Супрацоўнікі Apple параўноўвалі закрыты электрамабільны праект з «Тытанікам»

Паводле паведамлення New York Times, «многія» супрацоўнікі Apple лічылі Project Titan па распрацоўцы беспілотнага электракара асуджаным. А «некаторыя» нават рады таму, што кампанія адмовілася ад яго на карысць АІ.

1 каментарый

Праца над праектам вялася больш як 10 гадоў. За гэты час Apple выдаткавала на яго $10 млрд. Але ў некаторых сяброў каманды асаблівага энтузіязму наконт яго не было: часам яны за вочы называлі яго «Тытанікам» і «катастрофай».

Таксама выданне высветліла, што электракар Apple планавалася выпускаць без стырна. Ён меўся працаваць пад кіраўніцтвам галасавога асістэнта Siri.

Беспілотны Apple Carмеўся стаць канкурэнтам Tesla. Apple нават хацела купіць кампанію Ілана Маска. Ён раней казаў, што звярнуўся да Ціма Кука з прапановай абмеркаваць такі варыянт у «найскладанейшы перыяд» распрацоўкі Model 3, але той адмовіўся ад сустрэчы.

Wall Street Journal пазней пісаў, што Кук сам прапаноўваў Маску купіць Tesla. Да пагаднення прыйсці не ўдалося нібыта праз умовы, якія высунуў мільярдэр: ён хацеў узначальваць не толькі Tesla, а ўсю Apple. Да нядаўняга часу абодва адмаўлялі, што паміж імі калісьці меў месца такі дыялог. NYT сцвярджае, што Apple разглядала паглынанне Tesla, але ў выніку вырашыла, што распрацоўваць сваё аўто мае больш сэнсу, чым інтэграваць іншы бізнэс.

Apple згарнула 10-гадовы праект па распрацоўцы электракара
Па тэме
Apple згарнула 10-гадовы праект па распрацоўцы электракара
Apple хотела купить Tesla в 2013 году
По теме
Apple хотела купить Tesla в 2013 году
The Information: Apple тратит миллионы долларов в день на обучение ИИ 
По теме
The Information: Apple тратит миллионы долларов в день на обучение ИИ
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню
Па тэме
Супрацоўнікі Apple ненавідзяць Siri і не вераць у ейную будучыню

Читать на dev.by