Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«У рэшце рэшт я знайшоў працу». Навошта айцішнікі стажыруюцца бясплатна і што пасля

Без працы пасля стажыроўкі ці ІТ-курсаў пры кампаніі не застаўся ніхто — праўда, праца не заўсёды там, дзе была стажыроўка. 

2 каментарыя
«У рэшце рэшт я знайшоў працу». Навошта айцішнікі стажыруюцца бясплатна і што пасля

Без працы пасля стажыроўкі ці ІТ-курсаў пры кампаніі не застаўся ніхто — праўда, праца не заўсёды там, дзе была стажыроўка. 

«Не прайшоў сумоўі з рэальнымі замоўцамі, хоць  „прагоны“ былі даволі паспяховымі»

Віктар*, бізнес-аналітык:

— У 2024 годзе вучыўся анлайн пры кампаніі «Астон» на аналітыка. Даведаўся пра іх курсы з LinkedIn — яны анансавалі набор на новую спецыяльнасць. Я перайшоў па спасылцы ў тэлеграм-групу, там была анкета: запаўняеш яе — і чакаеш адказу. 

Далей мяне дадалі ў групу, у ёй распавядаюць пра тэставанне і падрыхтоўку да яго. На падрыхтоўку давалася 2 тыдні, дакумент са спасылкамі на артыкулы быў там жа — у групе. Што цікава: у нашай групе было 240 чалавек, з іх 60 трапілі на першую ступень навучання, затым ужо 30 з іх — на другую. А да канца наогул дабраліся 15 чалавек.

Другая ступень навучання доўжылася тры месяцы.

Потым у нас быў выпускны іспыт, па выніках якога кагосьці дапусцілі на стажыроўку, а кагосьці — не. Я трапіў на стажыроўку. Тут у кожнага з нас былі свае тэрміны: у кагосьці стажыроўка доўжылася два месяцы, а у кагосьці — да паўгода, усё залежала ад таго, як хутка знаходзіўся праект.   

Стажыроўка была аплатнай, але беларусы і расіяне атрымлівалі па розных тарыфах: першыя — па 5 тысяч расійскіх рублёў у месяц (плацілі ў беларускіх па курсе), другія — 20 тысяч. Як мне патлумачылі, гэта праз розніцы ў заканадаўстве. 

Сама стажыроўка мне спадабалася — гэта быў праект у банкаўскай сферы з поўнай імітацыяй усіх працэсаў. Але, на жаль, я не прайшоў сумоўі з рэальнымі замоўцамі, хоць так званыя «прагоны» былі даволі паспяховымі. 

Увосень, як і многія, я трапіў пад скарачэнне, аднак мне прапанавалі перавучыцца на аналітыка 1С. На жаль, тут таксама не склалася.

Але нічога — у рэшце рэшт я знайшоў працу бізнес-аналітыкам у іншай кампаніі і цяпер працую па гэтай спецыяльнасці.

«Сказалi, „не дацягваю“ — і прапанавалi паралельна з працай прайсці курсы павышэння кваліфікацыі»

Алесь*, QA-iнжынер:

— У мяне быў такi вопыт «навучання» на курсах. У снежнi 2023 года я прайшоў сумоўе на аутаматызатара тэставання ў кампанію A., але мая суразмоўца сказала, што я «не дацягваю» — і прапанавала паралельна з працай прайсці курсы «павышэння кваліфікацыі» цягам 2-3 месяцаў. 

Гэта было дзіўна, бо звычайна, калі стэк праекта ці кампаніі не зусім супадае з кандыдацкiм, то сапраўды можна прайсці нейкі курс — але ж не 2-3 месяцы, гэта звычайна 1-2 тыдні займае. Дзяўчына патлумачыла, што я буду працаваць і часу можа не хапіць. I зноў гучала дзіўнавата, але на той момант я падумаў, што спадарыня можа быць не вельмі дасведчанай у гэтых справах.

