«Калі на працу да 9:00». Топ-20 «адразу не» ад айцішнікаў
Разам з падборкай топ-15 «адразу так» нашыя чытачы прапанавалі і антырэйтынг: калі кандыдату варта адмовіць кампаніі без ваганняў. Сабралі топ-20 «адразу не» ад іх.
Калі пачатак працоўнага дня — 9:00. Я магу працаваць як мінімум ад 11:00.
Калі кампанія не называе дакладных лічбаў заробку падчас выпрабавальнага тэрміну і па яго праходжанні. Мы ўсе ў тым ці іншым сэнсе тавар, але хацелася б знаць цану.
І калі кампанія не прымае аддаленай працы ў поўным або частковым фармаце.
Калі ёсць негатыўны фідбэк ад супрацоўнікаў, а сама кампанія вядомая вялікай цякучкай.
Калі ў кампаніі ёсць сістэма штрафаў (не лічачы сур’ёзных парушэнняў дысцыпліны).
Калі кампанія доўга цягне з фідбэкам або не дае яго наогул, а таксама калі камунікаваць з яе прадстаўнікамі цяжка.
Калі кампанія не мае выразнага recruitment process.
Калі кампанія ладзіць больш за два сумоўі.
Калі кампанія дазваляе эйчару прамаўляць публічна ад імя кампаніі.
Калi прадукт кампанii — казіно або тулы для рабавання людзей, хай яны могуць быць і фармальна легальныя.
Калі ў якасці тэставага прапануюць напісаць MVC-фрэймворк без выкарыстання бібліятэк — на чыстым PHP. І на гэта — 8 гадзін.
Калі прадстаўнік кампаніі — любы чалавек на кожным з этапаў зносін, але асабліва рэкруцёр — спазніўся на сумоўе або паводзіцца напышліва і нахабна.
Калі ў кампаніі ніякай анбордзінг-праграмы, і цябе адразу кідаюць у кіпень — «ты ж ПМ».
Або калі СТО/СЕО не можа адказаць, якая мэта праекта, і вызначыць сярэднетэрміновыя перспектывы.
Калі ты як Technical Project Manager не можаш асабіста прымаць рашэнні па сваім праекце, і патрэбныя ўзгадненні ў разрэзе складу каманды, кампазіцыі спецыяльнасцей, заробкаў, г. д.
Калі кампанія апынулася ў эпіцэнтры скандалу: для мяне рэпутацыя значыць шмат.
Не кампаніям, якія былі заўважаныя ва ўшчамленні беларускай мовы.
Не планавалася, што інтэрв’ю будзе тэхнічным — так, знаёмства, але эйчарка прывяла цімліда і сказала, што гутарка зойме 3 гадзіны, — я адмовіўся.
Адмаўляю эйчарам, якія прызначаюць мітынгі на два або нават на чатыры тыдні наперад.
Рэдакцыі патрэбная вашая дапамога проста цяпер.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
«Калі кандыдат у змененай свядомасці». Топ-5 «адразу не» і «адразу так» ад эйчараў
«Калі кандыдат у змененай свядомасці». Топ-5 «адразу не» і «адразу так» ад эйчараў
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
5 спосабаў прыкаваць увагу эйчараў да рэзюмэ (і адзін экзатычны)
Курят, закатывают глаза, когда слышат вилку зп. HR о странном поведении на собесе
Курят, закатывают глаза, когда слышат вилку зп. HR о странном поведении на собесе
Читать на dev.by