Стартапы пачалі выкарыстоўваць GPT-4, каб эканоміць на кодарах

Мінулага тыдня OpenAI выпусціла новую версію сваёй моўнай мадэлі GPT-4, на базе якой пабудаваны ChatGPT. Здольнасці мадэлі — напрыклад, яна можа пісаць простыя камп’ютарныя гульні і праграмы паводле інструкцый на натуральнай мове — выклікаюць непакой у студэнтаў айцішных спецыяльнасцей і айцішнікаў-джуноў, паколькі праз АІ іх праца неўзабаве можа выявіцца не патрэбнай.

5 каментарыяў

Між тым даследчыкі і самі ІТ-спецыялісты, з якімі пагутарыў партал Motherboard, сыходзяцца ў меркаванні, што GPT-4, хутчэй, стане не заменай, а дапаможным інструментам для кодараў і павысіць іх прадукцыйнасць, і прыводзяць масу прыкладаў, як мадэль ужо робіць іх жыццё лепшым. Ролю GPT і падобных ёй мадэляў у праграмаванні параўноўваюць з калькулятарам у матэматыцы.

Галоўны плюс GPT і ChatGPT у тым, што яны дапамагаюць зберагчы масу часу, а таксама павысіць эфектыўнасць і знізіць затратнасць распрацоўкі прадуктаў.

Фаўндар стартапа Landscape Джо Перкінс у адным з твітаў расказаў, што за вечар з дапамогай GPT-4 напісаў код для пяці мікрасэрвісаў для новага прадукту. Яго знаёмы распрацоўшчык запытаў £5000 і два тыдні часу, АІ зрабіў працу за тры гадзіны і $0,11. Акрамя скрыптоў, GPT-4 напісала пакрокавыя інструкцыі для іх выкарыстання ў іншых сэрвісах, а таксама пракаментавала фрагменты кода, па якіх у Перкінса паўсталі пытанні.

GPT-4 прыкінулася, што мае «слабы зрок», каб чалавек вырашаў за яе капчу
Па тэме
GPT-4 прыкінулася, што мае «слабы зрок», каб чалавек вырашаў за яе капчу

Стартап Перкінса пакуль вельмі малады, і яго рэсурсы абмежаваныя. Прадпрымальнік кажа, што АІ дазволіў яму «зэканоміць шмат часу і шмат грошай, бо нам не трэба было наймаць дадатковых працаўнікоў».

Таксама Перкінс лічыць, што GPT-4 мае велізарныя перспектывы ў адукацыі. Увайсці ў праграмаванне ўжо цяпер значна прасцей, ніж у многія іншыя прафесіі, дзякуючы багаццю анлайн-курсаў і матэрыялаў, а GPT-4 зробіць айці-сферу яшчэ даступнейшай, паколькі можа служыць персанальным настаўнікам — напрыклад, дапамагаць людзям без тэхнічнага бэкграўнду разбірацца з кодам, адказваць на іх пытанні па праграмаванні і ствараць свае праграмы.

Знаёмы Перкінса, які не ўмее кодзіць, за 15 хвілін стварыў пашырэнне для Chrome, якое перакладае выдзелены на старонцы тэкст на любую мову. Ён кажа, што заўсёды хацеў штосьці ствараць, але ў яго няма ні грошай, каб плаціць распрацоўшчыкам, ані часу, каб вучыцца праграмаваць самому. А цяпер такую магчымасць ён мае.

Motherboard адзначае, што АІ накшталт GPT хоць і паўплывае на запатрабаванасць кодараў і рэйты, але ў сваім цяперашнім стане ўсіх іх не заменіць. Разам з тым АІ прывядзе да росту колькасці ІТ-прадуктаў і даступнасці софтвернай распрацоўкі, і ўсё больш людзей стануць цікавіцца развіццём АІ-навыкаў.

OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
Па тэме
OpenAI паказала GPT-4 з падтрымкай малюнкаў
OpenAI адключала ChatGPT праз баг, які паказваў карыстальнікам чужую гісторыю дыялогаў
Па тэме
OpenAI адключала ChatGPT праз баг, які паказваў карыстальнікам чужую гісторыю дыялогаў
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
Па тэме
Не ўсе айцішнікі баяцца ChatGPT. Ці варта?
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
Па тэме
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon
Па тэме
ChatGPT дала рады пытанням з тэхнічнага сумоўя ў Amazon

Читать на dev.by