Вядомы прадпрымальнік цяпер гадуе стартапы з нуля ў Вільні. Як патрапіць у першы набор
Улетку 2021 года мінскія ўлады ліквідавалі фонд «Добра», які займаўся арганізацыяй конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend. Праз год сузаснавальнік і дырэктар ліквідаванага фонду Аляксандр Скрабоўскі запусціў новы праект — венчурную студыю DÓBRA ў Вільні. Яна будзе займацца стварэннем і развіццём стартапаў.
Першы набор у студыю адбудзецца ўжо ў сакавіку. Аляксандр расказаў dev.by, як студыя будзе адбіраць каманды, ствараць стартапы і на якія інвестыцыі змогуць разлічваць праекты.
Змест
Што такое Студыя DÓBRA
— DÓBRA — гэта венчурная студыя, адносна новы фармат працы на венчурным рынку. Студыя бярэ найлепшае ад фондаў і акселератараў для стварэння серыйнай вытворчасці стартапаў — ад ідэі да Seed-раўнда.
Студыя працуе на прыватныя грошы і грошы міжнародных арганізацый, зацікаўленых у развіцці імпакт стартапаў. Юрыдычна мы скончылі ўсе рэгістрацыйныя працэдуры ўлетку 2022 года. Распрацоўку канцэпцыі і бізнэс-мадэлі, фармаванне ключавой каманды, фандрайзінг пачалі нашмат раней.
Студыя не шукае гатовых стартапаў. Нашая аўдыторыя — прафесіяналы і энтузіясты, якія хочуць паўдзельнічаць у вынаходстве tech-рашэнняў і зарабіць на гэтым. Альбо хочуць стаць сузаснавальнікамі стартапа, але баяцца спрабаваць праз недахоп прадпрымальніцкага досведу, ведаў як зрабіць стартап.
Як патрапіць
Каб трапіць у першы набор, неабходна паўдзельнічаць у сакавіцкіх івэнтах студыі, якія будуць прысвечаныя ментальнаму здароўю. Рэгістрацыя ўжо адкрытая.
— Мы выбіралі складаную і значную тэму, якая закранае сотні мільёнаў чалавек. У выніку спыніліся на праблемах, звязаных з псіхічным здароўем, такіх як псіхічныя разладдзі, дэпрэсія, самагубства, булінг і трывога.
Паводле статыстыкі СААЗ, у свеце кожны восьмы пакутуе на псіхічнае разладдзе (970 млн чалавек) і кожны чацвёрты ў нейкі момант жыцця сутыкаецца з псіхічнымі або неўралагічнымі праблемамі.
У свеце налічваецца каля 10 тысяч праграм і tech-рашэнняў для папярэджання і лячэння ментальных разладдзяў, але толькі адзінкі істотна паляпшаюць сітуацыю. Таму гэтая тэма важная і ў яе вялікі патэнцыял, — растлумачыў Аляксандр Скрабоўскі.
Івэнты DÓBRA
Think Tank/Mindshare Day (мітап/хакатон, 2-4 сакавіка)
Падчас мітап аверв’ю эксперты абмяркуюць стан індустрыі лічбавага ментальнага здароўя.
На Mindshare Days удзельнікі змогуць дзяліцца інсайдамі, уласным досведам, ведамі і ідэямі пра ментальнае здароўе на платформе IdeaChain. Гэта вэб-праграма для генерацыі ідэй і канцэптуальных рашэнняў, распрацаванае студыяй DÓBRA.
IdeaChain дазваляе арганізаваць адначасовае ўзаемадзеянне сотняў карыстальнікаў у адрозненне ад інхаўс крэатыўных сесій, штурмаў і дызайн-спрынтоў, дзе сумесна працаваць можа значна менш людзей. Доступ на платформу будуць мець толькі ўдзельнікі Grand Prix (цыкла івэнтаў), якія прайшлі працэдуру верыфікацыі.
Co-Creation Days (10-11 сакавіка)
Удзельнікі крэатыўнай сесіі змогуць развіць і дакруціць раней агучаныя ідэі.
Fine-Tuning (18-19 сакавіка)
Гура-хакатон з удзелам экспертаў у ментальным здароўі.
Па выніках івэнтаў 10 найлепшых канцэптаў і каманд трапяць у першы набор.
Колькі часу займае працэс вырошчвання стартапа
— На развіццё стартапа ад стадыі канцэпту да раўнда Seed мы закладваем 9-15 месяцаў: у залежнасці ад глыбіні інавацыі і ступені «хардварнасці» праекта.
- Падчас Grand Prix фармуюцца ідэі.
- На працягу 2-3 месяцаў ідзе прататыпаванне канцэптаў, калі эксперты яшчэ не замацаваныя за канкрэтным стартапам і іх можна задзейнічаць адначасова ў некалькіх праектах. За гэты час колькасць канцэптаў скароціцца прыкладна ўтрая, удзельнікі каманд пераразмяркуюцца і сканцэнтруюцца вакол стартапаў, якія выжылі. На ўваходзе ў Pre-Seed гэта дазволіць мець добра ўкамплектаваныя каманды.
