«Офер быў дзіўны — з адтэрміноўкай». Як цяпер трапіць на стажыроўку ў ІТ у Беларусі
Спыталіся ў спецыялістаў, якія нядаўна праходзілі стажыроўкі ў ІТ-кампаніях у Беларусі, як атрымалася трапіць і ці задаволеныя яны.
Спыталіся ў спецыялістаў, якія нядаўна праходзілі стажыроўкі ў ІТ-кампаніях у Беларусі, як атрымалася трапіць і ці задаволеныя яны.
Спыталіся ў спецыялістаў, якія нядаўна праходзілі стажыроўкі ў ІТ-кампаніях у Беларусі, як атрымалася трапіць і ці задаволеныя яны.
У сакавіку чытачы скардзіліся dev.by, што кампаніі згарнулі стажыроўкі і перасталі прапаноўваць працу пасля лабараторый і карпаратыўных курсаў. Іх і праўда стала значна менш. Але ўсё ж ёсць.
dev.by пашукаў на джаббордах і знайшоў шэсць вакансій для стажораў: PM, аналітыка, дата-інжынера, тэсціроўшчыка-аўтаматызатара, а таксама PHP- і Adnroid-распрацоўшчыка. Адная з іх — у Гомелі, астатнія — у Мінску.
Таксама мы папрасілі прадстаўнікоў кампаній расказаць, што ў іх цяпер ёсць для трэйні ў Беларусі.
У IDF Technology нам расказалі, што якраз набіраюць да сябе ў Laboratory 2.0 бізнэс-аналітыкаў — возьмуць 5 чалавек. А яшчэ дзесьці раз на два месяцы ў кампаніі адкрываюць новыя групы па іншых спецыяльнасцях. Сачыць можна ў сацсетках — тут, тут і тут.
У Andersen нам расказалі, што ў іх пастаянна ідзе набор на стажыроўкі — у залежнасці ад таго, што трэба кампаніі. Сачыць за імі можна ў адмысловым канале.
— Адначасова ў нас навучаецца каля 500 чалавек. З іх каля 40% даходзяць да канца навучання і выходзяць на камерцыйныя праекты ў нашай кампаніі. Кандыдат з Беларусі можа прэтэндаваць роўна на тое ж, што і хлопцы з іншых лакацый.
— У чэрвені праходзіла стажыроўку ў буйной аўтсорс-кампаніі. Іх вакансіі часта можна сустрэць у тэлеграме і на rabota.by. звычайна яны набіраюць шмат людзей. Адбор вядуць у тры этапы: трэба прайсці інтэрв’ю з эйчарам, атэстацыю англійскай і тэхнічнае сумоўе.
Самая стажыроўка праходзіць анлайн і складаецца з трох узроўняў: спачатку агульны курс па тэставанні з практычнымі заданнямі, пры канцы — экзамен, а далей індывідуальнае навучанне і падрыхтоўка да сумоўя з заказчыкам. Я далей за першы ўзровень не прайшла, адсеялася на экзамене, не змагла знайсці ўсе крытычныя і мажорныя дэфекты. А разам са мной — яшчэ 7 чалавек з 25 сышлі.
Але стажыроўка была вельмі карыснай для мяне: былі рэчы, з якімі я пазнаёмілася ўпершыню.
— Я працаваў на заводзе. Ведаючы, што хачу вывучаць праграмаванне, сябры-распрацоўшчыкі зрабілі для мяне «індывідуальны курс»: мы займаліся і афлайн — у гаражы зімой, і аддалена. Я расказаў ім, які матэрыял засвойваю добра, а з якім праблемы, — і хлопцы чаргавалі тэорыю з практычнымі заданнямі і пэт-праектамі.
У маі я, нарэшце, звольніўся з завода і стаў шукаць працу. За тры месяцы прайшоў кучу сумоўяў — і адныя адмовы. Сярод прычын: «патрэбны мідл», «не працуем з беларусамі», «не зможам вас рэлакаваць».
У сярэдзіне чэрвеня я ўбачыў вакансію: у Laboratory 2.0 IDF Technology набіралі Flutter Dev. Вырашыў паспрабаваць.
