5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
ІТ-менеджар Зміцер Брыцько — той, што шукае працу некалькі месяцаў, але бяруць толькі ў прыбіральшчыкі, — напісаў новы пост пра свой пошук. Ён купіў навагоднія паштоўкі, раздрукаваў і прыклаў да іх рэзюмэ — і пайшоў віншаваць са святамі па айцішных офісах. Дзесьці Змітра сустрэлі гасцінна, а дзесьці — наадварот.
ІТ-менеджар Зміцер Брыцько — той, што шукае працу некалькі месяцаў, але бяруць толькі ў прыбіральшчыкі, — напісаў новы пост пра свой пошук. Ён купіў навагоднія паштоўкі, раздрукаваў і прыклаў да іх рэзюмэ — і пайшоў віншаваць са святамі па айцішных офісах. Дзесьці Змітра сустрэлі гасцінна, а дзесьці — наадварот.
Зміцер абраў два офісы, якія планаваў наведаць у адзін дзень. У адной з кампаній яго гасцінна сустрэлі, «прынялі дары» і ветліва пагутарылі. У другой прынялі халодна.
— Эйчарка сказала, што так працу не шукаюць, перадаваць нічога не трэба, а знаходзіцца фізічна ў іх не варта — і лепш неадкладна сысці, — напісаў Зміцер па выніках сваёй выправы.
Крыху ніжэй у каментарах аўтар дадаў, што з ім упершыню размаўлялі як з чалавекам другога гатунку — ён выйшаў з офіса той кампаніі як апляваны.
Супольнасць Змітра ў асноўным падтрымлівае і здзіўляецца, «чаму эйчарка так спалохалася», бо размаўляць з кандыдатамі — яе праца. А яшчэ мяркуе, што рашэнне «схадзіць нагамі» — нетрывіяльны спосаб вылучыць сваё рэзюмэ са стосу іншых і адначасова прадэманстраваць матывацыю.
З гумарам і без памылак — як звярнуць увагу рэкруцёра на CV
Нетрывіяльныя спосабы прыцягнуць увагу да свайго LinkedIn-профілю, якія мы назіралі сёлета: сысці ў шынамантажнікі або адгукнуцца на вакансію прыбіральшчыка — і напісаць пра гэта, а яшчэ паабяцаць таму, хто прапануе офер, траціну заробку на працягу двух гадоў.
HR-каманда IDF Tecnology на просьбу dev.by склала топ-5 варыянтаў, як прыцягнуць увагу рэкруцёра да свайго рэзюмэ. Вось яны:
1. Кароткае і простае CV.
Так, на першы погляд, можа падацца, што ў гэтым нестандартнага. Але вы не ўяўляеце, якую колькасць шматстаронкавых апісанняў рэкруцёры атрымліваюць у водгуках на вакансіі. Таму шчыра раім не паказваць «лішні» і «далёкі» досвед, недатычны да пазіцыі, на якую вы прэтэндуеце.
Таксама заўжды добра ўспрымаюцца рэзюмэ, зробленыя з дапамогай шаблонаў, прапанаваных на сэрвісах пошуку працы або аформленыя ў спецыяльных графічных праграмах, напрыклад, у Canva. Не мудруйце з дызайнам, формай і зместам. Чым прасцей — тым лепей.
2. Дадатковыя матэрыялы (відэапрэзентацыя, спасылка на сайт, партфоліа, праект).
Калі вы з’яўляецеся прадстаўніком творчай спецыяльнасці (назавем гэта так), а таксама прафесіі, звязанай з працай з людзьмі, файна зверне на вас увагу відэапрэзентацыя. Дэманструючы навыкі самапрэзентацыі і софт скілы, вы пазнаёміце рэкруцёраў са сваім досведам і прафесійнымі дасягненнямі.
Таксама гэта можа быць спасылка на ваш сайт, партфоліа або іншыя візуальныя элементы як практычны доказ вашых уменняў. Але лепей, калі гэта будзе дадатак да асноўнага чытэльнага і лаканічнага рэзюмэ, гаворка пра якое вялася ў першым пункце.
3. Гумар і факты пра сябе.
Вельмі прыемна атрымліваць водгукі ад цікавых суіскальнікаў, дзе ў графе «Пра сябе» або ў суправаджальным лісце ёсць жывое апісанне ўласнай персаналіі. Гэта выдатная дэманстрацыя будучым калегам, што вы — жывы чалавек і харызматычная асоба. Таксама тут можна пакінуць спасылкі на асабістыя профілі ў сацыяльных сетках.
А вось выкарыстанне яркіх візуалізацый і гумару ў фатаграфіі для рэзюмэ, скажам так, не вітаецца. Фота мае быць дакладнае, якаснае і адпавядаць дзелавому стылю.
4. Пісьменнасць.
Так, эйчар хутчэй зверне ўвагу на граматычныя памылкі, ніж на іх адсутнасць. Але рэзюмэ без сінтаксічных, граматычных і сэнсавых памылак — гэта велізарны плюс.
Не забудзьцеся не толькі праверыць CV на памылкі, але і адфарматаваць тэкст. Не пішыце дробным шрыфтам, без водступаў, усё ў адзін радок, а таксама не выкарыстоўвайце крэатыўных шрыфтоў — гэта ўскладняе ўспрыманне інфармацыі.
5. Рэзюмэ на англійскай мове.
Калі вакансія мае на ўвазе высокі ўзровень валодання мовай або вы адгукаецеся на прапанову міжнароднай або замежнай кампаніі, падрыхтуйце рэзюмэ на англійскай. Гэта выдатна прадэманструе ваш навык.
Дзякуем, што данаціце нам — дзякуючы вам мы проста цяпер робім гэты тэкст.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
А ведь он может стать чьим-то менеджером