- Наступныя 9-12 месяцаў — распрацоўка прадукту, першыя тэсты рынку і г. д.
У студыі не будзе навучання новых сяброў каманд «усяму патрэбнаму ў стартапе», як гэта бывае ў акселерацыйных праграмах. У нас каманды першапачаткова фармуюцца і камплектуюцца прафесіяналамі ў сваіх даменах (ці то маркетынг, ці то распрацоўка). Гэта рэзка скарачае перыяд набівання гузакоў.
Развіваць стартапы будуць удзельнікі Grand Prix, якіх мы запрасілі ў студыю, і сябры каманды студыі. Цяпер у нас закрытыя ўсе крытычныя пазіцыі ад Business Development, Legal да Talent Acquisition — 8 штатных чалавек. Акрамя таго, у нас прыстойны пайплайн вонкавых экспертаў міжнароднага ўзроўню, якіх мы прыцягваем на праектнай аснове для канкрэтных задач студыі, а далей — для патрэб стартапаў.
Асноўная каманда самой студыі ўвесь перыяд да Seed раўнда будзе менавіта аперацыйнай камандай, размеркаванай па стартапах, а не толькі дарадцамі, ментарамі або сябрамі борду. Гэта адная з прычын, чаму сёння ў студый вышэйшыя паказчыкі выжывальнасці праектаў, ніж у фондаў або акселератараў.
На якія інвестыцыі можна разлічваць
— Першаснае інвеставанне забяспечыць сама студыя. Пачынаючы ад Pre-Seed, банч стартапаў будзе даступны для вонкавых інвестараў. У нас запланаваныя актыўнасці накшталт Demo Day, але хутчэй для прамоцыі
Асноўны пул інвестараў будзе фармаваць каманда студыі праз персанальнае ўзаемадзеянне з раннімі інвестарамі. На Seed раўндзе кожны праект стане аўтаномным. Студыя застаецца мінарытарыем альбо робіць поўны экзіт. Балазе на рынку шмат фондаў ранніх стадый, якія ўмеюць і жадаюць хутка гадаваць праекты менавіта са стадыі Seed.
На стартап для Pre-Seed чэк вар'іруецца ад 300 тысяч еўра, для Seed — ад 1 мільёна еўра.
Мы хочам фармаваць сіндыкаты інвестараў на ўвесь банч. Гэта дапаможа знізіць іх рызыкі гульні «ва ўгадайку». З батчу (набору) статыстычна выжыве ўсяго некалькі стартапаў, але якія менавіта (улічваючы сінергію працы ў рамках усяго адной тэмы), наўрад ці хтосьці ведае на старце.
Як размяркоўваюцца долі
— На самым пачатку студыя выступае адзіным паўнавартасным фаўндарам і запрашае ў каманду кожнага стартапа прафесіяналаў, з якімі дзеліцца доляй у абмен на ключавыя кампетэнцыі. Яны становяцца кафаўндарамі, для іх зарэзерваваныя 40% долі.
Фактычна мы прапаноўваем фаўндару традыцыйны для індустрыі вестынгавы кантракт. З кожным раўндам прыцягнення вонкавых інвестыцый гэтая доля размываецца прапарцыйна.
Такая мадэль — гэта добрая альтэрнатыва самастойнай хадні па акселератарах, дзе вы ўсё роўна падзеліцеся і з акселератарам, і з кафаўндарамі, якіх прыйдзецца прыцягнуць, каб падняць інвестыцыі, і ўласна з інвестарамі.
Таксама 10% кошту будучых стартапаў мы рэзервуем у выглядзе токенаў Grand Prix (не праз блакчэйн, гэта проста рэестравы запіс) і будзем размяркоўваць пасля экзіт студыі.
Для зручнасці ўдзельнікаў і дадатковых гарантый выканання забавязанняў (юрыдычна ўладальнікам гэтай долі застаецца студыя) мы заключылі пагадненне з эстонскім стартапам KOOS.io, які дапамагае рэалізаваць такія «бонусныя» такенізаваныя праграмы.
Аляксандр Скрабоўскі — незалежны прадпрымальнік і імпакт-інвестар.
Сацыяльны фонд «Добра» — некамерцыйная арганізацыя, якая працавала ў сферы развіцця сацыяльных інавацый, адказных і ўстойлівых практык вядзення бізнэсу.
Social Weekend — конкурс сацыяльных праектаў, існаваў больш за сем гадоў. У ім паўдзельнічала больш за 2,7 тысячы ўнікальных ідэй. За ўвесь час, дзякуючы конкурсу, ідэі атрымалі падтрымку больш як на 350 тысяч долараў у эквіваленце.
Читать на dev.by