А ў выніку трапіў не ў лабу, а адразу на праект — на выпрабавальны тэрмін/стажыроўку. Высветлілася, што ім патрэбны распрацоўшчык «тут і цяпер», а я «добра сябе паказаў» — ну і мне прапанавалі офер.
Дарэчы, калі я спытаўся пра конкурс у лабу, хлопцы сказалі, што да мяне паглядзелі аднаго кандыдата і яшчэ 8 чалавек запісаныя на інтэрв’ю да канца тыдня. Потым казалі, што на 5 месцаў прэтэндавалі 10 кандыдатаў.
— Я — трэйні, яшчэ нядаўна праходзіў аплачвальную стажыроўку на Go, а цяпер фінальны этап — мне шукаюць праект.
Як трапіў: напісаў рэкруцёрцы кампаніі, якая калісьці, калі я вучыў Java на курсах, пісала мне, — і спытаўся, ці патрэбныя кампаніі Go-распрацоўшчыкі. Мову я вучыў з нуля ў іншай кампаніі — таксама на стажыроўцы, — але праз падзеі ва Украіне яны прыпынілі найманне ў Беларусі. Ні мяне, ні іншых трэйнікаў у штат не ўзялі.
І вось у чэрвені я апынуўся на сумоўі ў новай кампаніі. Прайшоў яго паспяхова — мне прапанавалі стажыроўку.
Тым, як яна праходзіла, задаволены: я ўжо амаль у кампаніі, мне шукаюць праект. У мяне ёсць перспектывы росту — можна прапампоўваць сябе ў тэхнічным плане, а можна выбраць менеджарскі кірунак, таксама ёсць варыянт стаць ментарам. Рэлакейт таксама магчымы: у кампаніі ёсць офісы ў Польшчы, Грузіі, Германіі.
— Трапіў гэтым летам на стажыроўку ў вялікую аўтсорс-кампанію — я яшчэ вучыўся на курсах.
Адбор ішоў у тры этапы: спачатку тэставае з задачамі па JS і NODE JS, потым сумоўе з праверкай англійскай, а пасля тэхнічнае інтэрв’ю. Мяркую, што яшчэ глядзелі профіль на GitHub і ацэньвалі софт-скілы. Конкурс быў вялікім.
Стажыроўка праходзіла аддалена і дала мне пачатковы камерцыйны вопыт на праекце: мы зрабілі з камандай паўнавартасную праграму, якая працавала. Праца вялася з падключэннем розных бібліятэк => атрымалася паглыбіцца ў сучасны стэк і разабрацца ў ім хутчэй, чым меркаваў.
Ці трапіў я на працу — складана сказаць. Офер я атрымаў, але нейкі незразумелы — з адтэрміноўкай. Пасля рэлізу кожны з нас у верасні праходзіў выніковыя сумоўі, і потым на падставе фідбэкаў ад ментараў у кампаніі 2 тыдні прымалі рашэнне: браць нас ці не.
Фідбэкі нам ніхто так і не агучыў. Але ў нейкі момант з намі сталі звязвацца эйчары: камусьці напісалі, што рыхтуюць офер і возьмуць іх у лістападзе, камусьці — у снежні. А яшчэ пазней выслалі оферы без даты, а ў лісце пазначылі, што новы тэрмін — не снежань, а студзень 2023 года. Я спытаўся, у чым прычына пераносу, і мяне 1,5 месяца ігнаравалі, а потым напісалі, што ў кампаніі няма свабодных ментараў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Похоже для беларуского IT applicant с университетским образованием будет overeducated и overskilled.
Ну так раньше или сейчас после нормального образования люди приходили на джуниор позицию и нормально работали. А сейчас сделали стажёров, трейни, ещё кого-то там.
респект таким менторам
Можно начинать карьеру ИТ в Академии наук! Хорошее место для старта, и по слухам там как раз 44 места освободилось. То что нужно!
Девочки с бизнесом по продаже курсов по ноготочкам на X6 ездят, а беларусы все равно идут в IT.