Stack Overflow пакуль яшчэ жывы, але ўжо амаль не

Пра тое, што пытальна-адказны партал Stack Overflow, які шмат гадоў быў важнай крыніцай ведаў для айцішнікаў, перажывае цяжкія часы пасля выхаду ChatGPT, паведамлялася яшчэ ў студзені. З таго часу справы на сайце пайшлі яшчэ горш. Сумным таймлайнам падзяліўся у сваім блогу распрацоўшчык Гергелі Ораш.

4 каментарыя

Stack Overflow быў заснаваны ў 2008 годзе. Некалькі гадоў ён актыўна рос і дасягнуў піку ў 2014-м, калі на партале значна ўзрасла эфектыўнасць мадэрацыі. Пытанні сталі закрывацца хутчэй, а нізкаякасныя — хутчэй выдаляцца. Сайт пачаў здавацца недружалюбным і адштурхоўваць — так было і з Орашам.

Да 2020 года актыўнасць паступова зніжалася, але ў сакавіку моцны імпульс даў лакдаўн падчас пандэміі і масавы пераход на дыстанцыйную працу. Замест калегаў айцішнікі сталі звяртацца па дапамогу да Google і Stack Overflow.

Але ўжо з чэрвеня таго ж года колькасць пытанняў пачала падаць яшчэ хутчэй, чым раней. На гэтым фоне заснавальнікі Stack Overflow паспелі прадаць сайт прыватнаму інвестару за $1,8 млрд у чэрвені 2021 года.

А ў лістападзе 2022-га «Hello, world!» усім сказаў ChatGPT, і колькасць пытанняў на сайце імкліва і незваротна скацілася ўніз. Чат-бот ад OpenAI несупастаўляльны па хуткасці, ды яшчэ і навучаўся на дадзеных Stack Overflow, таму па змесце адказы параўнальныя. Хаця, правільней сказаць, што ChatGPT крыху больш ветлівы за мадэратараў партала і адказвае на ўсе пытанні.

На май 2025 года штомесячная колькасць новых пытанняў на сайце вярнулася да ўзроўню 2009 года. У студзені Ораш задумваўся, ці не стаў Stack Overflow больш не патрэбны. Цяпер ён з жалем адзначае, што так і ёсць. А закрыццё сайта — ці яго продаж за капейкі — толькі пытанне часу.

ChatGPT, гэта ты? Колькасць новых пытанняў на Stack Overflow упала на 77% пасля рэлізу чат-бота
Па тэме
ChatGPT, гэта ты? Колькасць новых пытанняў на Stack Overflow упала на 77% пасля рэлізу чат-бота
Stack Overflow пачаў масава баніць карыстальнікаў за пратэст супраць угоды з OpenAI
Па тэме
Stack Overflow пачаў масава баніць карыстальнікаў за пратэст супраць угоды з OpenAI

Читать на dev.by