Tesla ў Германіі — усё: 94% немцаў не стануць купляць электракар Маска

Нямецкі інтэрнэт-партал T-Online спытаў у больш чым 100 тысяч чалавек, ці купілі б яны сабе Tesla. Больш за 94% апытаных адказалі адмоўна, станоўча — толькі 3%, піша Electrek.

27 каментарыяў

У 2024 годзе продажы Tesla ў Германіі ўпалі на 41% у параўнанні з 2023-м, нягледзячы на тое, што ў цэлым галіна паказала рост у 27%. Дынаміка пачатку 2025-га яшчэ больш катастрафічная: за першыя два месяцы продажы ў краіне абваліліся на 70% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Прычын некалькі: гэта і рост канкурэнцыі на рынку, і мадэрнізацыя вытворчых ліній для выпуску абноўленай Model Y, але асабліва ў апошнія месяцы — незадаволенасць немцаў умяшаннем генеральнага дырэктара Tesla Ілана Маска ў парламенцкія выбары і яго падтрымкай ультраправай «Альтэрнатывы для Германіі». Рэпутацыя бізнесмена ў краіне пайшла ў крутое піке пасля нацысцкага вітання, якое ён зрабіў на інаўгурацыі Дональда Трампа, і правакацыйных пастоў на тэму фашызму. Напрыклад, зусім нядаўна ён рэпастнуў твіт пра тое, што насамрэч гэта не Гітлер і Сталін забілі мільёны людзей, а іх падначаленыя.

Пры гэтым сама «Альтэрнатыва» свайго новаспечанага прыхільніка не любіць, пагарджае Tesla і нават запускала антырэкламныя кампаніі супраць яе.

Продажы амерыканскай аўтамабільнай кампаніі падаюць не толькі ў Германіі, але і па ўсёй Еўропе. І ў астатнім свеце таксама.

Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Па тэме
Маск зігануў на інаўгурацыі Трампа? Няёмкі жэст выклікаў шмат спрэчак
Февральские продажи Tesla в Китае рухнули на 50%, в Австралии — на 70%. Маск пытался качнуть акции, но не вышло
По теме
Февральские продажи Tesla в Китае рухнули на 50%, в Австралии — на 70%. Маск пытался качнуть акции, но не вышло
У Канадзе расследуюць падазроны ўсплёск продажаў Tesla. Амерыканцы наадварот хочуць, але не могуць пазбавіцца ад машын. KIA троліць Маска
Па тэме
У Канадзе расследуюць падазроны ўсплёск продажаў Tesla. Амерыканцы наадварот хочуць, але не могуць пазбавіцца ад машын. KIA троліць Маска

Читать на dev.by