«Дапамагла мужу». Айцішнікі пра тое, чаму робяць тэставыя за іншых
AQ-інжынер абурылася ў лінкедзіне: яе папрасілі стаць ментарам джуна, а той заявіў, што яму ментарская дапамога не патрэбная — проста хай зробіць за яго тэставае, ён заплаціць.
AQ-інжынер абурылася ў лінкедзіне: яе папрасілі стаць ментарам джуна, а той заявіў, што яму ментарская дапамога не патрэбная — проста хай зробіць за яго тэставае, ён заплаціць.
AQ-інжынер абурылася ў лінкедзіне: яе папрасілі стаць ментарам джуна, а той заявіў, што яму ментарская дапамога не патрэбная — проста хай зробіць за яго тэставае, ён заплаціць.
Меркаванні падпісчыкаў аўтара паста падзяліліся: хтосьці не бачыць у гэтым нічога асаблівага — ну і хай, такога джуна ўсё роўна на сумоўі раскусяць. А не хочаш мець справы з джуном-падманшчыкам — не давай тэставага на дом. Дый наогул гэта «залатая жыла» — як гэта толькі яшчэ не прыйшло да галавы тым, хто робіць курсавыя і дыпломы за грошы. «Капіталізм-с».
А хтосьці салідарны з аўтарам — час біць трывогу: гэта ўжо тэндэнцыя, што джуны не хочуць выконваць тэставыя самі.
Спыталіся ў чытачоў, ці даводзілася камусьці рабіць тэставыя за кагосьці іншага. Выявілася, такіх нямала. І вось якія высновы яны вынеслі з гэтага досведу.
— О, сумоўі — маё ўсё! Я часта сяджу за экранам ноўтбука калегі, які праходзіць сумоўе, — і падкідваю яму адказы або код «у дапамогу». І ні разу нас не злавілі. Але і я дапамагаю толькі нармальным людзям, такім, якія і самі многае знаюць і ўмеюць — проста сумоўе ўганяе іх у жудасны стрэс.
Бывала разы два, што заходзіў у офіс да сяброў у госці — а ў іх сумоўе вось-вось. Яны прасілі дапамагчы, я не адмаўляўся. Я JS-распрацоўшчык (React/ReactNative), але і бэк «цягну» нармальна, ад 2017 года выкладаю, таму спрактыкаваўся ў адказах нават на вельмі падступныя пытанні.
Дарэчы, я і сам праходжу сумоўі з лідам, які сядзіць побач. Але ён мне не дапамагае — проста сядзіць побач і слухае. Вельмі часта хтосьці сядзіць на сумоўях з індыйцамі: у іх такі акцэнт — не кожны разбярэ, вось асіст і падказвае, што яны толькі што сказалі.
І так, я спакойна адмоўлю ў дапамозе чалавеку, калі заняты ў той момант, калі ў яго сумоўе.
Што я думаю з нагоды таго, ці рабіць за джуноў тэставыя, ведаеце, ёсць такі прынцып: вучыць, лячыць, «мачыць». Калі чалавек ідзе на ўсё, каб атрымаць працу, — ён здольны да навучання. Я гэта нават вітаю. І лічу, што лепш такія джуны, ніж пагардлівыя спецы.
— Тэставых ні за кога не выконваў, а вось экзамен здаваў — у годзе гэтак 2000-м. Ён вучыўся ў БНТУ на аўтатрактарным, я — у БДУІР на ФІТУ, мы круціліся ў адной метал-тусоўцы. І вось у размове я згадаў, што часам раблю лабараторныя за аднакурснікаў. Ён спытаў, ці магу здаць за яго інфарматыку — за грошы (колькі, ужо і не згадаю).
Спачатку мы думалі яго фота ў залікоўцы замяніць на маё, але неяк не склалася — не паспелі. Тады вырашылі, што і так абыдзецца: і я, і ён былі высокімі, хударлявымі, з доўгімі валасамі і авальнымі тварамі. Абодва хадзілі ў чорным. Плюс ён нячаста з’яўляўся на лекцыях, а ў аўдыторыі 50+ чалавек — выкладчык не мусіў яго запомніць.