Ну i апынулася, што яна зацягнула мяне ў так званую «лабу» A. І колькі потым я не спрабаваў адкаціць назад, колькi не тлумачыў, што гэта памылка (мой вопыт у IT на той момант быў больш за 7 гадоў), мэнаджарка варшаўскага офісу пагражала штрафам, які быў прапісаны ў дамове на адукацыю (якую я падпісаў). На самой справе сам вінаваты, што не вычытаў, але я і падумаць не мог, што ў дамове на маю адукацыю я магу быць вiнны грошы…

Man and woman colleagues taking selfie with smartphone camera in office, Unsplash

Дарэчы што да навучання, то ўвесь час я проста працаваў на праекце (мы рабілі віртуальнае казіно для адной з афрыканскіх краін) — а потым аказалася, што гэта і была мая адукацыя. 

У нейкi час мне раптоўна прызначылi некалькi сумоўяў па «матэрыялах», што я прайшоў (нагадаю яшчэ раз: анi адукацы, анi матэрыялаў не было — быў адзiн архіў з відэаролікамі па маёй тэме, запісанымі яшчэ ў 2020–2021 гадах і ўсё).

На першым мы размаўлялі па-ангельску — і праз 10 хвілін мой суразмоўца прапанаваў перайсці на рускую, бо яму было «цяжка разумець» мяне. Ён моцна плаваў у тэрміналоігі, і мне прыйшлося шмат што яму тлумачыць — я нават параіў яму, што пачытаць і што падцягнуць. Потым я пашукаў яго ў LinkedIn — і апынулася, што той прыйшоў у ІТ толькі ў 2022 годзе якраз з такой «лабы».

Аднак больш за ўсё мяне «вкурвіла» тое, як ён данёс вынiкi сумоўя да маёй рэсурснай мэнаджаркi. Ён сказаў, што параіў мне падцягнуць менавіта тыя моманты, якія я раіў падцягнуць яму, і прыйсці ў A. праз некалькі месяцаў пасля таго, як зраблю гэта. Вядома ж я апісаў ёй, як было на самой справе. Яна сказала, што можна пасці складаным шляхам, дзе наступным маім сумоўем будзе ангельская мова — і рэкамендацыі будуць такія, што я наогул не змагу трапіць ні на адзін замежны праект, бо там ўсё на ангельскай (а такое ўжо было ва Ўроцлаве: хлопца з адукацыяй МДЛУ, перакладчыка з ангельскай, магістра, звольнілі за слабае валоданне ангельскай мовай). 

Ну, тут я ўжо махнуў рукой і сказаў, што пасля сканчэння тэрміна дамовы сыйду. Яна настойвала, каб зараз жа — і я пагадзіўся, але цягнуў як мага даўжэй, і ў рэшце разарваў дамову праз 3 працоўных дні пасля заканчэння тэрміну адукацыі ў «лабе».

«Праз год (калі ўлічыць увесь шлях) я прайшла на свой першы праект»

Святлана*, распрацоўшчыца:

— Я праходзіла стажыроўку ў мінскім офісе Innowise. Прыйшла ў ліпені 2024 года, у мяне быў кантракт на 3 месяцы неаплатнай стажыроўкі.

Распрацоўшчыцай на той мове, якую я вывучала, тым не менш, стаць не ўдалося, бо асноўная плынь вакансій для іх ішла летам, пакуль нас яшчэ рыхтавалі, — а потым месяцы 3 запытаў на такіх спецыялістаў не было наогул.

Але нічога: нас хуценька перакінулі ў іншыя аддзелы — зыходзячы з нашых пажаданняў. Я пайшла з нуля вучыць іншую мову. У шыю мяне ніхто не гнаў, усе разумелі, што мова для мяне — новая, але падцягвалі, ставілі задачы і чэкі. І вось праз год (калі ўлічыць увесь шлях) я прайшла на свой першы праект. 

Дарэчы, праз некалькі месяцаў я падышла да свайго ментара і спытала, ці можна мне перайсці ў штат і пачаць атрымліваць аплату, ён ухваліў, напісаў рэсурсніку — і мяне перавялі на «мінімалку» і ўзялі ў штат на кантракт. Я атрымлівала мінімальную зарплату, пакуль не трапіла на праект, гэта значыць да мінулага месяца.

