«Такое жыццё»: экс-топ Sony параіў звольненым распрацоўшчыкам уладкавацца ў таксі або адпачыць на пляжы
Апошнія паўтара года гульнявыя кампаніі ва ўсім свеце масава звальняюць супрацоўнікаў. Былы прэзідэнт PlayStation Europe Крыс Дзірынг мяркуе, што гэта натуральная з’ява.
Сваім меркаваннем топ-менеджар падзяліўся ў падкасце My Perfect Console. Ён сказаў, што несправядліва лічыць прычынай цяперашніх звальненняў карпаратыўную прагнасць. Такая сітуацыя ў прамысловасці складваецца не першы раз. Як успамінае Дзірынг, у часе працы ў Sony ён заўсёды стараўся знізіць хуткасць наймання новых супрацоўнікаў, так як ведаў, што наперадзе «новы цыкл».
Дзірынг заявіў, што спецыялістам, якія страцілі працу, трэба змірыцца і пачакаць, пакуль усё не наладзіцца.
«Не думаю, што наяўнасць навыкаў у сферы распрацоўкі гульняў прывядзе да пажыццёвай галечы або абмежаванняў. Тут усё яшчэ разгортваюцца падзеі, штосьці накшталт пандэміі. Так што вам трэба прыдумаць, як перажыць гэта. Уладкуйцеся кіроўцам у Uber ці кудысьці яшчэ, знайдзіце таннае жытло, правядзіце год на пляжы. Але сачыце за навінамі і не адставайце, бо, як толькі вы сыдзеце з цягніка, усё стане нашмат складанейшым. […] Я мяркую, што людзям выплацілі нейкую прыстойную выхадную дапамогу, і на той час, калі яна скончыцца… Ну, вы ведаеце, такое жыццё», — цытуе Дзірынга партал app2top.
Паводле даных Game Industry Layoffs, у 2023 годзе гульнявыя кампаніі звольнілі больш за 10,5 тысяч супрацоўнікаў. Ад пачатку 2024-га працы пазбавіліся яшчэ 11,9 тысячы чалавек.
Читать на dev.by