой ступені носьбіта выйшаў на арбіту.

Polaris Dawn — першая з трох місій, якія прафінансаваў кіраўнік кампаніі Shift4 Payments мільярдэр Джарэд Айзекман. Праз затрымкі ў распрацоўцы праект неаднаразова адкладаўся.

Акрамя Айзекмана, у склад экіпажа ўваходзяць адстаўны падпалкоўнік ВПС ЗША пілот Скот «Кід» Поціт і інжынеры SpaceX Сара Джыліс і Ганна Менан.

У часе місіі мае быць здзейснены першы ў гісторыі прыватны выхад у адкрыты космас непрафесійных астранаўтаў. Гэта зробяць Айзекман і Джыліс.

У часе выхаду ў космас кабіна карабля будзе разгерметэзаваная, паколькі ў Crew Dragon няма паветранага шлюза. Экіпаж будзе знаходзіцца ў скафандрах.

Палёт турыстаў прадоўжыцца пяць дзён. Яны выканаюць 36 навуковых эксперыментаў, прысвечаных уплыву космасу і радыяцыі на здароўе чалавека.

SpaceX вывозит сотрудников из Бразилии и просит не посещать страну после блокировки X 
По теме
SpaceX вывозит сотрудников из Бразилии и просит не посещать страну после блокировки X
NASA разгарнула ў космасе гіганцкі сонечны ветразь
Па тэме
NASA разгарнула ў космасе гіганцкі сонечны ветразь
NASA показала 3D-визуализацию Столпов Творения
По теме
NASA показала 3D-визуализацию Столпов Творения

Читать на dev.by