ІТ-кампаніі раяць, чаму вучыцца ў 2023. Новы даведнік ПВТ

ПВТ апублікаваў электронны даведнік «ІТ-абітурыент 2023».

8 каментарыяў

Экспертным меркаваннем пра трэнды ў ІТ, запатрабаваныя спецыяльнасці, уплыў эканамічнага крызісу на беларускі ІТ-сектар падзяліліся прадстаўнікі сямі кампаній: iТесhArt Group, Itransition, IBA IT Park, Innowise, Intexsoft, Syberry, «Энека».

Другі год запар сярод экспертаў няма EPAM (у даведніках 2019-2021 кампанія была).

Даведнік падрыхтаваны аддзелам адукацыйнай дзейнасці адміністрацыі Парка высокіх тэхналогій.

Гэта ўжо пяты даведнік. Першы быў апублікаваны ў 2019, другі ў 2020, трэці ў 2021, чацвёрты ў 2022

У новым даведніку ёсць інфармацыя пра:

  • трэнды ў ІТ-індустрыі і перспектывы развіцця галіны;
  • звальненні і запатрабаваныя ІТ-спецыяльнасці найбліжэйшыя некалькі гадоў;
  • умовы стажыроўкі ў ІТ-кампаніях у РБ.

У выданні сабраная падрабязная інфармацыя пра ВНУ і факультэты, якія навучаюць ІТ-спецыяльнасцям, а таксама планы прыёму на 2023 год, прахадныя балы ў кожнай спецыяльнасці і кошт платнага навучання. 

Запатрабаваныя ІТ-спецыялісты: меркаванне кампаній

Itransition

— Найбліжэйшым часам будзе вялікая цікавасць да стэку MERN (MongoDB, Express, React, Node). Найбольш запатрабаваныя будуць распрацоўшчыкі са спецыялізацыяй Frontend. З боку Backend будуць запатрабаваныя распрацоўшчыкі па напрамках .NET, PHP, Java, Python.

Найбольш перспектыўнай для выпускнікоў школ і гімназій нам здаецца змяшаная стратэгія вывучэння адной з платформаў для Backend і React або Angular для Frontend. Стратэгія вузкай спецыялізацыі выключна ў галіне Frontend або Backend магчымая, але на першых этапах кар’еры можа стварыць праблемы як з працай у невялікіх памерам камандах, так і з адаптацыяй да зменлівага рынку.

Таксама чакаецца далейшы рост цікавасці да AI. Магчыма, цікавасць да AR/VR будзе аднаўляцца пасля выхаду на рынак адпаведных рашэнняў Apple.

iТесhArt Group

— Трэнд 2023 года — рост цікавасці да штучнага інтэлекту. Яшчэ адзін трэнд — пераўтварэнне чалавечых абавязкаў і задач у тэхналогіі на аснове даных. Таму сярод запатрабаваных спецыяльнасцей — Big Data інжынеры, ІТ-архітэктары, Data Scientists.

Даныя трэба не толькі ўмець апрацоўваць, але і надзейна захоўваць. Таму будуць запатрабаваныя спецыяльнасці рознага ўзроўню ў галіне кібербяспекі.

Іншыя запатрабаваныя спецыяльнасці: XR-архітэктар, Frontend Lead інжынер, інжынер праграмнага забеспячэння, гейм-дызайнер, крэатыўны дырэктар, Full-Stack інжынеры, DevOps-інжынеры, воблачныя архітэктары, спецыялісты, якія працуюць у сферы рабатызацыі працэсаў, інжынеры з экспертызай у Blockchain.

IBA IT Park

— Застаецца актуальным веданне баз даных, SQL. Расце попыт на спецыялістаў у галіне апрацоўкі даных (Data Science, Machine Learning, Big Data), воблачных тэхналогій, мабільнай распрацоўкі.

Па-ранейшаму неабходныя распрацоўшчыкі web-праграм і DevOps спецыялісты. Варта ўлічваць тэндэнцыю да аўтаматызацыі працэсаў тэсціравання, а таксама развіццё штучнага інтэлекту (камп’ютарнага зроку, нейронных сетак).

Innowise

— З развіццём тэхналогій штучнага інтэлекту і машыннага навучання вырасце попыт на спецыялістаў у гэтай галіне. Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — інтэрнэт рэчаў і аўтаномныя транспартныя сродкі.

Рэкамендуем выпускнікам школ і гімназій прыгледзецца да спецыяльнасцей:

  • інжынер сетак;
  • спецыяліст аналітыкі даных;
  • спецыяліст кібербяспекі — з павелічэннем колькасці кібератак кампаніі маюць патрэбу ў спецыялістах па абароне сваіх даных і сістэм;
  • спецыяліст машыннага навучання — попыт на іх будзе расці ў сувязі з развіццём штучнага інтэлекту.

Intexsoft

— Найбольш верагодна, што ў найбліжэйшай будучыні будуць запатрабаваныя спецыяльнасці:

  • Data Scientist;
  • ML-engineer;
  • AI-developer;
  • ML/AI-researcher;
  • Продакт-менеджар;
  • UX/UI-даследчык;
  • Chief Digital Transformation Officer;
  • ІТ-спецыялісты ў галіне біямедыцыны.

