Стала вядомая дата папярэдняй замовы Nintendo Switch 2
Папярэдняя замова на новую партатыўную кансоль Nintendo Switch 2 стане даступнай ўжо 2 красавіка. У гэты ж дзень Nintendo правядзе прэзентацыю Nintendo Direct, дзе афіцыйна прэзентуе навінку. Першыя пастаўкі кансолі чакаюцца ў чэрвені.
Папярэдняя замова на новую партатыўную кансоль Nintendo Switch 2 стане даступнай ўжо 2 красавіка. У гэты ж дзень Nintendo правядзе прэзентацыю Nintendo Direct, дзе афіцыйна прэзентуе навінку. Першыя пастаўкі кансолі чакаюцца ў чэрвені.
Nintendo афіцыйна пакажа Switch 2 на прэзентацыі Nintendo Direct 2 красавіка. Мяркуецца, што на гэтым мерапрыемстве будуць раскрыты тэхнічныя характарыстыкі кансолі, якія пакуль застаюцца невядомымі. Nintendo таксама анансавала аплікацыю «Nintendo Today» для смартфонаў, якая будзе публікаваць навіны пра Switch 2 пасля наступнага Nintendo Direct.
Паводле дадзеных інсайдэраў, Switch 2 будзе большай за арыгінальную Switch, а кантролеры Joy-Con будуць мацавацца да бакоў з дапамогай магнітных трымальнікаў. Мяркуецца, што дысплей кансолі можа павялічыцца да 8,4 цалі і атрымаць разрозненне 1080p. Таксама ёсць неафіцыйная інфармацыя пра тое, што новыя Joy-Con, магчыма, атрымаюць функцыянальнасць, падобную да кіравання мышшу.
Nintendo Switch 2 можа быць абсталявана васьміядравым працэсарам Arm Cortex-A78C з тактавай частатой да 1,1 ГГц, а за графіку будзе адказваць працэсар Nvidia T239 з 1534 ядрамі CUDA, 48 тэнзарнымі ядрамі і двума ядрамі для трасіроўкі прамянёў. Чакаецца, што аператыўная памяць складзе 12 Гбайт. Максімальная прадукцыйнасць кансолі, паводле папярэдніх ацэнак, складзе 1,72 Тфлопс без док-станцыі і 3 Тфлопс з док-станцыяй.
Новая кансоль будзе сумяшчальная з лічбавымі і рознічнымі версіямі гульняў для Switch, уключаючы тыя ж картрыджы і гульні, набытыя ў Nintendo eShop. Аднак адзначаецца, што некаторыя праекты могуць часткова або цалкам не падтрымлівацца новай прыладай.
Nintendo плануе правесці серыю мерапрыемстваў для фанатаў пасля прэзентацыі Direct. У Паўночнай Амерыцы мерапрыемствы пройдуць ў Нью-Ёрку (4–6 красавіка), Лос-Анджэлесе (11–13 красавіка), Даласе і Таронта (25–27 красавіка). У Еўропе кансоль можна будзе апрабаваць у Парыжы (4–6 красавіка), Лондане (11–13 красавіка), Мілане і Берліне (25–27 красавіка), Мадрыдзе (9–11 мая) і Амстэрдаме (9–11 мая). Таксама мерапрыемствы адбудуцца ў Мельбурне (10–11 мая), Токіа (26–27 красавіка) і Сеуле (31 мая — 1 чэрвеня).
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.