Так што я прыйшоў у належны дзень — і здаў на самы высокі бал. Іншыя студэнты ведалі, што гэта не ён, але не сказалі выкладчыку. Я і ім таксама дапамагаў на тым экзамене — так што яны былі вельмі задаволеныя.
Як я цяпер стаўлюся да таго, што адныя людзі робяць тэставыя заданні за іншых — нічога жудаснага ў гэтым не бачу. Хоць у мяне самога ўжо 20 гадоў досведу, я не ўсе інтэрв’ю магу адразу прайсці, напрыклад, праз тэарэтычныя пытанні. Я быў бы не супраць, каб нехта адказаў на іх за мяне — проста не хочацца займацца падрыхтоўкай.
— Неяк рабіла тэставае за былога мужа. Ён быў кіраўніком невялікага падраздзялення ў дзяржканторы і вельмі хацеў перайсці ў ІТ — бачыў сябе праектным менеджарам.
На адным сумоўі на пасаду BA/PM пасля інтэрв’ю яму прапанавалі прайсці тэставае: трэба было ўзяць любую праграму і распісаць дрэва фіч. Хоць я і QA, але на той час у мяне было ўжо 7 гадоў досведу, — і я ведала, што робяць праектны менеджар і бізнэс-аналітык. Узяла Instagram і распісала дрэва фіч, як калі б распрацоўвала яго з нуля.
Былы муж гэтае тэставае здаў — і яго ўзялі на працу. Але яму было вельмі складана працаваць па-іншаму, не як у дзяржканторы: уладкаваўся ён у кампанію ў лютым 2020 года, а ўжо ў маі, калі мы разводзіліся, не працаваў там.
— Дапамог былому аднакласніку трапіць у ІТ-кампанію. Ён зрабіў тэставае заданне па non functional testing і паказаў мне (на той момант я быў мідлом). Я праверыў, «прычасаў», склаў спіс таго, што трэба выправіць, — і патлумачыў, што і для чаго рабілася.
Па факце ён увайшоў у ІТ, але далей затрымаўся ў мідлах — і вось ужо 4 гады не рухаецца, бо вельмі лянівы.
Я ж сышоў у распрацоўку і цяпер senior developer. Я першапачаткова туды і планаваў, але трапіў у тэставанне, а потым унутры кампаніі перайшоў на пазіцыю распрацоўшчыка. Па выніку я зразумеў, што трэба зразумець матывацыю чалавека і дапамагаць яму/ёй рухацца да мэты, а не рабіць нейкія заданні. Ну і я зарокся дапамагаць людзям без матывацыі.
Нам можна дапамагчы праз Patreon. Выберыце штомесячны ўзровень падтрымкі: 10, 20, 30, 100 ці 500 долараў — або ўнясіце любую суму.
А яшчэ мы прымаем крыптавалюту.
Bitcoin bc1qae22u3sg8es6j22pg4mmyrdvvym0vxjyesxhhw
Etherium 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Tether USD (USDT) on ETH Network 0×831a6641721E70af32dDa262F4110eB704af8c05
Zcash t1R5UM9VMR1hJvJqTJ9w5bAmHxrDLJ9Nxmh
Дзякуй, што вы з намi.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Хоть "бывший муж" и не справился, но кто-то все же получил свой "счастливый билет" в ИТ.
А отбор на qa - вообще не пойми что. Порог для работы очень низкий - конкурс очень высокий. Соответственно попасть очень сложно, но при этом работа не сложная.
Кто считает что это не так, то попробуйте найти работу тестером без опыта.
Раздула проблему на ровном месте. Раз сказали, что справляйся сам, два сказали. Не хочет? Пинок под *опу с занесением в личное дело.