Што будзе з ІТ

У даведніку таксама ёсць прагнозы развіцця ІТ-галіны. Складальнікі спасылаюцца на «справаздачы вядучых сусветных аналітычных структур» — Gartner, TechTarget, Стэнфардскі ўніверсітэт, CoderPad. Выбралі асноўнае. Вось на што звярнулі ўвагу аўтары даведніка.

Джуны не патрэбныя

«На рынку працы цяпер больш за ўсё запатрабаваныя ІТ-спецыялісты сярэдняга і высокага ўзроўняў — мідлы і сеньёры. Попыт на пачаткоўцаў (джуноў) і, тым больш, стажораў (інтэрнаў) — у дзесяць разоў меншы. Хутчэй за ўсё, такая прапорцыя захаваецца і праз чатыры гады.

Напрыклад, мала каму патрэбныя  спецыялісты-пачаткоўцы ў штучным інтэлекце. Патрэбныя дасведчаныя і высокакваліфікаваныя, якія проста «з парога» могуць рабіць крутыя рэчы.

А ў іншым сегменце, напрыклад, сістэмнага адміністравання, спецыялісты пачатковага ўзроўню патрэбныя нашмат часцей (бо ўсім прадпрыемствам трэба штодня ўтрымліваць/абслугоўваць сваю інфраструктуру).

Гэта значыць, што пры выбары спецыяльнасці мае сэнс улічваць не толькі ейную перспектыўнасць, але і парог уваходу».

Ці маюць увайсцішнікі добрыя перспектывы?

«Супрацоўнікі кампаній (паводле даных аналітыкаў Gartner) часцей будуюць нелінейныя кар’ерныя шляхі: 56% кандыдатаў кажуць пра тое, што падаюць заяўкі на працу, не звязаную з іх цяперашняй спецыялізацыяй. Чакаецца, што найбліжэйшымі гадамі гэтая лічба будзе расці.

Тут для ІТ-галіны можна вылучыць два аспекты.

Першы: у ІТ можна будзе перайсці з іншай сферы і дасягнуць неблагіх вынікаў. Умоўна кажучы, калі вы атрымалі будаўнічую спецыяльнасць, некалькі гадоў прапрацавалі ў будаўніцтве, а потым змянілі спецыяльнасць і перайшлі ў ІТ-галіну, то зможаце выкарыстоўваць у ІТ вузкапрофільныя кампетэнцыі, паназбіраныя ў будаўніцтве. Вы будзеце лепей разумець заказчыкаў будаўнічай галіны, зможаце рабіць прыдатнейшыя для іх ІТ-прадукты. 

Другі: ІТ-кампаніі ўсё больш ацэньваюць супрацоўнікаў паводле іх здольнасці выконваць бягучую ролю, а не паводле папярэдніх дасягненняў і жыццёвага шляху.

У свеце пераасэнсоўваюць састарэлыя ўяўленні пра кваліфікацыю. У будучыні часам будзе важней хутка перавучыцца на новы перспектыўны кірунак, ніж мець усебаковы дваццацігадовы досвед працы з адной і той жа тэхналогіяй. Веды, асабліва ў галінах, дзе развіццё ідзе з вялікай хуткасцю, імкліва старэюць і робяцца неактуальнымі».

Уплыў штучнага інтэлекту на ІТ-сектар

«У многіх сферах эканомікі ўкараненне AI яшчэ трохі падтармажвае, у ІТ такой затрымкі не будзе. Тут ІТ-галіна будзе лідарам. 

Ужо цяпер праграмісты-сеньёры і мідлs пачынаюць выкарыстоўваць у сваёй працы AI-памочніка. Ён бярэ на сябе частку чарнавой працы, вызваляючы час ІТ-спецыяліста і дазваляючы яму праграмаваць больш і хутчэй, ніж раней.

Але пры гэтым AI «адбірае працу» ў джуноў і інтэрнаў… Ці ўдарыць далей укараненне AI у тым ліку па мідлах і сеньёрах?»

«Палохацца ўкаранення AI ў ІТ-галіну не варта. ІТ-спецыяльнасці не  робяцца ад гэтага глабальна менш прывабнымі. Бо AI прыйдзе і ў іншыя галіны эканомікі, закране не толькі айцішнікаў, але і неайцішнікаў. Пры гэтым ІТ-спецыялісты да новай эпохі будуць больш падрыхтаванымі. Бо менавіта яны будуць пісаць AI-праграмы».


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

EPAM vs птушкафабрыка. Куды ідуць на практыку студэнты-айцішнікі ў 2023
Па тэме
EPAM vs птушкафабрыка. Куды ідуць на практыку студэнты-айцішнікі ў 2023
Как войти в AI и ML. Экспертный гид по профессии: компетенции, курсы, возможности
По теме
Как войти в AI и ML. Экспертный гид по профессии: компетенции, курсы, возможности
Попыт на паслугі будзе падаць. Прагноз беларускіх ІТ-топаў
Па тэме
Попыт на паслугі будзе падаць. Прагноз беларускіх ІТ-топаў
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Па тэме
Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022

Читать на dev.by