Telegram стане плаціць уладальнікам каналаў за паказ рэкламы. Але не ўсім

Пачынаючы ад наступнага месяца ўладальнікі каналаў змогуць атрымаць грашовую ўзнагароду за паказы рэкламы на сваіх пляцоўках.

2 каментарыя

У сакавіку рэкламная платформа Telegram Ads афіцыйна запрацуе ў 100 новых краінах. Уладальнікі каналаў змогуць атрымліваць 50% ад даходу, які атрымлівае месенджар за паказ рэкламы на іх каналах. Выводзіць сродкі можна ў самім месенджары праз крыптавалюту Toncoin, якая працуе на блакчэйне TON.

Праграма манетызацыі не будзе працаваць у тых краінах, у якіх Telegram Ads ужо функцыянуе. Гэта датычыцца ў тым ліку Беларусі і Расіі. Кошт крыптавалюты Bitcoin на фоне навіны падскочыў на чвэрць і на некаторы час перавысіў $2,8 за манету.

Паводле слоў заснавальніка сэрвісу Паўла Дурава, каналы ў Telegram штомесяц збіраюць 1 трыльён праглядаў. 10% ад усёй колькасці праглядаў манетызуюцца праз рэкламную платформу Telegram Ads.

З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары
Па тэме
З WhatsApp можна будзе пісаць у Telegram і іншыя месенджары
Telegram выпустил рождественское обновление
По теме
Telegram выпустил рождественское обновление
Дураў паказаў інтэрфейс Telegram для Apple Vision Pro
Па тэме
Дураў паказаў інтэрфейс Telegram для Apple Vision Pro

Читать на dev.by