«Steam памёр»: сэрвіс перавёў Турцыю, Аргенціну і яшчэ 25 краін на долары — і выклікаў лютасць геймераў

У ноч з 20 на 21 лістапада платформа канвертавала цэны ў Steam і сродкі гаманцоў у долары для Турцыі, Аргенціны і яшчэ 25 краін Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Геймеры ў лютасці і байкатуюць сэрвіс.

9 каментарыяў

Кампанія-ўладальнік платформы Valve увяла два новыя рэгіёны:

  • LATAM-USD: Аргенціна, Беліз, Балівія, Венесуэла, Гаяна, Гватэмала, Гандурас, Нікарагуа, Панама, Парагвай, Сальвадор, Сурынам і Эквадор;
  • MENA-USD: Турцыя, Алжыр, Бахрэйн, Егіпет, Іарданія, Ірак, Емен, Ліван, Лівія, Марока, Аман, Палесціна, Судан і Туніс.

Кампанія рэкамендавала распрацоўшчыкам выстаўляць у гэтых рэгіёнах ніжэйшыя кошты ў параўнанні з ЗША, але выдаўцы да парады не прыслухаліся. Кошт некаторых гульняў літаральна ўзляцеў у некалькі разоў. Напрыклад, EA Sports FC 24 стала $70 замест $30-40 у мясцовых валютах; S. T. A. L. K. E. R. 2: Heart of Chornobyl стаў $60 замест $8-12.

Карыстальнікі ў Reddit скардзяцца, што платформа не ўлічыла эканамічнай сітуацыі ў краінах і не канвертавала цэны для мясцовых жыхароў. Прза валацільнасць валютных курсаў цэны на некаторыя гульні ўзляцелі ў дзясяткі разоў. Некаторыя заявілі, што цяпер Steam стаў для іх фінансава недаступны.

«Учора я выдаткаваў 46 тысяч аргенцінскіх песа (каля $110) на некаторыя гульні, цяпер з новымі цэнамі гэта будзе каштаваць мне 701 тысячу (каля $1700)», — расказаў адзін геймер з Аргенціны. «Цэны моцна выраслі. У тры разы ці нават больш. Цяпер гульні сталі занадта дарагімі. $70 за гульню — гэта шмат для туркаў. Больш як палова сем’яў зарабляе менш за $400 на месяц», — піша турэцкі карыстальнік.

Самае распаўсюджанае тлумачэнне сярод геймераў — такім чынам Steam спрабуе змагацца з карыстальнікамі з іншых краін (у тым ліку з Беларусі і Расіі, дзе доступ абмежаваны), якія рэгіструюць турэцкія і аргенцінскія акаўнты, каб эканоміць на гульнях. Многія нязгодныя з цэнавай палітыкай Steam заявілі, што стануць карыстацца пірацкімі версіямі гульняў або пяройдуць у Epic Games Store.

Геймеры падалі ў суд на Sony за надта дарагія гульні
Па тэме
Геймеры падалі ў суд на Sony за надта дарагія гульні
Microsoft занялася перастаноўкамі ў кіраўніцтве гейм-напрамку. Цяпер жанчын больш за мужчын
Па тэме
Microsoft занялася перастаноўкамі ў кіраўніцтве гейм-напрамку. Цяпер жанчын больш за мужчын
Украинская локализация Cyberpunk 2077 вызвала скандал среди российских геймеров. CD Projekt RED извинилась
По теме
Украинская локализация Cyberpunk 2077 вызвала скандал среди российских геймеров. CD Projekt RED извинилась

Читать на dev.by