Tesla згортвае вытворчыя планы ў Германіі

Tesla збіралася цалкам вырабляць акумулятары на заводзе пад Берлінам, але адмовілася ад ідэі. Замест гэтага вытворчасць часткова будзе ажыццяўляцца ў ЗША, дзе спрыяльнейшы падатковы рэжым, піша Reuters са спасылкай на міністэрства эканомікі зямлі Брандэнбург.

11 каментарыяў

Першапачаткова амерыканская кампанія планавала цалкам выпускаць батарэі на заводзе ў Грунхайдзе магутнасцю большай за 50 ГВт·г на год. Аднак у ЗША для вытворцаў электрамабіляў, якія закупляюць батарэі ўнутры краіны, прадугледжаныя субсідыі, таму Tesla вырашыла змяніць курс.

Нямецкія ўлады адзначылі, што Tesla запусціла вытворчасць акумулятарных сістэм у Грунхайдзе і рыхтуецца да вытворчасці кампанентаў для акумулятарных ячэек. Але наступныя этапы вытворчасці будуць адбывацца ў ЗША, паколькі мясцовыя падатковыя льготы забяспечваюць выгаднейшыя ўмовы для вядзення бізнэсу.

Пры канцы студзеня Tesla абвясціла, што ўкладзе больш за $3,6 млрд у пашырэнне гігафабрыкі ў Невадзе — плануецца разгарнуць дзве новыя вытворчасці для электрагрузавіка Semi і літыевых акумулятараў тыпу 4680.

Заснавальнік Tesla: аўтапілот можа каштаваць кампаніі будучыні
Па тэме
Заснавальнік Tesla: аўтапілот можа каштаваць кампаніі будучыні
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз
Па тэме
Tesla звольніла дзясяткі супрацоўнікаў, якія захацелі прафсаюз
Tesla адчыталі ў Германіі за перапрацоўкі супрацоўнікаў і (не)свабоду слова
Па тэме
Tesla адчыталі ў Германіі за перапрацоўкі супрацоўнікаў і (не)свабоду слова
Tesla пабудуе два заводы за $3,6 млрд, нойме 3 тысячы чалавек
Па тэме
Tesla пабудуе два заводы за $3,6 млрд, нойме 3 тысячы чалавек

Читать на dev.by