Варта сказаць, што ў мяне не было камерцыйнага досведу да Innowise: я адвучылася на курсах, а потым яшчэ дадаткова займалася дома. Адукацыя ў мяне не тэхнічная — а эканамічная. 

Дарэчы, на стажыроўку ў Innowise я прайшла не з першага разу. У першы раз сумоўі праводзіў хлопец з іншага аддзела — і не ўзяў. Праз тры месяцы я зноў убачыла набор, зноў падалася — і ўжо прайшла да свайго ментара. 

Увогуле, у нас шмат хлопцаў-студэнтаў, якія жывуць у інтэрнатах і паспяхова сумяшчаюць працу на праектах і вучобу. Канкрэтна ў нашым аддзеле зараз ніхто больш трох месяцаў без працы не сядзіць — хутка разбіраюць на праекты. Гэта я зацягнула з навучаннем і перакваліфікацыяй. Ну і ніхто не ведаў, што запыты на кодэраў на той мове будуць чыста стыхійнымі/аднамомантнымі. Аднак жа мяне не звольнілі, а проста перавялі, навучалі і падтрымлівалі. 

Яшчэ дадам, што 90% хлопцаў у нас — з БДУ ці БДУІР. І што важна: у нас галоўнае — хацець вучыцца. На стажыроўку ў канкрэтны аддзел бяруць па больш агульным ведам, напрыклад веба, баз дадзеных, алгарытмаў, а мова — ужо рэч другасная.


* Імёны спікераў зменены.

Войти в айти 2022: джунам предлагают стажировки за которые платит... стажёр. Как это?
Войти в айти 2022: джунам предлагают стажировки, за которые платит… стажёр. Как это?
Па тэме
Войти в айти 2022: джунам предлагают стажировки, за которые платит… стажёр. Как это?
«В Беларуси можно заработать $1000 и в магазине». Джун QA рассказывает как ищет работу в 2025 году
«В Беларуси можно заработать $1000 и в магазине». Джун QA рассказывает, как ищет работу в 2025 году
Па тэме
«В Беларуси можно заработать $1000 и в магазине». Джун QA рассказывает, как ищет работу в 2025 году
Чытайце таксама
Масква — Вільня — Барселона — Новая Зеландыя. Як QA знайшоў сябе на краі свету
Масква — Вільня — Барселона — Новая Зеландыя. Як QA знайшоў сябе на краі свету
Масква — Вільня — Барселона — Новая Зеландыя. Як QA знайшоў сябе на краі свету
Распавядае Senior QA Engineer з Окленда, які 20 гадоў таму скончыў фізфак БДУ.
17 каментарыяў
«Спадзяюся, мы апошняе пакаленне бітых дзяцей». Айцішнікі распавялі, як на іх паўплываў рэмень (няпростае чытво)
«Спадзяюся, мы апошняе пакаленне бітых дзяцей». Айцішнікі распавялі, як на іх паўплываў рэмень (няпростае чытво)
«Спадзяюся, мы апошняе пакаленне бітых дзяцей». Айцішнікі распавялі, як на іх паўплываў рэмень (няпростае чытво)
Чатыры гісторыі пра гвалт у дзяцінстве.
15 каментарыяў
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Амаль дзве траціны працоўных беларусаў хочуць змяніць працу ў 2026
Ці забярэ ШІ вашу працу? Ёсць адзін індыкатар, які знізіць трывогу
Ці забярэ ШІ вашу працу? Ёсць адзін індыкатар, які знізіць трывогу
Ці забярэ ШІ вашу працу? Ёсць адзін індыкатар, які знізіць трывогу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Надо быть богатым и иметь своё жильё и работу чтобы иметь возможность бесплатно работать. Обычно нужны деньги на жизнь сейчас и такие бесплатные стажировки даже не рассматриваются.