Айцішнікі назвалі 15 прычын прыняць офер «з першага позірку»
Сабралі топ-15 «адразу так» ад нашых чытачоў — калі айцішнікі гатовыя прыняць літаральна «з першага позірку». Дадавайце свае крытэры ў каментарах.
Цікавы праект з магчымасцю прапампоўкі скілоў і набыцця новых.
Калi каманда робiць афігенныя штукі з класнымі людзьмі, накіраваныя на добрую справу — Новая Беларусь, freeuniun.
Або працуе над туламi, накіраванымі на тое, каб зрабіць чалавецтва лепшым. Распрацоўка лекаў ад раку, якасны падбор донараў, дапамога ў рэабілітацыі мозга пасля інсульту…
Рокет сайнс накшталт NASA. Але гэта проста дзеля пачуцця сваёй крутасці, на жаль, пакуль не.
Яшчэ, вядома, вырашае сама каманда (крытэр я наўрад ці апішу).
Ну і стэк.
Калі ёсць моцная сістэма бонусаў.
І аддаленая праца магчымая.
Аператыўная камунікацыя.
І адсутнасць 100500 інтэрв’ю на этапе рэкрутынгу.
Адразу так, калі ёсць мэты, тэрміны і выдзелены бюджэт праекта.
Калі ёсць анбордзінг, бадзі-праграма, рэальнае навучанне па прафесіі, неабходнае для кампаніі, а не «ідзі і знайдзі курсы, мы іх табе аплацім».
Калі самая галоўная каштоўнасць кампаніі — людзі, і кампанія змагаецца за тое, каб яны пачуваліся камфортна і крута, і за кошт гэтага быў выдатны перфоманс, а не праз пуш-сістэму.
Калі ёсць гатоўнасць мяняць бізнэс-працэсы і адаптавацца ў сувязі з патрабаваннем і змяненнем умоў рынку.
Калі на сумоўі не просяць выйсці «ўжо заўтра», а непакояцца пра мой маральны стан, кажуць, што было б выдатна адпачыць тыдзень ад працы, зрабіць паўзу — і з новымі сіламі выходзіць на новую працу.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
«Калі кандыдат у змененай свядомасці». Топ-5 «адразу не» і «адразу так» ад эйчараў
«Калі кандыдат у змененай свядомасці». Топ-5 «адразу не» і «адразу так» ад эйчараў
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
Курят, закатывают глаза, когда слышат вилку зп. HR о странном поведении на собесе
Курят, закатывают глаза, когда слышат вилку зп. HR о странном поведении на собесе
Читать на dev.by