ЗША ў 2-4 разы паднялі мыту на кітайскія электракары, чыпы, акумулятары, іншыя тавары
Улады ЗША ўчора ў 2-4 разы паднялі тарыфы на ўвоз электрамабіляў, сонечных панэляў, сталі і шэрагу іншых тавараў кітайскай вытворчасці, паведамляе ВВС.
Сярод іншага, сёлета зменяцца пошліны на:
- сонечныя панэлі — з 25% да 50%;
- паўправаднікі — з 25% да 50%;
- электрамабілі — з 25% да 100%;
- літыевыя батарэі і крытычна важныя мінералы — у 7,5% да 25%;
- асобныя тавары са сталі і алюмінію — з 7,5% да 25%.
Кошт імпартаваных тавараў, якія будуць закранутыя новымі тарыфамі, ацэньваецца ў $18 млрд. Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн заявіў, што не дазволіць Кітаю «несумленна кантраляваць рынак» згаданых тавараў.
Такі крок зроблены ў адказ на несправядлівыя гандлёвыя практыкі Кітая і мае пайсці на карысць працоўных месцаў у ЗША. У азіяцкай краіне ўжо паабяцалі прыняць люстраныя меры.
Зрэшты, аналітыкі лічаць навіны галоўным чынам сімвалічнымі, а мэтай уладаў называюць жаданне заручыцца магутнейшай падтрымкай электарату на будучых выбарах.
Амерыканскія памежнікі сталі дапытваць супрацоўнікаў TikTok і ByteDance, якія ўязджаюць у краіну, на сувязь з кампартыяй
Амерыканскія памежнікі сталі дапытваць супрацоўнікаў TikTok і ByteDance, якія ўязджаюць у краіну, на сувязь з кампартыяй
Кітай заваліў рынак таннымі сонечнымі панэлямі — еўрапейцы ставяць з іх платы
Кітай заваліў рынак таннымі сонечнымі панэлямі — еўрапейцы ставяць з іх платы
Кітай знайшоў шчыліны ў амерыканскіх санкцыях і закупляе абсталяванне для выпуску прасунутых чыпаў
Кітай знайшоў шчыліны ў амерыканскіх санкцыях і закупляе абсталяванне для выпуску прасунутых чыпаў
ЗША абмяжуюць доступ Кітая да яшчэ большай колькасці чыпаў і пашыраць ліміты на новыя краіны, уключаючы Расію
ЗША абмяжуюць доступ Кітая да яшчэ большай колькасці чыпаў і пашыраць ліміты на новыя краіны, уключаючы Расію
Intel і Qualcomm больш не змогуць пастаўляць працэсары для Huawei
Intel і Qualcomm больш не змогуць пастаўляць працэсары для Huawei
Читать на dev.by