«Усе тут апантаныя кароткатэрміновымі бізнес-мэтамі». Распрацоўшчык Microsoft пра мінусы бігтэху
Навошта даюць бонусы за крывыя фічы, як уладкаваны эканомны «залаты ашыйнік» і чаму 12 гадоў у бігтэху — гэта, хутчэй, мінус для рэзюмэ?
Навошта даюць бонусы за крывыя фічы, як уладкаваны эканомны «залаты ашыйнік» і чаму 12 гадоў у бігтэху — гэта, хутчэй, мінус для рэзюмэ?
Навошта даюць бонусы за крывыя фічы, як уладкаваны эканомны «залаты ашыйнік» і чаму 12 гадоў у бігтэху — гэта, хутчэй, мінус для рэзюмэ?
Стаўленне да працы ў бігтэху ў айцішнікаў рознае. Хтось марыць трапіць у штат найбольш уплывовых амерыканскіх тэхналагічных карпарацый, разлічваючы на вялікія заробкі, цікавы досвед і прывабны радок у CV. А хтось бачыць у такой працы больш мінусаў накшталт бясконцых мітынгаў і ўзгадненняў, высокага ўзроўню стрэсу і адчування сябе бяспраўным шрубком у вялікім карпаратыўным механізме.
Сеньёр-распрацоўшчык Іллля* працуе ў адным з еўрапейскіх офісаў Microsoft, і ягоная праца яму не асабліва падабаецца:
— Прывет, я працую ў Microsoft і магу ныць пра яго бясконца.
— Нядаўна Microsoft прапанаваў 60 тысячам супрацоўнікаў добраахвотна звольніцца, з кампенсацыяй. Давайце з гэтага і пачнём. Не плануеце падумаць над такой прапановай?
— Гэтая прапанова не распаўсюджваецца на Еўропу, дзе я цяпер знаходжуся. Таму для мяне яна не актуальная. Калі б была актуальнай, то ў першую чаргу трэба было б зірнуць на грошы, якія прапануюць. Але ў мяне мала надзеі на тое, што яны будуць прапаноўваць нешта сур’ёзнае, Microsoft вельмі эканомны.
— У масавай свядомасці, далёка ад тэматычных трэдаў і водгукаў былых супрацоўнікаў, праца ў бігтэху часта ўспрымаецца як нешта безумоўна добрае. Як ні круці, для рэгіёну ЦУЕ праца ў бігтэху статусная. Напрыклад, у Польшчы пару гадоў таму была вельмі папулярная песня, у якой сітуацыя «жыццё ўдалося» апісвалася фразай «na Grochowie loft, robota w Microsoft».
— Я наогул не разумею, пра які статус ідзе гаворка. Маўляў, «усе дзверы будуць адчыненыя»? Калі б у мой стартап прыйшоў нехта з 12-ю гадамі працы ў Microsoft, я б вельмі асцярожна паставіўся да таго, браць яго ці не. Таму што досвед працы ў карпарацыі і ў кампаніях малога памеру зусім не рэлевантныя. Хутчэй, ён нават нашкодзіць.
Менавіта пра Microsoft магу сказаць, што яго прадукты звонку выглядаюць гэтаксама, як ён сам выглядае ўнутры. Той жа Teams — гэта цудоўны прадукт карпаратыўнай культуры самой кампаніі.
— Якая тут сувязь?
— Мабыць, самая вялікая праблема ў тым, што ўсе тут папросту апантаныя кароткатэрміновымі бізнес-мэтамі. Умоўна, чалавек можа рэлізіць фічу, якая зменшыць расходы на 10%. І тое, што праз яе якасць сервісу прасядзе, а яшчэ спатрэбяцца тры інжынеры фул тайм на сапорт праз тое, што на шляху да рэлізу было шмат кампрамісаў, нікога асабліва не хвалюе. Чалавек усё роўна атрымае большы бонус або прасоўванне.
У выніку ўся сістэма будуецца на вялікай колькасці кампрамісаў, якія накладваюцца адзін на адзін.
Вельмі многія працэсы ў Microsoft адчуваюцца складанейшымі, чым яны павінны быць насамрэч. Такая бюракратыя дзеля бюракратыі, трэнінгі дзеля трэнінгаў… Часта праз гэта забываешся, чым ты тут наогул займаешся, і паглыбляешся ў віхор незразумелых працэсаў. Неяк я расказаў сябрам і былым калегам, колькі ў нас трэба зрабіць крокаў, каб атрымаць доступ да дадзеных з прадакшэну. Яны, мякка кажучы, былі ўражаныя.
— А паный, калі ласка, яшчэ.
— Ёсць такая цікавая рыса карпаратыўнай культуры, з якой я да гэтага ніколі не сустракаўся ў іншых кампаніях. Тут цалкам нармальна, калі людзі могуць папросту не адказаць на твой ліст або паведамленне. Ні праз гадзіну, ні праз тыдзень. Ніколі.
Палохае тое, што з часам сам становішся такім жа бюракратычна-апартуністычным. Я заўважаў за сабой, што і ў звычайным жыцці, па-за працай, часам пачынае крыху падбулшычваць, нібы гэта Architecture Review на biweekly-мітынгу.
І, мабыць, самае важнае. Я прыйшоў сюды, каб займацца software engineering-ам і атрымліваць досвед, які (амаль) нідзе не атрымаеш. А цяпер у асноўным змагаюся з ветранымі млынамі. І праз пару гадоў ужо будзе складана ўспомніць, што і навошта я ў гэты час зарэлізіў.
— Часам сустракаецца думка, што некаторыя вядомыя кампаніі недаплочваюць супрацоўнікам, прадстаўляючы саму працу на сябе як своеасаблівы бенефіт. Пагодзіцеся з такім сцверджаннем?

— У Microsoft гэта абсалютна не так. З майго пункту гледжання, кампанія даволі спакойна надзявае на супрацоўніка залаты ашыйнік у пачатку. Але вось потым яна вельмі неахвотна павышае заробак/дае рэфрэшменты. І нават прамоўшн — не гарантыя таго, што заробак істотна зменіцца (тады як чаканні ад тваёй працы дакладна зменяцца).
* — імя суразмоўніка змененае на ягоную просьбу
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
Зря короч пошел. Ну ничего, всегда можно уволиться и пойди в ООО «Рога и копыта» на Х/3 зарплату и жить счастливо без митингов и мании короткосрочных целей.