ЗША сталі радзей адмаўляць беларусам у візах, Ізраіль — часцей адмаўляць ва ўездзе
Беларусы сталі атрымліваць менш адмоў па турыстычных і дзелавых візах у ЗША. Свежыя дадзеныя па грамадзянах розных краін апублікаваў Дзярждэп.
Беларусы сталі атрымліваць менш адмоў па турыстычных і дзелавых візах у ЗША. Свежыя дадзеныя па грамадзянах розных краін апублікаваў Дзярждэп.
Беларусы сталі атрымліваць менш адмоў па турыстычных і дзелавых візах у ЗША. Свежыя дадзеныя па грамадзянах розных краін апублікаваў Дзярждэп.
За фінансавы 2025 год — гэта значыць з 1 кастрычніка 2024 па 30 верасня 2025 — у візе катэгорыі В было адмоўлена 26,58% заяўнікаў з грамадзянствам Беларусі. Гэта менш тых 28,79%, якім не далі такую візу ў 2024 фіскальным годзе.
Доля грамадзян Польшчы, Латвіі і Літвы, якія паспяхова атрымалі візу, нашмат вышэй — у іх прыкладна 12%, 19% і 21% адмоў адпаведна. Каля 21% адмоў — сярод азербайджанцаў.
Сярод украінцаў і расіян працэнт вышэйшы — 33,92% і 40,38% адпаведна. Яшчэ вышэй паказчык адмовы сярод іншых постсавецкіх краін, уключаючы Малдову і Грузію, а ў грамадзян Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Арменіі адсейваецца больш паловы заяўнікаў.
З 21 студзеня ЗША прыпынілі выдачу іміграцыйных віз — па працы або для злучэння з сям’ёй — грамадзянам 75 краін, у тым ліку беларусам. На неіміграцыйныя візы, уключаючы турыстычныя, студэнцкія і шэраг іншых, абмежаванні не распаўсюджваюцца.
Між тым Пасольства Ізраіля ў Беларусі паведаміла аб пачашчэнні адмоў ва ўездзе. Там нагадалі, што беларусы могуць знаходзіцца ў Ізраілі без візы да 90 дзён на працягу кожнага 180-дзённага перыяду, але што перад паездкай ім усё роўна трэба загадзя аформіць дазвол праз сістэму абавязковага папярэдняга апавяшчэння ETA-IL. Але гэта не гарантыя ўезду — канчатковае рашэнне аб допуску на тэрыторыю краіны прымае пагранічная служба.
Адна з галоўных прычын адмовы ва ўездзе — спроба выкарыстаць турыстычную паездку для пошуку працы або працаўладкавання. Таксама развярнуць могуць за прадастаўленне недакладнай інфармацыі, супярэчлівых адказаў, утойванне сапраўдных намераў або адмову супрацоўнічаць з пагранічнікамі. Прычым нават наяўнасць зваротных білетаў і браніравання жылля не гарантуе, што вас прапусцяць. Падкрэсліваецца, што заяўленая мэта візіту павінна адпавядаць фактычным намерам і ўсім прадстаўленым дакументам, а любое разыходжанне — падстава адмовіць ва ўездзе.


Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.